Шаўкоўніца чорная

выгляд раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Шаўкоўніца чорная
Remove ads

Шаўкоўніца чорная, Тут чорны[1] (Morus nigra) — лістападнае дрэва; від роду Шаўкоўніца сямейства Тутавых[2]. Шырока распаўсюджана ў культуры. Вырошчваюць дзеля смачных пладоў і драўніны.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Thumb
Шаўкоўніца чорная. Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Шаўкоўніца чорная — лістападнае дрэва з разгалістай кронай вышынёй 10-13 м, часам да 15 метраў, са шматлікімі кароткімі галінамі[2]. Тэрмін жыцця дрэва — у сярэднім 250 гадоў, зрэдку — больш. Від часам можна зблытаць з іншымі відамі роду, у прыватнасці з чорнаягаднымі асобнікамі шаўкоўніцай белай (Morus alba). Адрозніць шаўкоўніцу можна па раўнамерна валасатай ніжняй паверхні лісця[3].

Ствол просты, велічны, часта разгаліноўваецца на некалькі моцных галін. Кара карычневага колеру, пакрытая разоркамі, шурпатая. Маладыя парасткі часта чырванаватыя, пакрыты валаскамі[2].

Лісце жорсткае, скурыстае, грубае, сядзіць на кароткіх хвосціках; цэльнае, лопасцевае або выразное, з вострымі канцавінкамі, 10-20 см даўжынёй і 6-18 см шырынёй[2]. На моцных парастках могуць дасягаць даўжыні да 23 см. Ля аснавання ліставая пласцінка мае сэрцападобнае паглыбленне, край пілавата-зубчасты або пілавата-гародкавы[2]. Ніжні бок лісця пакрыты пушком[2], верхні — кароткімі жорсткімі валасінкамі.

Аднадомная расліна. Мужчынская кветка — панікаючы рыхлы каташок з дзвюма парамі тычынак. Калякветнік просты, чатырохраздзельны, званочкавы. Жаночыя коласападобныя суквецці-шышачкі кароткія і шчыльныя. У кожнай кветцы абавязкова прысутнічае песцік з двума лычыкамі і чатырохраздзельны калякветнік. Дрэва цвіце поздна, на два тыдні пазней іншых відаў, у маі-чэрвені[2].

Плод — суплодзе арэхаў даўжынёй 1,2-3 см і 1,1-1,7 см шырынёй[2]. Першыя спелыя плады — у чэрвені. У спелым выглядзе цёмна-фіялетавыя, амаль чорныя, глянцавыя, кампактныя, вельмі сакавітыя[2]. Прыемная батанічная асаблівасць — нераўнамернасць паспявання пладоў. Гэта дазваляе збіраць спелыя ягады доўгі час, пакідаючы пры гэтым на дрэве зялёныя. Збор палегчаны тым, што спелыя ягады добра абсыпаюцца, не патрабуючы высілкаў.

Плады ядомыя: кіслыя да паспявання і салодкія на смак у стане поўнай спеласці[4].

Шаўкоўніца чорная вядома вялікай колькасцю храмасом, іх у храмасомным наборы 154 пары (308 асобнікаў).

Thumb
Thumb
Thumb
Thumb
Thumb
Злева направа: Агульны выгляд дрэва. Кара. Ліст. Жаночая кветка. Плады рознай ступені светласці
Remove ads

Распаўсюджанне

Thumb
Восеньская афарбоўка

Шаўкоўніца чорная паходзіць з Паўднёва-Заходняй Азіі, дзе спрадвеку культывавалася дзеля сваіх ядомых пладоў і шырока распаўсюдзілася на захад і на усход. Увод у культуру адбыўся так даўно, што дакладны натуральны арэал цяпер не вызначаны[5].

Найбольш шырока яна распаўсюджана ў Іране, Афганістане, Таджыкістане, Узбекістане і Паўночнай Індыі, дзе часта выкарыстоўваецца для вырабу джэмаў і шэрбетаў. Таксама сустракаецца на Каўказе, у Малдове, Крыму і Украіне[2].

Найбуйнейшая дакументаваная лакальная папуляцыя чорнай шаўкоўніцы ў Еўропе (каля 470 дрэў) знаходзіцца ў вінаградніках сяла Пуканец  (англ.) у Славакіі[6].

Хімічны склад ягад

Больш інфармацыі Ягады шаўкоўніцыХарчовая каштоўнасць на 100 г прадукта, Бялкі ...

Ягады шаўкоўніцы чорнай утрымліваюць:

  • цукар да 12 % (глюкоза, цукроза)
  • арганічныя кіслоты (яблычная, лімонная[2]) да 1,8 %, што ў 9 разоў перавышае ўтрыманне ў ягадах белай шаўкоўніцы
  • вітаміны (група В, вітамін Р і С, карацін, руцін і г.д.).
  • Солі жалеза — да 6,5 %, што больш, чым у белай шаўкоўніцы. Солі жалеза пры гэтым знаходзяцца ў спрыяльнай форме для ўсмоктвання ў арганізме чалавека.
Remove ads

Шкоднікі

  • Pseudaulacaspis pentagona

Гаспадарчае значэнне і прымяненне

Расліна вырошчваецца ў першую чаргу дзеля ядомых пладоў, з'яўляецца лекавай, дэкаратыўнай і іншае[7].

Гісторыя

Thumb
Шаўкоўніца чорная ў кнізе «Arboretum et fruticetum britannicum», 1844 год.

Паходзіць з Паўднёва-Усходняй Азіі (Карэя, Кітай), дзе да гэтага часу сустракаецца дзікая форма. Даўно ўведзена ў культуру, вядомая з часоў еўрапейскай антычнасці. Шаўкоўніца згадвалася ў часы Арыстоцеля і Аляксандра Македонскага[8]. Аб тутавых ягадах пісалі паэты Вяргілій і Авідзій, навуковец Пліній Старэйшы.

У Еўропе ўпершыню чорную шаўкоўніцу пачалі вырошчваць у Італіі ў часы імператара Юстыніяна Вялікага (483—565 н. э.), як корм для вусеняў тутавага шаўкапрада (Bombyx mori). Толькі каля 1434 года яна стала змяняцца шаўкоўніцай белай, якая лепш падыходзіць для гэтай мэты[4].

Шаўкоўніца чорная была завезена ў Вялікабрытанію ў XVII стагоддзі з разлікам, што яна будзе карыснай для вырошчвання тутавага шаўкапрада (Bombyx mori). Спроба апынулася няўдалай, бо шаўкапрад аддае перавагу шаўкоўніцы белай, але ў спадчыну ад гэтых падзей засталіся вялікія і старыя дрэвы ў многіх загарадных садах.

У кулінарыі

Thumb
Плады чорнай шаўкоўніцы

Ягады маюць прыемны кісла-салодкі смак і выкарыстоўваюцца для прыгатавання мармеладу, сіропаў, кампотаў, варэння, павідла, бякмесу і алкагольных напояў[2][7].

Ягады чорнай шаўкоўніцы добра сушацца і добра захоўваюцца ў высушаным стане[2]. У эпоху да прамысловай выпрацоўкі белага цукру ягады шаўкоўніцы разам з курагой, разынкамі і сушанай дыняй выкарыстоўваліся як натуральныя заменнікі цукру[2]. Да таго ж, яны былі і засталіся значна больш карыснымі з-за ўтрымання пектынавых рэчываў і мікраэлементаў, якіх пазбаўленыя прамысловыя формы цукру. Сушаная форма дазваляе падоўжыць лячэбна-аздараўленчае дзеянне натуральнымі рэчывамі ў зімовы перыяд. З сушаных пладоў таксама робяць муку, якую можна падмешваць у цеста[2].

Ягады шаўкоўніцы чорнай шырока выкарыстоўвае кулінарыя краін Каўказу. З іх робяць пранікі, салодкія хлябцы-лаваш, вараць варэнне (часцей з даданнем іншай садавіны).

У медыцыне

Шаўкоўніца чорная — старажытная лекавая расліна ў народнай медыцыне Карэі, Кітая, В’етнама, Індыі, Каўказа. Выкарыстоўваюць кару, лісце, кветкі, ягады пры захворваннях сэрца, нырак, падстраўнікавай залозы, прастудзе.

У свежым стане ягады шаўкоўніцы чорнай узмацняюць крыватвор, нармалізуюць абмен рэчываў, паляпшаюць працу сэрца і страўнікава-кішачнага тракту[2].

Спелыя ягады настойвалі на вадзе і прымалі пры прастудзе, болях у горле. Кару каранёў шаўкоўніцы настойвалі на вадзе і прымалі як глістагонны сродак. У сучаснай медыцыне ягады і кару каранёў выкарыстоўваюць толькі як дапаможны сродак.

У ландшафтным дызайне

Thumb
Жывая агароджа з шаўкоўніцы чорнай

Шаўкоўніца мае засухаўстойлівыя якасці, добра аднаўляе галіны і крону пасля абрэзкі. Яе высаджваюць у парках і ўздоўж дарог як дэкаратыўную расліну. Больш адчувальная да марозу, чым шаўкоўніца белая, падыходзіць для вырошчвання ў зонах 6-10  (руск.)[9]

Акрамя пладовых сартоў, выведзена некалькі дэкаратыўных формаў. Пераважаюць формы з белымі або ружовымі ягадамі, але ёсць і з чорнымі. Форма кроны можа быць ніцай, пірамідальнай або шарападобнай.

Выкарыстанне драўніны

Драўніна шаўкоўніцы вельмі шануецца з-за сваіх якасцяў — яна шчыльная, пругкая, цяжкая, мае жоўты колер[2]. У Сярэдняй Азіі яе выкарыстоўваюць для вырабу музычных інструментаў[2]. Выкарыстоўваецца як будаўнічы і дэкаратыўны матэрыял у сталярнай і бондарнай вытворчасцях, для вырабу шавецкіх цвікоў[2].

З 2011 года нарыхтоўка драўніны шаўкоўніцы ў Расіі забароненая[10].

Выкарыстанне лісця

Лісце з-за сваёй жорсткасці менш прыдатнае для кармлення тутавых шаўкапрадаў, чым лісце шаўкоўніцы белай[2][7]. З яго можна атрымліваць жоўтую фарбу[2].

Remove ads

Вядомыя асобнікі

Thumb
Шаўкоўніца Гірэеў  (укр.)

Самае старое дрэва шаўкоўніцы, якое выпадкова захавалася ва Украіне, гэта шаўкоўніца Шаўчэнкі  (укр.) з саду былога Выдубіцкага манастыра  (руск.) ў Кіеве, зараз Нацыянальны батанічны сад імя Мікалая Грышка НАН Украіны. Згодна з паданнем, насенне шаўкоўніцы прывезлі манахі з краін Сярэдняй Азіі. З папярэдніх насаджэнняў і паходзіць шаўкоўніца-доўгажыхар.

Яшчэ некалькі шаўкоўніц у розных пунктах Украіны таксама прызнаны помнікамі прыроды рэгіянальнага значэння, у тым ліку шаўкоўніца ў сяле Мяжырыч  (укр.).

Дзве крымскія шаўкоўніцы чорнай узяты пад ахову як помнікі прыроды рэгіянальнага значэння спачатку ўкраінскімі, а потым расійскімі ўладамі. Гэта шаўкоўніца Рэзнічэнкі[11] ў с. Генеральскае  (руск.) і шаўкоўніца Гірэеў  (укр.) у Бахчысараі[12]. Апошняя з'яўляецца самай старой шаўкоўніцай Крыма.

Remove ads

Уплыў на культуру

У літаратуры

Згадваецца ў некалькіх месцах Бібліі. З Першай кнігі Макавейскай (6,34) можна даведацца што чырвоным сокам пладоў шаўкоўніцы раз'юшвалі сланоў перад боем. У Евангеллі ад Лукі (17,6) прыводзіцца прыпавесць Ісуса са словамі «Калі б вы мелі веру з гарчычнае зерне, вы б сказалі гэтаму сікамінаваму дрэву: вырвіся з коранем і высадзіся ў моры, і будзе вам паслухмянае». Лягчэй зразумець, што вырыванне шаўкоўніцы з каранямі было вельмі цяжкім, калі ўлічыць, што ў Ізраілі яе карані і ствол абкладвалі камянямі і грудамі зямлі, каб не адбылося пералому. Акрамя таго, абкладзены зямлёю ствол ствараў параснік, які замяшчаў ролю ствала пасля яго пералому (ствол шаўкоўніцы дастаткова далікатны)[8].

Пліній Старэйшы лічыў шаўкоўніцу сімвалам разважлівасці і розуму, паколькі яна апошняя з высокіх дрэў вясной пакрываецца лісцем, што ратуе яе ад падмярзання падчас нечаканых вясновых замаразкаў[8].

У геральдыцы

Шаўкоўніца чорная прысутнічае на гербах адразу некалькіх іспанскіх адміністрацыйных адзінак, у тым ліку на гербах муніцыпалітэтаў Пуэрта-Мараль  (руск.), Эль-Карпіа  (руск.), Навальмараль-дэ-ла-Мата  (руск.), Мантанчэс  (руск.), Мараль-дэ-Калатрава  (руск.), Маралеха-дэ-Энмедыа  (руск.).

Remove ads

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 85. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Митюков А. Д., Налетько Н. Л., Шамрук С. Г. Тут чёрный и тут белый // Дикорастущие плоды, ягоды и их применение. — Мн: Ураджай, 1975. — С. 105-107. — 200 с. 130 000 экз.
  3. Nelson, G.; Earle, C.J.; Spellenberg, R.; More, D.; Hughes, A.K. (2014). Trees of Eastern North America. Princeton University Press. p. 408. ISBN 9781400852994.
  4. Flowers in Israel.
  5. RHS A-Z encyclopedia of garden plants. United Kingdom: Dorling Kindersley. 2008. p. 1136. ISBN 1405332964.
  6. Kristbergsson, K.; Ötles, S. (2016). Functional Properties of Traditional Foods. Springer. p. 211. ISBN 9781489976628.{{cite book}}: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка)
  7. Podbielkowski Zbigniew. Słownik roślin użytkowych. — Warszawa: PWRiL, 1989. ISBN 83-09-00256-4.
  8. Zofia Włodarczyk. Rośliny biblijne. Leksykon. — Kraków: Instytut Botaniki im. W. Szafera PAN, 2011. ISBN 978-83-89648-98-3.
  9. Geoff Burnie i inni. Botanica. Rośliny ogrodowe. — Könemann, 2005. ISBN 3-8331-1916-0.
  10. Приказ Рослесхоза от 05.12.2011 № 513 «Об утверждении Перечня видов (пород) деревьев и кустарников, заготовка древесины которых не допускается».
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads