Шклянніцы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Шклянніцы
Remove ads

Шкля́нніцы (Sesiidae) — сямейства матылёў. Вядома больш за 1000 відаў, пашыраных амаль па ўсім свеце.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Размах крылаў матылёў 15—35 мм. Крылы вузкія, празрыстыя або паўпразрыстыя, па краях і ўдоўж жылак пакрытыя лускавінкамі. Будовай крылаў і колерам сегментаў брушка падобныя да джалячых перапончатакрылых. Губныя шчупікі накіраваны ўверх або ўперад, густа ўкрыты лускавінкамі. Вусікі шчацінка- або булавападобныя, зрэдку з валасяной гронкай на канцы, грабеньчатыя або раснічастыя. На канцы брушка — анальны пучок з валасістых лускавінак.

Яйцы шарападобныя, жоўта-карычневыя, чорныя, з цвёрдай абалонкай, з выразнай сеткаватай структурай. Вусені (даўжыня да 50 мм) белыя або брудна-белыя з 1—2 парамі брушных ног. Кукалкі паўсвабодныя.

Remove ads

Асаблівасці біялогіі

Жывуць у лясах, хмызняках, на сухіх узлесках і палянах, у садах, парках, скверах, лесаполасах. На Беларусі найбольш вядомыя 5 відаў: шклянніца малінавая (Pennisetia hylaeiformis) — шкодзіць маліне; шклянніца вялікая таполевая (Sesia apiformis) — таполі і асіне, радзей вярбе, бярозе, ясеню, ліпе; шклянніца малая таполевая, або цемнакрылая (Paranthrene tabaniformis) — таполі, асіне і вярбе; шклянніца парэчкавая (Synanthedon tipuliformis) — парэчкам, маліне, брызгліне, агрэсту, ляшчыне, грабу; шклянніца яблыневая (Synanthedon myopaeformis) — яблыні, радзей грушы, сліве, рабіне, глогу. Лёт матылёў у маі — ліпені.

Вусені шклянніц робяць хады ў галінках, ствалах і каранях дрэў і кустоў, радзей у сцяблах і каранях травяністых раслін. Меры барацьбы: высечка і знішчэнне пашкоджаных раслін, абрэзка і спальванне галінак, населеных вусенямі, апрацоўка ніжніх частак ствалоў і тоўстых галін хімічнымі сродкамі.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads