мястэчка ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Капатке́вічы[2] — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Пцічы. Цэнтар сельсавету Петрыкаўскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 2876 чалавек[1]. Знаходзяцца за 35 км на паўночны ўсход ад Петрыкава, за 18 км ад чыгуначнай станцыі Пціч (лінія Каленкавічы — Лунінец). Аўтамабільныя дарогі злучаюць мястэчка з Рудабелкай і Петрыкавым, а таксама магістральлю Гомель — Берасьце.
Капаткевічы лац. Kapatkievičy | |||||
| |||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Гомельская | ||||
Раён: | Петрыкаўскі | ||||
Сельсавет: | Капаткевіцкі | ||||
Вышыня: | 118 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 2876 чал. (2018)[1] | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 2350 | ||||
Паштовы індэкс: | 247920 | ||||
СААТА: | 3243830906 | ||||
Нумарны знак: | 3 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 52°18′52″ пн. ш. 28°48′56″ у. д. | ||||
± Капаткевічы | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Капаткевічы — даўняе мястэчка гістарычнай Мазыршчыны на Палесьсі.
Выяўленыя археолягамі могільнікі (адпаведна — 17 і 15 насыпаў за 1 км на поўдзень і 2 км на захад ад мястэчка) сьведчаць пра засяленьне гэтай мясьцовасьці ў далёкай старажытнасьці. Упершыню Капаткевічы ўпамінаюцца ў сярэдзіне XVI стагодзьдзя як сяло ў Мазырскім павеце Менскага ваяводзтва. На мапе 1560 году паселішча значыцца як валодваньне вялікіх князёў.
У 1568 годзе, паводле мэтрыкі вялікага князя Жыгімонта Аўгуста, Капаткевічы перайшлі да Д. Руцкага. Пазьней мястэчкам валодалі Яленскія. Пад 1693 годам упамінаецца тутэйшая царква Покрыва Багародзіцы.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Капаткевічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе сталі цэнтрам воласьці Мазырскага павету. На 1795 год у мястэчку было 55 двароў (на 1816 год 31 двор у мястэчку Капаткевічы, 75 — у сяле Капаткевічы), у 1796 годзе пачаў дзеяць касьцёл.
Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня ў 1863 годзе расейскія ўлады канфіскавалі маёнтак Капаткевічы ў Яленскіх і ў 1868 годзе падаравалі яго царскаму генэралу Цылаву. У 1864 годзе з мэтаю маскалізацыі краю тут адкрылі народую вучэльню. На 1886 год у Капаткевічах было 8 двароў, дзеялі царква, касьцёл сьвятога Аўгустына і юдэйскі малітоўны дом, працавалі школа, млын і 3 крамы. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у мястэчку Капаткевічы было 285 двароў, у вёсцы — 97; існавалі царква, касьцёл, 2 юдэйскія малітоўныя дамы, расейская народная вучэльня, паштова-тэлеграфная кантора, аптэка, 13 крамаў, вятрак, карчма; побач знаходзіліся 2 вёскі: Малыя і Старыя Капаткевічы.
За часамі Першую сусьветную вайну зь лета да 2 сьнежня 1918 году Капаткевічы займалі войскі Нямецкай імпэрыі.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Капаткевічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР. У 1924—1931 і 1935—1962 гадох Капаткевічы былі цэнтрам раёну, у 1931—1935 і з 1962 году — у Петрыкаўскім раёне. У 1930-я гады тут працавалі шорная, кравецкая і шавецкая майстэрні. 27 верасьня 1938 году паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У Другую сусьветную вайну з 1 жніўня 1941 да 30 чэрвеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
23 чэрвеня 2003 году ў Капаткевічах адбылася ўрачыстая кансэкрацыя касьцёла пад тытулам сьвятога Аўгустына[3].
У Капаткевічах дзеюць царква Покрыва Багародзіцы (па 1990 годзе) і касьцёл сьвятога Аўгустына (з 1998 году).
У Капаткевічах працуюць сярэдняя і музычная школа, 2 дашкольныя ўстановы.
Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляе лякарня.
Дзеюць кінатэатар, клюб, 2 бібліятэкі.
Прадпрыемствы харчовай прамысловасьці. Дрэваапрацоўка.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.