сям’я From Wikipedia, the free encyclopedia
Пачобуты-Адляніцкія — шляхецкі род гербу «Малая Пагоня».
Пачобуты-Адляніцкія лац. Pačobuty-Adlanickija | |
Герб «Малая Пагоня» | |
Краіна паходжаньня: | Вялікае Княства Літоўскае |
Прызнаныя ў: | Вялікае Княства Літоўскае, Расейская імпэрыя |
Паводле Каспара Няцецкага, паходзіць зь вёскі Пачобуты на Гарадзеншчыне (адсюль і прозьвішча). Каля вёскі цячэ рака Одла, ад якой утварыўся прыдомак Адляніцкі. Таксама існуе род Пачобутаў-Кудзічаў.
Паца (Pazzo) і Бота або Бута — імёны германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова пац- (бац-, пэц-) (імя ліцьвінаў Пацолт; германскае імя Pätzold) паходзіць ад стараверхненямецкага baz 'лепшы'[2], а аснова -бут- (-бот-) (імёны ліцьвінаў Бутвід, Бутрык, Вільбут; германскія імёны Botvid, Butariks, Willebut) — ад усходнегерманскага but- з значэньнем 'корань, камель' (гепідзкае butilo 'камель')[3] або ад асновы -буд- (-бод-)[4].
Няма пэўнасьці пра паходжаньне роду. Існуе меркаваньне, што ягоныя заснавальнікі былі праваслаўнымі (русінамі). У памінальніку Супрасьлеўскага манастыра, сярод іншых дабрачынцаў ёсьць «род Яўстаха Адзінца Пачобута». Апошні жыў у канцы XVI ст. і рэпрэзэнтаваў толькі адну зь лініяў роду.
Першы вядомы з роду — Мікалай Пачобут-Адляніцкі. Вялікі князь Жыгімонт Стары прывілеем ад 20 лютага 1536 году за вайсковыя заслугі надаў яму герб «Малая Пагоня». Сын Мікалая Сэбасьцян, чашнік вялікі літоўскі, лічыцца заснавальнікам роду.
Паводле актаў аб набілітацыі Мікалая, ягоным прадзедам быў Грэцка, які меў сына Рыну (Грынь). Пры двары вялікага князя ў 1478 годзе значыцца пакаёвы Рынец або Рынь. Магчыма, гэта сын Грэцкі. Відаць, менавіта блізкасьць роду да двара, спрыяла набілітацыі Мікалая Пачобута-Адляніцкага[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.