Эйгер

мужчынскае асабовае імя From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Эйгер, Эгер — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Эйгар або Эйгер (Eigar[1], ØygæiRR, Eygeirr[2][3]) — імя германскага паходжаньня[4][5]. Іменная аснова -эйх- (-эй-) (імёны ліцьвінаў Эйгерд, Эйман, Эймунт; германскія імёны Eygerd, Eimann, Eymunt) паходзіць ад гоцкага agi 'лязо, булат, меч'[6], а аснова -гер- (-гар-, -гір-) (імёны ліцьвінаў Гералт, Гермонт, Бутгер; германскія імёны Gerolt, Geromont, Butger) — ад стараісьляндзкага geirr, стараверхненямецкага gēr 'дзіда'[7].

У Польшчы ў 1770 годзе адзначалася прозьвішча Eygier[8].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Грыгорей Ейкгеровичъ (13 ліпеня 1592 году)[9]; od panny Zuzanny Bolowny Hansowny Egierowey (25 чэрвеня 1625 году)[10]; Ja Zuzanna Bolewna Janowa Eygierowa, ia Chrystian Eygierowicz, syn y my Barbara y Hanna Janowny Eygierowny, corki iey, ziemianie krola iego mosci… panu Janu Eygieru... Susanna Bollewna Janowa Jegierowa. Christian Heggier (21 ліпеня 1625 году)[11]; pan oyciec moy Hanusowi Egierowi y małżonce iego zastawił a potem od samey Egierowey (10 студзеня 1632 году)[12]; Dorothea Eiger (1842 год)[13].

Remove ads

Носьбіты

  • Рыгор Эйгеравіч — літоўскі шляхціч, які ўпамінаецца ў 1592 годзе
  • Ян (Ганус) Эйгер (Эгер) — віленскі зямянін, меў жонку Зузанну, сына Хрысьціяна, дачок Барбару і Ганну

Эгер (Egier) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[14].

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads