Рускія

усходнеславянскі народ, адзін з народаў Расіі From Wikipedia, the free encyclopedia

Рускія
Remove ads

Ру́скія (руск.: русские), таксама расе́йцы або расі́йцы[37] — народ ва Усходняй Еўропе і на поўначы Азіі. Адносіцца да славянскай моўнай сям’і, усходнеславянскай моўнай групы (разам з беларусамі і украінцамі). Найбольш шматлікі народ Еўропы і адзін з найбуйнейшых у свеце.

Хуткія факты Рускія, Саманазва ...
Remove ads

Рассяленне

Рускія — асноўнае насельніцтва Расіі (каля 80 %). Таксама рускія складаюць значную частку насельніцтва іншых краін і іх рэгіёнаў: у Беларусі 8 %, у Казахстане 25,9 %, у Латвіі 26,9 %, ва Украіне 17,3 % (у Крыму 58,3 %, у г. Севастопалі 71,6 %), у няпрызнаным Прыднястроўі 28 %, у Эстоніі 25,7 %, у павеце Іда-Віру 70,8 %, у г. Нарва 96 %, у г. Талін 36,6 %.

Thumb
Рускія ў новых незалежных дзяржавах.

Вялікія абшчыны рускіх існуюць у больш далёкіх краінах — ЗША, Германіі, Бразіліі, Францыі, Аўстраліі, Фінляндыі — эмігранты розных хваль.

Remove ads

Этнаграфічныя групы

Па асаблівасцях мовы і побыту рускія дзеляцца, па прапанаванай А. А. Шахматавым, А. І. Сабалеўскім і пазней прынятай шматлікімі, у прыватнасці савецкімі, даследчыкамі (Б. М. Ляпуноў, Ф. Філіп і інш.) схеме, на дзве або тры вялікія дыялектныя групы: паўночная окаючая і паўднёвая акаючая з прамежкавым говарам Масквы. Мяжа паміж першымі двума праходзіць па лініі ПскоўЦверМаскваНіжні Ноўгарад.

Шэраг даследчыкаў (Д. Н. Ушакоў, Д. К. Зяленін і інш.) вылучалі дзве першыя групы як асобныя велікарускія народнасці (паўночная і паўднёвая, назвы штучныя, саманазва і самаідэнтыфікацыя незалежна ад дыялекту — рускія), паміж якімі развілася яшчэ і трэцяя (сярэдневялікаруская) — з культурным і палітычным цэнтрам — Масквой, на падставе якой адбываецца ўніфікацыя мовы і ўсёй культуры. У цяперашні час у сувязі з развіццём школьнай адукацыі і сродкаў масавай камунікацыі адрознення ў дыялектах моцна паменшыліся. Бытавымі і моўнымі асаблівасцямі сярод рускіх адрозніваецца яшчэ шэраг меншых этнаграфічных груп: казакі, паморы, рускавусцінцы, затундраныя сяляне, камчадалы, малакане, ліпаване і інш.

Remove ads

Паходжанне этноніма

Рускі — субстантываны прыметнік; стар.-рус. русскыи утвораны ад больш ранняга этноніма ўсходніх славян — русь (гэтым жа словам звалася і ўсходнеславянская дзяржава, часам пераважна — Кіеўская зямля ў процівагу Наўгародскай і Уладзіміра-Суздальскай[крыніца?]). У візантыйскіх крыніцах, апроч асновы з -u- (russ-), прадстаўленая і аснова з -o- — Rhos, R(h)osia, адкуль у канчатковым выніку пайшла назва Расія. Этымалогія этноніма «русь» няясная; літаратура пытання с часоў Ламаносава і Мілера вялізная, але да пераканаўчага рашэння лінгвісты і гісторыкі так і не дашлі. У прыватнасці, няясна, ці занесена яно на ўсходнеславянскую тэрыторыю варагамі (кім бы яны ні былі па паходжанні) або паўстала на ёй спрадвечна (а калі дакладна апошняе, то ў якім рэгіёне гэта адбылося).

У шэрагу версій этнонім «русь»:

  • узводзіцца да старажытнаісландскага слова Róþsmenn або Róþskarlar — «вясляры, мараходы», але ўсячэнне Róþs не засведчана (у падтрымку варажскай версіі прыцягваецца таксама фін. ruotsi — швед);
  • ад індаарыйскай асновы ruksa, russa — «светлы», «белы» (ёсць контраргументы як лінгвістычнага, так і гістарычнага характару);
  • лічыцца забароненым імем татэмнага звера ўсходніх славян — мядзведзя (па аналогіі лат. ursus, стар.-гр. αρκτος, зрэшты, адпаведнасць гэтай назве ў славянскай мове выглядала б як *рьсь);
  • ад назвы ракі Рось на Кіеўшчыне (зрэшты, гэтае слова мела ў корані не о і не у, а ъ — Ръсь, ускосныя склоны Рси, таму такая этымалогія таксама сумнеўная).

Гістарычны нарыс

Thumb
Паштовая марка, прысвечаная 1140-годдзю расійскай дзяржаўнасці
Thumb
Грамата Жыгімонта Кейстутавіча ад 27 верасня 1432 года «Виленскимъ мЂстичомъ вЂры римское и русскимъ, што суть русское вЂры». Сведчанне не этнічнага, а канфесійнага значэння паняцця «рускія» ў Вялікім Княстве Літоўскім.

Ва ўступнай частцы Аповесці мінулых гадоў складальнік апавядае пра славянскіх плямёнах, якія адносіліся да Русі ў XI ст.

Паводле падання, у 2-й палове IX cт. правадыр навагародскіх славен Гастамысл перад смерцю, каб выратаваць славен ад разладаў, параіў ім запрасіць для кіравання аднаго з варажскіх уладароў. Славене так і зраблі, запрасілі спачатку адных варагаў, але выгналі іх, а потым запрасілі конунга Рурыка з яго родам.

Thumb
Наўгародскае веча

Пасля ўключэння да канца X ст. нашчадкамі Рурыка ўсходнеславянскіх племянных саюзаў у склад дзяржавы Рурыкавічаў (так званай Кіеўскай Русі), з часам тэарэтычна магла б ўтварыцца адзіная этнічная супольнасць (гл. пра канцэпцыю старажытнарускай народнасці), але такой кансалідацыі перашкодзіў феадальны распад дзяржавы, якія пачаўся ўжо ў сярэдзіне XI ст., фармальна быў замацаваны ў 1097 годзе (гл. Любецкі з’ед) і далей толькі паскараўся.

Разрозненнасць княстваў Рурыкавічаў узмацнілася ў XIII ст. пасля мангольскага нашэсця і ўсталявання васальнай залежнасці часткі гэтых княстваў ад манголаў.

Пазнейшае аб’яднанне шэрагу княстваў Рурыкавічаў у дзвюх розных рэгіянальных дзяржавах — Вялікім Княстве Літоўскім (пазней Рэчы Паспалітай) і Вялікім Княстве Маскоўскім, заклала аснову фарміравання трох сучасных усходнеславянскіх народаў — беларусаў і ўкраінцаў (на абшарах Вялікага Княства Літоўскага) і рускіх (на абшарах Вялікага Княства Маскоўскага).

Найбольшую ролю ва фарміраванні рускага народа адыгралі нашчадкі славянскіх плямён паўночнага-ўсходу дзяржавы Рурыкавічаў (Русі) — ільменскія славене, крывічы, вяцічы і іншыя, у сувязі з невыразнасцю працэсаў міграцыі ў сярэдневеччы, уклад астатніх плямёнаў імаверна не быў значным.

У XIV—XV стагоддзях завершыўся працэс фарміравання сучаснага рускага народа, на што паўплывала стварэнне Рускай цэнтралізаванай дзяржавы і барацьба супраць мангола-татарскага іга. У XV стагоддзі рускія пачалі распаўсюджвацца ў стэпавыя раёны Паволжа і Паўночнага Каўказа, у XVII стагоддзі засялілі Сібір (найбольшую ролю пры гэтым адыгралі казакі і паморы), пры гэтым былі практычна цалкам асіміляваныя плямёны, якія жылі на Рускай раўніне -- фіна-ўгорскія мера, мяшчора, мурама і балцкая голядзь. На грунце гэтага факту ў XIX стагоддзі некаторыя польскія гісторыкі (напрыклад, Духінскі) наогул адмаўлялі рускім у славянскай належнасці. Гэтая тэорыя, з самага пачатку ўвогуле прызнаная маючай не навуковыя, а палітычныя асновы, дагэтуль мае паслядоўнікаў. Ступень пераемнасці тым або іншым этнасам гісторыі дзяржавы Рурыкавічаў (Русі) і схільнасці да розных чужародных уплываў рускіх, украінцаў і беларусаў дагэтуль з’яўляецца пытаннем дыскусійным і занадта палітызаваным, каб можна было спадзявацца на поўнае яго вырашэнне.

На захадзе ў гэты перыяд былі праведзены паспяховыя войны з ВКЛ, а затым з Рэччу Паспалітай. У XVI стагоддзі пачала распаўсюджвацца палітычная канцэпцыя Масква — Трэці Рым, якая абгрунтоўвала сусветна-гістарычнае значэнне сталіцы рускай дзяржавы, як хрысціянскага цэнтра свету. Руская дзяржава аб’яўлялася духоўным нашчадкам Рымскай і Візантыйскай імперый і галоўным абаронцам і захоўнікам праваслаўя («Два Рыма палі, трэці стаіць, а чацвёртаму не быць»). Гэтая канцэпцыя прадугледжвала выключнасці і багаабранасць рускага народа. Інтэнсіўнае расшырэнне тэрыторыі і паступоваы выхад рускай дзяржавы на еўрапейскую палітычную арэну прывяло да стварэння спачатку царства, а затым у пачатку XVIII стагоддзя Расійскай імперыі, што азначала якасна новы ўзровень існавання этнасу.

Thumb
Пётр I, першы рускі імператар

Яшчэ на мяжы XIX—XX стагоддзяў пад рускімі разумелася сукупнасць трох этнаграфічных груп: вялікаросаў, маларосаў і беларусаў (часам сюды жа ўключалі і русінаў), якая складала 86 млн. (1897) або 72,5 % насельніцтва Расійскай імперыі. Гэта быў пануючы пункт погляду, які знайшоў адлюстраванне ў энцыклапедычных выданнях (гл. раздзел «Гістарычныя крыніцы»). Аднак ужо ў гэты час шэраг даследчыкаў лічылі адрозненні паміж групамі дастатковымі, каб прызнаць іх асобнымі народамі. У сувязі з наступным паглыбленнем гэтых адрозненняў і нацыянальным самавызначэннем малоросаў (украінцаў) і беларусаў, этнонім «рускія» перастаў на іх распаўсюджвацца і захаваўся толькі для вялікаросаў, замясціўшы сабою ранейшы этнонім. Зараз звычайна, гаворачы аб дарэвалюцыйнай Расіі, пад рускімі разумеюць толькі вялікаросаў — у прыватнасці, сцвярджаючы, што рускія складалі 43 % яе насельніцтва (каля 56 млн.).

Назва «Вялікая Расія» упершыню сустракаецца ў пасланні рускаму мітрапаліту Феагносту візантыйскага імператара (1347 год). У XV стагоддзі выкарыстоўваецца на Захадзе, у XVI уваходзіць у царскі тытул. Сэнсавае напаўненне назову, верагодна, ніколі не было адзіным: з аднаго боку прасочваецца паралель паміж Грэцыяй «Малой» (уласна Грэцыя) і «Вялікай» (грэчаскія калоніі) (такім чынам пад Малай Расіяй разумееца сучасныя ўкраінскія землі — Паўднёвую Русь, «метраполію», а пад Вялікай — паўночныя рускія землі), з іншай — узвялічваючае значэнне. Аднак у дачыненні да насельніцтва гэтых земляў этнонім вялікаросы (вялікарусы) пачынае выкарыстоўвацца толькі ў XIX стагоддзі, у то час як геаграфічная назва выходзіць з ужывання.

У XX стагоддзі рускія перажылі адзін з найцяжкіх перыядаў у сваёй гісторыі. У выніку Першай сусветнай, наступнай Грамадзянскай вайны 19181922 гадоў, усталяванні інтэрнацыянальнай дыктатуры, была знішчана альбо пакінула Расію значная колькасць прадстаўнікоў арыстакратыі, інтэлігенцыі, казацтва, афіцэрства і іншых сацыяльных пластоў, у першую чаргу найбольш адукаваных і заможных. Рускімі былі згубленыя значныя пласты нацыянальных звычаяў і праваслаўнай культуры.

Катастрафічныя страты рускаму этнасу быў нанесены падчас Другой сусветнай вайны. Сярод 8,66 млн савецкіх салдат, загінулых на фронце і памерлых у палону, 5,76 млн (66,4 %) склалі рускія Архівавана 9 лютага 2009.; шматлікія рэгіёны з пераважна рускім насельніцтвам падвергнуліся акупацыі і нямецкаму тэрору.

Пачынаючы з 1990-х гадоў, паводле расійскіх крыніц, рускія зведваюць дыскрымінацыю ў былых рэспубліках СССР (краіны Балтыі, Азербайджан, Узбекістан, Таджыкістан, Казахстан), а ў некаторых выпадках і на тэрыторыі Расійскай федэрацыі (Чачня ў 1990—1999, Адыгея, Якуція). Гэта звязана з ранейшай роляй рускіх у русіфікацыі розных краін і рэгіёнаў[крыніца?].

Remove ads

Рэлігія

Thumb
Кіева-Пячэрская лаўра, Кіеў, сучасная Украіна.

Пераважная рэлігія рускага народа -- праваслаўе.

Афіцыйнае хрышчэнне Русі адбылося ў 988 годзе, пры Уладзіміры Святаславічы. Хрысціянства прыйшло на Русь з Візантыі і пачало распаўсюджвацца сярод вышэйшый слаёў грамадства задоўга да 988 года. Доўгі час захаваліся язычніцкія перажыткі з якімі царква змагалася з рознай ступенню паспяховасці, аля яны засталіся і па цяперашні час. Для аблягчэння пераходу да хрысціянства царква захоўвала некаторыя язычніцкая святы і абрады, замяняя іх першапачатковы змест хрысціянскім.

Першыя пяць стагоддзяў Руская царква была мітраполіяй Канстанцінопальскага патрыярхату. Яе ўзначальваў мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Русі, які прызначаўся Канстанцінопальскім патрыярхам з грэкаў, у 1051 годзе вялікі князь кіеўскі Яраслаў Уладзіміравіч дамогся пастаўлення на першасвятарскі пасад першага русіна — мітрапаліта Іларыёна, аднаго з самых адукаваных людзей таго часу.

Thumb
Собор Казанскай Божай Маці, Масква, сучасная Расійская Федэрацыя.

З XI ст. пачалі ўтварацца іншыя епархіі: у Белгарадзе, Ноўгарадзе, Растове, Чарнігаве, Уладзіміру-Валынскам, Полацку, Тураве. Епархіяльныя ўладыкі абіраліся на ўдзельных князёў або веча (у Ноўгарадзе з паловы XII ст.).

Пасля разгрому Кіева татара-манголамі, у 1299 годзе кіеўскі мітрапаліт Максім перанёс сваю рэзідэнцыю ва Уладзімір-на-Клязьме; у канцы 1325 года рэзідэнцыяй Кіеўскіх мітрапалітаў перанесена ў Маскву. У 1448 годзе Маскоўскі Сабор паставіў Кіеўскім мітрапалітам разанскага епіскапа Іону без узгаднення з Канстанцінопалем. Такім чынам, Руская праваслаўная царква некананічна (незаконна) набыла аўтакефалію (самайстайнасць). Патрыяршаства самабвешчана Рускай праваслаўнай царквой у канцы XVI стагоддзя.

Цяпер Руская праваслаўная царква -- буйнейшае рэлігійнае аб’ядненанне рускіх.

Thumb
Стараабрадцы ў Вудбарне, штат Арэгон

У сярэдзіне XVII стагоддзя ў выніку непрызнання часткай рускіх рэформ патрыярха Нікана ў царкве ўзнік Раскол, прыхільнікі дарэформеннай царквы адмовіліся падпарадкавацца афіцыйнай царкве і дзяржаве і стварылі свае абшчыны, у выніку чаго ўзнікла стараабрадства. Сёння стараабрадцаў у Расіі налічваецца каля 2 млн чалавек, у асноўным рускія, ёсць дзве буйнейшыя царквы — Руская праваслаўная стараабрадская царква і Дрэўлеправаслаўная царква.

Другой па колькасці хрысціянскай канфесіяй сярод рускіх з’яўляецца пратэстантызм (1-2 млн чалавек). Буйнейшая пратэстантскай плыняй з’яўляецца баптызм, інуе таксама пяцідзесятніцтва, неопяцідзесятніцтва, лютэранства, адвенцізм і інш. Некаторая колькасць рускіх уваходзіць у парахрысціянскія секты: Сведкі Іеговы, Пасольства Божае, муністы і інш.

Нязначная колькасць этнічных рускіх з’яўляеццы мусульманамі, будыстамі, іўдаістамі, крышнаітамі і г.д.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі пачаліся жорсткія рэпрэсіі супраць праваслаўных і іншых канфесій, большая частка духавенства была знішчана ці адпраўлена ў лагера. У перыяд савецкай улады руская царква была ў глыбокім заняпавдзе. Зараз імкліва ідзе працэс адраджэння.

Remove ads

Гл. таксама

Даследаванні этнагенеза рускіх

Дарэвалюцыйныя даследаванні

  • Костомаров М. Две русские народности // Основа. — СПб., 1861. — Март.
  • Шахматов А. К вопросу об образовании русских наречий и русских народностей // Журнал Министерства Народного Просвещения. — 1899. — Апрель.

Савецкія даследаванні

  • Брайчевский М. Происхождение Руси. — К., 1968.
  • Державин Н. Происхождение русского народа. — М., 1944.
  • Ляпунов Б. Древнейшие взаимные связи языков русского и украинского и некоторые выводы о времени их возникновения как отдельных лингвистических групп. В сб. Русская историческая лексикология. — М., 1968.
  • Мавродин В. Образование единого русского государства. — П., 1951.
  • Рыбаков Б. А. Первые века русской истории. — М., 1964.
  • Филин Ф. Происхождение русского, украинского и белорусского языков. — П., 1972.
  • Вопросы формирования русской народности и нации. — М. — Л., 1958.
  • Народы Европейской части СССР, т. І. — М., 1964.
  • Происхождение и этническая история русского народа по антропологическим данным / Под ред. В. Бунака. — М., 1965.
  • Русские. Историко-этнографический атлас. — М., 1967.
  • Л. Н. Гумилёв. От Руси к России. — М., 2004.
  • Л. Н. Гумилёв. Этногенез і биосфера Земли. — М., 1989.

Сучасныя расійскія даследаванні

  • Сергеева А. В. Русские: стереотипы поведения, традиции, ментальность. — М.: Флинта; Наука, 2006. ISBN 5-89349-626-4 ISBN 5-02-033003-5

Міжнародныя даследаванні

  • Грушевский М. История Украины-Руси. т. 1, второе изд. — Киев, 1913 (Нью-Йорк, 1954).
  • Куренной П. Советские концепции происхождения великорусской народности и «русской» нации. Науч. Записки УВУ, ч. 7. — Мюнхен, 1963.
  • Чубатий М. Княжа Русь-Україна та виникнення трьох східньо-слов’янських націй. ЗНТШ, т. 178. — Нью-Йорк — Париж, 1964.
  • Zelenin D. Russische (Ostslawische) Volkskunde. — Берлин — Лейпциг, 1927.
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads