Спіс заказнікаў Беларусі
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
На 2007 год Беларусь мела 487 заказнікаў. Заказнікі з'яўляюцца катэгорыяй асабліва ахоўных прыродных тэрыторый (ААПТ), на іх долю прыпадае 68,5% агульнай плошчы ААПТ (1080,4 тыс. га). Заказнікі рэспубліканскага значэння займаюць 4,0% тэрыторыі краіны і 52,9% агульнай плошчы ААПТ. У складзе гэтай катэгорыі ААПТ найбольшая плошча прыпадае на ландшафтныя заказнікі. Па колькасці пераважаюць біялагічныя заказнікі.
Remove ads
Біялагічныя заказнікі
На Беларусі 52 біялагічных заказніка агульнай плошчай 412,5 тыс. га (1995). Падзяляюцца на батанічныя і заалагічныя заказнікі: y Брэсцкай вобласці — Баранавіцкі, Борскі, Лукава, Міхалінска-Бярозаўскі, Радастаўскі, Спораўскі, Тырвовічы, Ялоўскі і інш., y Віцебскай — Асвейскі, Вялікае Балота, Забалацце, Запольскі, Казьянскі, Лонна, Мошна, Фаміно, Чысцік, y Гомельскай — Бабінец, Буда-Кашалёўскі, Букчанскі, Веткаўскі, Жыткавіцкі, Струменскі, Чачэрскі, Чыркавіцкі, Шабрынскі, Нізоўе Случы (часткова ў Брэсцкай вобласці), y Гродзенскай — Гожаўскі, Дубатоўскае, Парэцкі, Сапоцкінскі, Слонімскі, Дакудаўскі і інш., y Мінскай — Амяльнянскі, Дзянісавіцкі, Копыш, Ленінскі (часткова ў Брэсцкай вобласці), Мацеевіцкае, Налібоцкі (часткова ў Гродзенскай вобласці), Фаліцкі Мох, Чэрнеўскі, Антонава, Кайкаўскі, Лебядзіны і інш.
У розных зонах рэспублікі створаны заказнікі-журавіннікі пераважна на вярховых балотах (каля 20) і заказнікі лекавых раслін (каля 10).
Remove ads
Заказнікі рэспубліканскага значэння
Заказнікі пазначаны колерам у залежнасці ад тыпу: Біялагічны Ландшафтны Гідралагічны Водна-балотны Геалагічны
Ніжэй прыведзены спіс заказнікаў станам на 10 верасня 2019 года[1].
Брэсцкая вобласць
Віцебская вобласць
Гомельская вобласць
Гродзенская вобласць
Мінская вобласць
Магілёўская вобласць
Remove ads
Скасаваныя рэспубліканскія заказнікі
Глядзіце таксама
Зноскі
- Заказнікі рэспубліканскага і мясцовага значэння (руск.) (DOC)(недаступная спасылка). Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 6 ліпеня 2022. Праверана 10 верасня 2019.
- Пастанова Савета Міністраў БССР ад 9 студзеня 1991 г. № 13 «Аб утварэнні дзяржаўных заказнікаў „Некасецкі“, „Пасынкі“ и „Рудакова“» (руск.). Беларускі Прававы Партал. Праверана 10 верасня 2019.
- Аб унясенні зменаў ў пастанову Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 верасня 1996 года № 631 і спыненні функцыянавання некаторых рэспубліканскіх заказнікаў (руск.). Праверана 10 верасня 2019.(недаступная спасылка)
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads