From Wikipedia, the free encyclopedia
Саве́т бяспе́кі Рэспу́блікі Белару́сь — канстытуцыйны, вышэйшы калегіяльны каардынацыйна-палітычны орган, які фарміруецца з мэтай рэалізацыі паўнамоцтваў Кіраўніка дзяржавы ў галіне забеспячэння нацыянальнай бяспекі краіны[1][2]. Узначальваецца і фарміруецца Прэзідэнтам, які падпісвае яго пастановы.
Савет бяспекі Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
Агульная інфармацыя |
|
Дата стварэння | 15 лістапада 1991 |
Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе | Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь |
Штаб-кватэра | г. Мінск, вул. Карла Маркса, 38 |
Старшыня | Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка |
Дзяржаўны сакратар | Аляксандр Рыгоравіч Вальфовіч |
Сайт | president.gov.by/ru/pres… |
15 лістапада 1991 года Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь ухваліў пастанову № 1249, якой утварыў Савет бяспекі ў складзе 14 асоб: старшыні Вярхоўнага Савета, яго першага намесніка і старшыні Камісіі Вярхоўнага Савета па нацыянальнай бяспецы, старшыні ўрада, генеральнага пракурора, старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі, міністраў абароны, замежных і ўнутраных спраў, сувязі і транспарту, начальніка Беларускай чыгункі і ўпраўлення грамадзянскай авіяцыі, камандзіра Беларускай ваеннай акругі. Старшыня Вярхоўнага Савета займаў пасаду старшыні Савета бяспекі і прызначаў сабе памочніка ў якасці кіраўніка апарату Савета бяспекі, які налічваў 4 супрацоўнікі. Пасяджэнні склікаліся двойчы на год[3].
У 1992—1994 гадах Савет бяспекі ўзначальвалі старшыні Вярхоўнага Савета Станіслаў Шушкевіч, потым Мечыслаў Грыб. Паводле прынятай у 1994 годзе Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, палажэнне аб Савеце бяспекі і яго складзе зацвярджаюцца ўказамі Прэзідэнта[1].
5 жніўня 1994 года Аляксандр Лукашэнка ўвёў Указам № 24 у склад Савета бяспекі кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта і дзяржаўнага сакратара замест старшыні Вярхоўнага Савета і старшыні камісіі Вярхоўнага Савета па нацыянальнай бяспецы. Пасяджэнні сталі праводзіцца кожныя тры месяцы[4]. У 1997 годзе апарат Савета бяспекі, на чале якога стаяў прызначаны Прэзідэнтам дзяржаўны сакратар, быў перайменаваны ў сакратарыят[1].
У адпаведнасці з артыкулам 84 Канстытуцыі Прэзідэнт Беларусі фарміруе і ўзначальвае Савет бяспекі, назначае на пасаду і вызваляе з яе Дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі. Палітыка-прававую аснову дзейнасці Савета бяспекі складаюць Канстытуцыя і законы Беларусі, дэкрэты, указы і распараджэнні Кіраўніка дзяржавы, у тым ліку Канцэпцыя нацыянальнай бяспекі, а таксама міжнародныя дагаворы краіны па адпаведных пытаннях[2].
Да ведання Савета бяспекі аднесены пытанні ўнутранай і знешняй палітыкі Беларусі, якія закранаюць інтарэсы нацыянальнай бяспекі, прыняцце важнейшых рашэнняў па забеспячэнні палітычнай, эканамічнай, навукова-тэхналагічнай, сацыяльнай, дэмаграфічнай, інфармацыйнай, ваеннай і экалагічнай бяспекі дзяржавы і яе грамадзян[2].
Савет бяспекі мае паўнамоцтвы на выкананне шэрагу задач, сярод якіх[2]:
Пры Савеце бяспекі дзейнічаюць камісіі:
Палітыка |
Беларусь |
Артыкул — частка серыі: |
Адміністрацыйная сістэма Выбары
|
У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 сакавіка 2021 года, у актуальны склад Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь уваходзяць 20 асоб[5]:
Членамі Савета бяспекі могуць быць і іншыя службовыя асобы, якія прызначаюцца Прэзідэнтам па прадстаўленні Дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі. Актыўны ўдзел у рабоце Савета бяспекі і падрыхтоўцы яго рашэнняў прымаюць і іншыя кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў, цэнтральных і іншых арганізацый, буйнейшых нацыянальных сродкаў масавай інфармацыі, а таксама дэпутаты палат Парламента, аўтарытэтныя навуковыя і грамадскія дзеячы, эксперты ў сферах эканомікі, права, сацыяльнай палітыкі[2].
Дзяржаўны сакратарыят Савета Бяспекі — рабочы орган Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь. Асноўнымі задачамі Дзяржаўнага сакратарыята з’яўляюцца[6]:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.