мястэчка ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Рось — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Росі. Цэнтар сельсавету Ваўкавыскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 4677 чалавек[1]. Знаходзіцца за 15 км ад Ваўкавыску, за 85 км ад Горадні, на аўтамабільнай дарозе Ваўкавыск — Горадня. Чыгуначная станцыя на лініі Масты — Ваўкавыск.
Рось лац. Roś | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Ваўкавыскі |
Сельсавет: | Роскі |
Вышыня: | 124 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 4677 чал. (2018)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1512 |
Паштовы індэкс: | 231912 |
СААТА: | 4208862906 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°17′0″ пн. ш. 24°24′0″ у. д. |
± Рось | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Рось — мястэчка гістарычнай Ваўкавышчыны (частка Наваградчыны). Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы ў стылі клясыцызму, помнік архітэктуры XIX ст. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся палац Патоцкіх у стылі клясыцызму, помнік архітэктуры XVIII ст., зруйнаваны савецкімі ўладамі.
Тапонім Рось утварыўся ад назвы ракі. На думку географа Вадзіма Жучкевіча, гідронім Рось мае этнанімічнае паходжаньне ад асновы рос[2].
Упершыню Рось ўпамінаецца ў ХVІ стагодзьдзі, калі яна ўваходзіла ў склад Ваўкавыскага павету Наваградзкага ваяводзтва. Першым уладальнікам быў ваявода наваградзкі Аляксандар Хадкевіч, пазьней — ягоны сын Рыгор.
У канцы XVI стагодзьдзя Рось атрымала статус мястэчка. Да 1617 году ёй валодаў Геранім Хадкевіч. Ягоны сын Ян Хадкевіч з жонкай Кацярынай з Сапегаў прадалі ў 1644 годзе мясьціну Яну Ракоўскаму, а нашчадкі апошняга ў 1644 годзе — Юрыю Каралю Глябовічу. Па іх сьмерці Рось паводле спадчыны жаночай лініяй перайшла да Агінскіх (у 1674 годзе), пазьней — уладаньне Крыстыны Сапега, Мікалая Браніцкага, Патоцкіх. На 1690 год тут было 25 двароў, працавалі 2 карчмы.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Рось апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Слонімскай, пазьней Літоўскай губэрнях. З 1801 году мястэчка як цэнтар воласьці Ваўкавыскага павету ўвайшло ў склад Гарадзенскай губэрні. На 1836 год тут было 43 двары, дзеялі касьцёл і царква. З пабудовай у 1886 годзе Баранавіцка-Беластоцкай чыгункі ў Росі адкрылася чыгуначная станцыя. У канцы XIX стагодзьдзя тут працавалі школа, 4 крамы, 2 шавецкія майстэрні, шкіпінарны завод, вадзяны млын, ваўначоска.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Рось занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Рось абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР[3]. Паводле Рыскай мірнай дамовы 1921 год Рось апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Ваўкавыскага павету.
У 1939 годзе Рось увайшла ў БССР, у Ваўкавыскі раён Беластоцкай вобласьці. 15 студзеня 1940 году статус паселішча панізілі да вёскі. У Другую сусьветную вайну з чэрвеня 1941 да 14 ліпеня 1944 году Рось знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху. 30 красавіка 1958 году паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу[4].
У Росі працуюць сярэдняя школа, дзіцячая школа мастацтваў, дашкольная ўстанова, лякарня, паліклініка, бібліятэка, дом культуры.
Афіцыйная назва | Гістарычная назва |
17 верасьня вуліца | Глухая вуліца |
Карла Марква вуліца | Гарадзенская вуліца |
Савецкая вуліца | Агародніцкая вуліца |
Шавякова вуліца | Маёнткавая вуліца Палацавая вуліца |
Чырвонаармейская вуліца | Могілкавая вуліца |
Энгельса вуліца | Графская вуліца[13] |
Прадпрыемствы вытворчасьці будаўнічых матэрыялаў, харчовай прамысловасьці.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.