Непрызнаныя дзяржавы — агульная назва рэгіёнаў, якія абвясцілі сябе суверэннымі дзяржавамі і маюць такія прыкметы дзяржаўнасці, як насельніцтва, кантроль над тэрыторыяй, сістэмы права і кіравання, але тым самым часам не прызнаны дыпламатычна дзяржавамі-членамі ААН, а іх тэрыторыю, звычайна, дзяржавы-члены ААН разглядаюць як частку суверэннай тэрыторыі адной або некалькіх дзяржаў-членаў ААН.

     Непрызнаныя дзяржавы      Дзяржавы, якія маюць прызнанне толькі з боку адной або некалькіх іншых часткова прызнаных дзяржаў      Дзяржавы, якія маюць прызнанне з боку адной або некалькіх іншых дзяржаў — членаў ААН      Дзяржавы — члены ААН, якія не маюць прызнанні з боку адной ці некалькіх іншых дзяржаў — членаў ААН

Непрызнанасць дзяржавы можа выяўляцца не толькі ў дыпламатычнай плоскасці: вядомы выпадак, калі суд іншай дзяржавы пры вынясенні рашэння зыходзіў з таго, што непрызнаная дзяржава юрыдычна не існуе, што прывяло да адпаведнай логікі пры разборы пытання, які тычыўся выключна адносін паміж гаспадарчымі суб’ектамі[1]. Пашпарты непрызнаных дзяржаў таксама, як правіла, не з’яўляюцца дакументамі, якія дазваляюць наведваць дзяржавы-члены ААН. У той жа час вядомы выпадкі, калі, не прызнаючы незалежнасці, прызнаная дзяржава прызнае асобныя дакументы, якія выдаюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам непрызнанай дзяржавы[2], уключаючы пашпарты[3], а таксама правасуб’ектнасць зарэгістраваных там юрыдычных асоб[2].

Часткова прызнаныя дзяржавы — дзяржавы, «не прызнаныя ААН, але прызнаныя дзяржавамі — членамі ААН»[4], такім чынам, іх удзел у міжнародных адносінах абмежаваны прававым полем дзяржаў, якія прызнаюць іх. Пад непрызнаннем ААН палітолаг мае на ўвазе фактычную немагчымасць прыняцця дзяржавы ў члены ААН, якое можа адбыцца толькі па рашэнні Генеральнай Асамблеі па рэкамендацыі Савета Бяспекі. Для прыёму патрабуецца падтрымка прынамсі 9 з 15 дзяржаў — членаў Савета Бяспекі (пры гэтым варта ўлічваць, што 5 пастаянных членаў — Вялікабрытанія, Кітайская Народная Рэспубліка, Расія, ЗША і Францыя — могуць накласці на рашэнне вета, прагаласаваўшы супраць), пасля чаго пытанне перадаецца ў Генасамблею, дзе для прыняцця рэзалюцыі пра ўступленне патрабуецца большасць у дзве траціны. Сама па сабе Арганізацыя Аб’яднаных Нацый з юрыдычнага пункта гледжання не мае ніякіх паўнамоцтваў прызнаваць тую ці іншую дзяржаву або ўрад, з прычыны таго, што гэтыя пытанні адносяцца да прэрагатывы суверэнных дзяржаў і іх урадаў[5]. Да таго ж варта ўлічваць, што знаходжанне ў складзе ААН насамрэч не мае значэння для таго, каб лічыць дзяржаву прызнанай на ўзроўні гэтай арганізацыі, для атрымання такога прызнання і магчымасці ўдзельнічаць у арганізацыях пад эгідай ААН дастаткова мець статус дзяржавы-назіральніка, які прысвойваецца шляхам галасавання ў Генеральнай Асамблеі ААН, рашэнне прымаецца простай большасцю. Такі статус ёсць у Ватыкана, да 2000 года быў у Швейцарыі, пры гэтым гэтыя дзяржавы заўсёды лічыліся прызнанымі. Такі ж статус са снежня 2012 года ў часткова прызнанай Дзяржавы Палесціна[6].

Непрызнаныя дзяржавы могуць характарызавацца іншымі дзяржавамі як сепаратысцкія ўтварэнні, адколатыя рэгіёны або акупаваныя тэрыторыі. Такія ж характарыстыкі атрымліваюць і часткова прызнаныя дзяржавы ад тых дзяржаў і/ці міжнародных арганізацый, якія не падтрымліваюць іх прызнанне[7].

Такім чынам, у наш час знаходжанне ў ААН у якасці члена ці назіральніка можа разглядацца як прыкмета таго, што дзяржава мае ў свеце шырокае дыпламатычнае прызнанне. Існуюць дзяржавы — члены ААН, прызнаныя не ўсімі іншымі дзяржавамі — членамі ААН.

Непрызнаныя дзяржавы варта адрозніваць ад віртуальных дзяржаў — абвешчаных дзяржавамі ўтварэнняў, якія, аднак, не маюць неабходных прыкмет дзяржаў.

Не ўсе непрызнаныя дзяржавы пазначаюць поўную незалежнасць і міжнароднае прызнанне як канчатковую мэту свайго абвяшчэння. Частка дзяржаў імкнецца атрымаць юрыдычнае прызнанне для магчымага аб’яднання з іншай дзяржавай (Нагорна-Карабахская Рэспубліка з Арменіяй, Джаму і Кашмір з Пакістанам, Прыднястроўе з Расіяй[8] або Украінай[9]). Частка дзяржаў разглядае свой дэ-факта незалежны статус як пераходны да заключэння пагаднення з цэнтральным урадам аб ўмовах існавання ў якасці аўтаноміі ўнутры адзінай дзяржавы (напачатку 1990-х гадоў Рэспубліка Гагаузія ў Малдове, шматлікія расійскія рэспублікі; у наш час — аўтаномныя дзяржавы на тэрыторыі Самалі).

З’яўленне непрызнаных дзяржаў

Непрызнаныя дзяржавы з’яўляюцца з-за адсутнасці прававой пераемнасці з папярэднімі дзяржаўнымі ўтварэннямі.

Умоўна па спосабе ўзнікнення іх можна падзяліць на:

  1. Дзяржавы, якія ўтварыліся ў выніку рэвалюцый. Напрыклад: дзяржавы, якія ўзніклі пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года ў Расіі; Францыя пасля Вялікай Французскай рэвалюцыі 1789 года, Рэспубліка Злучаных Правінцый з 1580 па 1648 гады.
  2. Дзяржавы, якія ўтварыліся ў выніку нацыянальна-вызваленчай барацьбы (сепаратызму). Напрыклад, да іх ліку адносяць самаабвешчаныя дзяржавы, гэта значыць тыя, што адмысловай дэкларацыяй, законам ці міждзяржаўным дагаворам заявілі пра сваю незалежнасць: ЗША пасля абвяшчэння незалежнасці ў 1776 годзе; дзяржавы, якія абвясцілі незалежнасць і дзяржаўны суверэнітэт пасля распаду СССР і Югаславіі і г.д. Як правіла, яны не адразу атрымліваюць міжнародна-прававое прызнанне.
  3. Два рэжыма, якія прэтэндуюць на ролю легымнага ўрада ўва ўсёй краіне, але кантралююць толькі яе частку. Напрыклад: Германская Дэмакратычная Рэспубліка (Усходняя Германія) і Федэратыўная Рэспубліка Германія (Заходняя Германія); Карэйская Народна-Дэмакратычная Рэспубліка (Паўночная Карэя) і Рэспубліка Карэя (Паўднёвая Карэя); Дэмакратычная Рэспубліка В’етнам (Паўночны В’етнам) і Рэспубліка В'етнам (Паўднёвы В’етнам), Кітайская Народная Рэспубліка (Камуністычны Кітай) і Рэспубліка Кітай (Нацыяналістычны Кітай). Такія дзяржавы першапачаткова не прызнаюць адна адну.
  4. Дзяржавы, якія ўзніклі з-за атрымання незалежнасці былых калоній ад метраполіі.
  5. Дзяржавы, якія ўзніклі з-за замежнапалітычных гульняў прызнаных дзяржаў. Напрыклад: буферныя дзяржавы: Далёка-Усходняя Рэспубліка, Маньчжоу-го і інш., сінонім — марыянетачная дзяржава: Незалежная Дзяржава Харватыя, Балтыйскія краіны пасля змены дзяржаўнага ладу ў ліпені 1940 гады і інш., а таксама так званыя бантустаны: Транскей, Венда, Бапутатсвана і Сіскей.

Сучасныя непрызнаныя і часткова прызнаныя дзяржавы

Новы ўсплёск «самаабвяшчэння» адбыўся на мяжы 1990-х гадоў у сувязі з распадам СССР і Югаславіі і звязанымі з гэтым этнатэрытарыяльнымі канфліктамі (Нагорна-Карабахская Рэспубліка, Прыднястроўская Малдаўская Рэспубліка, Рэспубліка Гагаузія, Рэспубліка Паўднёвая Асеція, Абхазія, Чачэнская Рэспубліка Ічкерыя, Рэспубліка Сербская Краіна, Рэспубліка Сербская, Рэспубліка Косава). Узнік феномен постсавецкіх «непрызнаных дзяржаў», статус якіх не вызначаны, што, аднак, не замінае іх існаванню. Большасць гэтых ўтварэнняў з’яўляюцца, у сутнасці, цалкам самастойнымі дзяржавамі, якія маюць эфектыўны дзяржаўны апарат, які карыстаецца масавай падтрымкай з боку насельніцтва. Гагаузія ў канцы 1994 года ўвайшла ў склад Малдовы ў якасці аўтаноміі. У 1995 годзе кантроль над тэрыторыяй, на якую прэтэндавала Сербская Краіна, аднавіла Харватыя. У 2000 годзе Расія аднавіла кантроль над тэрыторыяй, на якую прэтэндавала Чачэнская Рэспубліка Ічкерыя. У 2001 годзе постсавецкія непрызнаныя дзяржавы стварылі ўласную Садружнасць непрызнаных дзяржаў (СНД-2). У 2008 годзе Расія спыніла спробу Грузіі аднавіць кантроль над тэрыторыяй, на якую прэтэндавала Рэспубліка Паўднёвая Асеція. У 2009 годзе Шры-Ланка аднавіла кантроль над тэрыторыяй, на якую прэтэндаваў Таміл-Ілам[10].

Часткова прызнаныя дзяржавы

Часткова прызнаныя дзяржавы, якія фактычна кантраляюць сваю тэрыторыю

Тэрыторыя былога СССР

Часткова прызнаныя дзяржавы, якія кантралююць частка тэрыторыі, на якую прэтэндуюць

Непрызнаныя дзяржавы

Тэрыторыя былога СССР

  • Прыднястроўская Малдаўская Рэспубліка Прыднястроўская Малдаўская Рэспубліка1990) — непрызнаная дзяржава, абвешчанае на частцы тэрыторыі Малдаўскай ССР. На ўсходзе мяжуе з Украінай, на захадзе (паводле меркавання Урада ПМР) — з Малдовай. Улады ПМР лічаць рэспубліку правапераемніцай Малдаўскай АССР[25], якая існавала з 1924 да 1940 у складзе Украінскай ССР, нягледзячы на тое, што былыя межы МАССР і сучасныя межы ПМР не супадаюць. Апроч левабярэжжа Днястра ПМР таксама ўключае невялікую тэрыторыю на правым беразе, якая добраахвотна далучылася да рэспублікі напачатку 1990-х. Некалькі сёлаў рэспублікі як на правым, так і на левым беразе Днястра, заяўленыя ўладамі ПМР як частка ПМР, кантралююцца ўладамі Малдовы. Прыднястроўская Малдаўская Рэспубліка не прызнана ніводнай дзяржавай, якія маюць шырокае міжнароднае прызнанне, аднак яе прызналі Абхазія і Паўднёвая Асеція, якія, у сваю чаргу, з’яўляюцца краінамі, чыё прызнанне ў наш час абмежавана некалькімі дзяржавамі, якія ўваходзяць у ААН.

Тэрыторыя Самалі

  •  Самаліленд1991). Знаходзіцца на паўночным захадзе Самалі. У маі 1991 года паўночныя кланы абвясцілі Незалежную Рэспубліку Самаліленд, якая ўключала ў сябе 5 з 18 адміністрацыйных рэгіёнаў Самалі[26]. Працягвае адстойваць сваю незалежнасць.

Спіс часткова непрызнаных дзяржаў

Часткова непрызнаныя дзяржавы, якія кантралююць частку тэрыторыі, на якую прэтэндуюць

Асацыяваныя дзяржавы, прызнаныя суб’ектамі міжнароднага права

Дзве дзяржавы, размешчаныя ў свабоднай асацыяцыі з Новай Зеландыяй (Астравы Кука і Ніуэ) на сённяшні момант маюць права ўсталёўваць афіцыйныя дыпламатычныя адносіны і маюць іх з некаторай адносна невялікай колькасцю дзяржаў[28]:

Дзяржавы — члены ААН, якія не прызнаюцца некаторымі іншымі дзяржавамі

У некаторых выпадках адна дзяржава — член ААН можа не прызнавацца адной ці некалькімі іншымі дзяржавамі, нягледзячы на членства ў адной арганізацыі.

Гл. таксама

  • Міжнародна-прававое прызнанне
  • Спрэчная тэрыторыя

Заўвагі

  1. Да Першай сусветнай вайны ўваходзілі ў склад Асманскай імперыі, па выніках вайны — пад кіраваннем Брытанскага мандата
  2. Пасля захопу Заходняга берага ракі Іардан самапераназвалася ў Іарданію і абвясціла Іерусалім сваёй другой сталіцай. Гэта анексія была прызнана толькі Вялікабрытаніяй і СССР

Крыніцы

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.