спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя From Wikipedia, the free encyclopedia
Непрызнаныя дзяржавы — агульная назва рэгіёнаў, якія абвясцілі сябе суверэннымі дзяржавамі і маюць такія прыкметы дзяржаўнасці, як насельніцтва, кантроль над тэрыторыяй, сістэмы права і кіравання, але тым самым часам не прызнаны дыпламатычна дзяржавамі-членамі ААН, а іх тэрыторыю, звычайна, дзяржавы-члены ААН разглядаюць як частку суверэннай тэрыторыі адной або некалькіх дзяржаў-членаў ААН.
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Непрызнанасць дзяржавы можа выяўляцца не толькі ў дыпламатычнай плоскасці: вядомы выпадак, калі суд іншай дзяржавы пры вынясенні рашэння зыходзіў з таго, што непрызнаная дзяржава юрыдычна не існуе, што прывяло да адпаведнай логікі пры разборы пытання, які тычыўся выключна адносін паміж гаспадарчымі суб’ектамі[1]. Пашпарты непрызнаных дзяржаў таксама, як правіла, не з’яўляюцца дакументамі, якія дазваляюць наведваць дзяржавы-члены ААН. У той жа час вядомы выпадкі, калі, не прызнаючы незалежнасці, прызнаная дзяржава прызнае асобныя дакументы, якія выдаюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам непрызнанай дзяржавы[2], уключаючы пашпарты[3], а таксама правасуб’ектнасць зарэгістраваных там юрыдычных асоб[2].
Часткова прызнаныя дзяржавы — дзяржавы, «не прызнаныя ААН, але прызнаныя дзяржавамі — членамі ААН»[4], такім чынам, іх удзел у міжнародных адносінах абмежаваны прававым полем дзяржаў, якія прызнаюць іх. Пад непрызнаннем ААН палітолаг мае на ўвазе фактычную немагчымасць прыняцця дзяржавы ў члены ААН, якое можа адбыцца толькі па рашэнні Генеральнай Асамблеі па рэкамендацыі Савета Бяспекі. Для прыёму патрабуецца падтрымка прынамсі 9 з 15 дзяржаў — членаў Савета Бяспекі (пры гэтым варта ўлічваць, што 5 пастаянных членаў — Вялікабрытанія, Кітайская Народная Рэспубліка, Расія, ЗША і Францыя — могуць накласці на рашэнне вета, прагаласаваўшы супраць), пасля чаго пытанне перадаецца ў Генасамблею, дзе для прыняцця рэзалюцыі пра ўступленне патрабуецца большасць у дзве траціны. Сама па сабе Арганізацыя Аб’яднаных Нацый з юрыдычнага пункта гледжання не мае ніякіх паўнамоцтваў прызнаваць тую ці іншую дзяржаву або ўрад, з прычыны таго, што гэтыя пытанні адносяцца да прэрагатывы суверэнных дзяржаў і іх урадаў[5]. Да таго ж варта ўлічваць, што знаходжанне ў складзе ААН насамрэч не мае значэння для таго, каб лічыць дзяржаву прызнанай на ўзроўні гэтай арганізацыі, для атрымання такога прызнання і магчымасці ўдзельнічаць у арганізацыях пад эгідай ААН дастаткова мець статус дзяржавы-назіральніка, які прысвойваецца шляхам галасавання ў Генеральнай Асамблеі ААН, рашэнне прымаецца простай большасцю. Такі статус ёсць у Ватыкана, да 2000 года быў у Швейцарыі, пры гэтым гэтыя дзяржавы заўсёды лічыліся прызнанымі. Такі ж статус са снежня 2012 года ў часткова прызнанай Дзяржавы Палесціна[6].
Непрызнаныя дзяржавы могуць характарызавацца іншымі дзяржавамі як сепаратысцкія ўтварэнні, адколатыя рэгіёны або акупаваныя тэрыторыі. Такія ж характарыстыкі атрымліваюць і часткова прызнаныя дзяржавы ад тых дзяржаў і/ці міжнародных арганізацый, якія не падтрымліваюць іх прызнанне[7].
Такім чынам, у наш час знаходжанне ў ААН у якасці члена ці назіральніка можа разглядацца як прыкмета таго, што дзяржава мае ў свеце шырокае дыпламатычнае прызнанне. Існуюць дзяржавы — члены ААН, прызнаныя не ўсімі іншымі дзяржавамі — членамі ААН.
Непрызнаныя дзяржавы варта адрозніваць ад віртуальных дзяржаў — абвешчаных дзяржавамі ўтварэнняў, якія, аднак, не маюць неабходных прыкмет дзяржаў.
Не ўсе непрызнаныя дзяржавы пазначаюць поўную незалежнасць і міжнароднае прызнанне як канчатковую мэту свайго абвяшчэння. Частка дзяржаў імкнецца атрымаць юрыдычнае прызнанне для магчымага аб’яднання з іншай дзяржавай (Нагорна-Карабахская Рэспубліка з Арменіяй, Джаму і Кашмір з Пакістанам, Прыднястроўе з Расіяй[8] або Украінай[9]). Частка дзяржаў разглядае свой дэ-факта незалежны статус як пераходны да заключэння пагаднення з цэнтральным урадам аб ўмовах існавання ў якасці аўтаноміі ўнутры адзінай дзяржавы (напачатку 1990-х гадоў Рэспубліка Гагаузія ў Малдове, шматлікія расійскія рэспублікі; у наш час — аўтаномныя дзяржавы на тэрыторыі Самалі).
Непрызнаныя дзяржавы з’яўляюцца з-за адсутнасці прававой пераемнасці з папярэднімі дзяржаўнымі ўтварэннямі.
Умоўна па спосабе ўзнікнення іх можна падзяліць на:
Новы ўсплёск «самаабвяшчэння» адбыўся на мяжы 1990-х гадоў у сувязі з распадам СССР і Югаславіі і звязанымі з гэтым этнатэрытарыяльнымі канфліктамі (Нагорна-Карабахская Рэспубліка, Прыднястроўская Малдаўская Рэспубліка, Рэспубліка Гагаузія, Рэспубліка Паўднёвая Асеція, Абхазія, Чачэнская Рэспубліка Ічкерыя, Рэспубліка Сербская Краіна, Рэспубліка Сербская, Рэспубліка Косава). Узнік феномен постсавецкіх «непрызнаных дзяржаў», статус якіх не вызначаны, што, аднак, не замінае іх існаванню. Большасць гэтых ўтварэнняў з’яўляюцца, у сутнасці, цалкам самастойнымі дзяржавамі, якія маюць эфектыўны дзяржаўны апарат, які карыстаецца масавай падтрымкай з боку насельніцтва. Гагаузія ў канцы 1994 года ўвайшла ў склад Малдовы ў якасці аўтаноміі. У 1995 годзе кантроль над тэрыторыяй, на якую прэтэндавала Сербская Краіна, аднавіла Харватыя. У 2000 годзе Расія аднавіла кантроль над тэрыторыяй, на якую прэтэндавала Чачэнская Рэспубліка Ічкерыя. У 2001 годзе постсавецкія непрызнаныя дзяржавы стварылі ўласную Садружнасць непрызнаных дзяржаў (СНД-2). У 2008 годзе Расія спыніла спробу Грузіі аднавіць кантроль над тэрыторыяй, на якую прэтэндавала Рэспубліка Паўднёвая Асеція. У 2009 годзе Шры-Ланка аднавіла кантроль над тэрыторыяй, на якую прэтэндаваў Таміл-Ілам[10].
Дзве дзяржавы, размешчаныя ў свабоднай асацыяцыі з Новай Зеландыяй (Астравы Кука і Ніуэ) на сённяшні момант маюць права ўсталёўваць афіцыйныя дыпламатычныя адносіны і маюць іх з некаторай адносна невялікай колькасцю дзяржаў[30]:
У некаторых выпадках адна дзяржава — член ААН можа не прызнавацца адной ці некалькімі іншымі дзяржавамі, нягледзячы на членства ў адной арганізацыі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.