Андрэй Аляксандравіч Васілеўскі
беларускі тэнісіст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Андрэй Аляксандравіч Васілеўскі (нар. 28 мая 1991 года, Мінск, Беларуская ССР, СССР) — беларускі тэнісіст, які спецыялізуецца на гульні ў парах. Пераможца аднаго турніру ATP у парным разрадзе, прызёр Універсіяд, гулец зборнай Беларусі ў Кубку Дэвіса.
Remove ads
Біяграфія
Пачаў гуляць у тэніс з шасці гадоў. Першым трэнерам стаў бацька, Аляксандр Васілеўскі[1]. І бацька, і маці былі тэніснымі трэнерамі, у тэніс гуляў і старэйшы брат (Аляксандр), што спрыяла цікавасці да гэтай гульні ў Андрэя[2].
Найбольш любімыя пакрыцці — хард і трава; улюбёны турнір — Уімблдан. Заўзее за футбольны клуб Барселона.
Спартыўная кар’ера
У прафесійных турнірах пачаў выступаць з 2007 года, у статус прафесіянала перайшоў у 2009 годзе. Свой першы турнір катэгорыі «Ф’ючарс» у парным разрадзе выйграў у 2010 годзе ў Мінску (з Мікалаем Фідзіркам). У верасні 2011 года ў Трнаве (Славакія) упершыню згуляў у парным фінале турніру класа «чэленджар», але першы тытул на гэтым узроўні заваяваў толькі вясной 2016 года ў Самаркандзе ў пары з Дзянісам Мазуркевічам. У 2014 годзе ў Астане выйграў адзіны за кар’еру «ф’ючарс» у адзіночным разрадзе. У парах заваёўваў узнагароды летніх Універсіяд: у 2013 годзе стаў бронзавым прызёрам у мужчынскім парным разрадзе (з Аляксандрам Бурым, а ў 2015 годзе — чэмпіёнам у міксце (з Лідзіяй Марозавай)[2]. З 2009 года выступаў за зборную Беларусі, у першыя два гады выйграўшы адну сустрэчу пры чатырох паразах у адзіночным разрадзе, а пачынаючы з 2013 года атрымаў дзве перамогі пры шасці паразах у парах.
Да 2016 года склалася сітуацыя, калі Васілеўскі паралельна гуляў у пары ў турнірах больш высокага класа і ў адзіночным разрадзе — у «ф’ючарсах» і «чэленджарах», дзе выйграваў максімум па два-тры матчы. Гэта паслужыла штуршком для рашэння засяродзіцца на выступах у парах, і беларускі тэнісіст цалкам перастаў заяўляцца на турніры ў адзіночным разрадзе[3]. Пасля гэтага ён дасягнуў самых высокіх вынікаў у кар’еры з чылійцам Хансам Падліпнікам-Касцілья, прабіўшыся ў 2017 годзе ў чвэрцьфінал Уімблданскага турніру (дзе яны абыйгралі 12-ю і 7-ю сеяныя пары[4]) і фінал Адкрытага чэмпіянату Аўстрыі. Пасля выхаду ў трэці круг на Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі 2018 года Васілеўскі падняўся ў рэйтынгу ATP сярод гульцоў у парным разрадзе да 52-й пазіцыі.
Астатак 2018 года склаўся для беларуса няўдала, і яму прыйшлося паступова вяртацца ў лік найлепшых праз сетку «чэленджараў». У 2020 годзе ў пары з Ёнатанам Эрліхам (Ізраіль) Васілеўскі стаў фіналістам турніру ATP у Пуне (Індыя). За 2021 год беларуска-ізраільская пара тройчы згуляла ў фіналах турніраў асноўнага тура ATP. У маі ў Бялградзе тандэм заваяваў першы ў кар’еры Васілеўскага тытул ATP[5]. І ў 2020, і ў 2021 гадах беларус завяршыў сезон у першай сотні рэйтынгу ATP у парным разрадзе.
Remove ads
Рэйтынг на канец года
Год | Адзіночны рэйтынг |
Парны рэйтынг |
2022 | 564 | |
2021 | 77 | |
2020 | 86 | |
2019 | 77 | |
2018 | 122 | |
2017 | 61 | |
2016 | 744 | 109 |
2015 | 732 | 197 |
2014 | 589 | 267 |
2013 | 815 | 478 |
2012 | 670 | 295 |
2011 | 768 | 225 |
2010 | 704 | 409 |
2009 | 919 | 854 |
2008 | 1 304 |
Выступленні на турнірах
Выступленні ў адзіночным разрадзе
Выступленні ў парным разрадзе
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads