Чыкалавічы
былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Чы́калавічы[1] — былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласьці. Належала да Камарынскага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
У люстрацыі Оўруцкага замку 1552 года[a] засьведчана, што з 2 службаў[b] сяла Ачыкалавічы пана Васіля Данілавіча Дзедкавіча (Трыпольскага)[2] выплачваліся 4 капы грошаў і 2 кадзі мёду[3].
У 1567 годзе пані Дзедкавая Саламаніда Сурынавая з маёнткаў сваіх Клочкаў і Чыкалавічаў у Оўруцкім[c] павеце, ставіла ў войска Вялікага Княства Літоўскага 2 узброеных вершнікаў; апошнія належалі да почату князя Андрэя Капусты, кашталяна брацлаўскага[5].
Напярэдадні падпісаньня акту Люблінскай уніі ўказам караля Жыгімонта Аўгуста ад 6 чэрвеня 1569 году Кіеўскае ваяводзтва[d] (і Чыкалавічы з прылегласьцямі) было далучана да Кароны Польскай[6].
Карона Каралеўства Польскага
У падатковым рэестры Кіеўскай зямлі (ваяводзтва), складзеным у 1581 годзе каралеўскім слугой і паборцам панам Мацеем Язерскім, засьведчана прыналежнасьць Чыкалавічаў панам Хведару, Гапону і Ждану Дзедкам Трыпольскім. Зь іх 8 дымоў асадных сялянаў выплачвалася па 15 грошаў, з 1 агародніка, у залежнасьці ад акалічнасьцяў (тут ня ўказана), — 4-6 гр.[7].
У 1628 годзе паны Мацьвей, Максім, Марка, Хведар, нашчадкі нябожчыка пана Андрэя, Трыпольскія з 3 паўнавартых дымоў (×6 — каля 18 чалавек) і 2 убогіх (≈12 чал.) сяла Чыкалавічы забясьпечвалі выплату адпаведна па 3 і па паўтара злотых[8].
Паводле люстрацыі падымнага падатку 1683 года, з 20 дымоў (каля 120 жыхароў) вёскі Чыкалавічы пана Паўла Трыпольскага і з 5 дымоў (≈30 жыхароў) іншых Трыпольскіх да скарбу выплачвалася 4 злотых[9].
16-м лістапада 1708 году датаваная скарга оўруцкага падстолія Тэадора Паўшы на пана Яна і іншых Трыпольскіх за зьбіцьцё іхнымі падданымі сялянаў, жонак і дзяцей апошніх, за вымаганьне грошай, забраньне хлеба, коней, свойскай птушкі і г. д. пры наезьдзе на сёлы Чыкалавічы, Харомнае і Калыбані[10].
Згаданыя Чыкалавічы ў тарыфах падымнага падатку Кіеўскага ваяводзтва 1707, 1711, 1714 гадоў. У тарыфе 1734 году, нарэшце, сказана, што належала вёска сужэнцам панам Войнам. Але ня ўся, бо ўладальнікамі частак яе былі і іншыя, неназваныя тут, асобы[11].
У матэрыяле Генэральнай візытацыі Брагінскага дэканату 1743 году занатавана, што прыход царквы Ўваскрашэньня Хрыстова ў сяле Чыкалавічы, які ўзначальваў настаяцель а. Лаўрэнці Гудымовіч, налічваў 90 двароў (×6 — каля 540 душ), а верных да споведзі дапушчаных — plus minus 300 душ. Згаданы фундуш, выдадзены царкве 15 траўня 1742 г. уладальніцай маёнтку пані Антанінай з Чэхоўскіх Войнінай, судзьдзёвай рэчыцкай. Акрамя асобных заўвагаў, візытатар наклаў на сьвятара грашовае спагнаньне ў 30 грывень за тое, што ня вёў мэтрычныя запісы[12].
Паводле тарыфа 1754 году, з 23 двароў (≈138 жыхароў) вёскі Чыкалавічы пані Войніны «do grodu» (Оўруцкага замку) выплачваліся 3 злотых, 17 з паловай грошаў, «na milicję»[e] 14 злотых, 10 грошаў, а з 2 двароў пана Міхала Антонія Паўшы, харунжага кіеўскага, — адпаведна 9 гр. і 1 зл., 6 гр.[13].
Габрэйскія перапісы 1765, 1778 і 1784 гадоў засьведчылі пражываньне ў Чыкалавічах адпаведна 9, 4 і 10 плацельшчыкаў пагалоўшчыны (głow), што належалі да Чарнобыльскага кагалу[14]. Убываньне колькасьці юдэяў на 1778 год магло быць выклікана выбухам гайдамацка-сялянскай Каліеўшчыны 1768 г., адгалоскі якой дасягалі і нашых мясьцінаў.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
Як вынік другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793), Чыкалавічы – у межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 г. у тэрытарыяльна ўпарадкаваным Рэчыцкім павеце спачатку Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 г. Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[15]. З расейскай рэвізіі 1795 году вядома, што Чыкалавічы пажыцьцёва належалі пані Людвіцы з Ржэвускіх, удаве графа Яна, сына Адама, Хадкевіча, генэрала-ад'ютанта[16]. На той час у сяле было 27 двароў, у якіх – 68 падданых мужчынскага і 71 жаночага полу[f][17][g].
Найноўшы час
9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Ўкраінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Чыкалавічы ў складзе Савіцкай воласьці Рэчыцкага павету, аднак, апынуліся ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гетмана Паўла Скарападзкага[19].
1 студзеня 1919, згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Рэчыцкі павет увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, але 16 студзеня разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі быў далучаны да РСФСР.
Remove ads
Заўвагі
- У. Б. Антановіч, укладальнік гэтага тому дакумэнтаў, датаваў яе 1545 годам. Але апісаньні іншых «украинных замков» — Мазырскага, Чарнобыльскага, Асьцёрскага, Віньніцкага, Чаркаскага — пазначаныя 1552 г. І для Оўруцкага гэты год цалкам прыймальны, бо Іосіф Халецкі тады заставаўся дзяржаўцам, а люстрацыя праведзена пры ім.
- Ня ў Рэчыцкім павеце, як тое ў С. В. Марцэлева[4].
- Менавіта ў яго межах месьціліся Чыкалавічы, а ня ў Менскім ваяводзтве, як меркаваў С. В. Марцэлеў[4].
- Сьпіс, магчыма, няпоўны. Да яго варта дадаць 2 двары, пра якія пісаў С. В. Марцэлеў, зважаючы на справу 58 НГАБ[4].
- І. Е. Петрачэнка падала зьвестку, нібы сяло Чыкалавічы і вёска Калыбань знаходзіліся ў заставе ў пана Ігнацыя Шышкі, а належалі ротмістру троцкаму пану Валенцію Зялёнку[18].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads