Доўнар (імя)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Доўнар (Доўнэр, Дэўнэр, Даўнар, Даўняр, Дэўнар, Дохнар, Долнар) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Дагнар (Dæghnar, Dagnar[1][2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -даў(г)- (імёны ліцьвінаў Даўгерд, Даўгер, Даўят; германскія імёны Daugaard, Dauharjis, Dowyatt) паходзіць ад гоцкага daug 'годна', бургундзкага daugjis 'здольны, годны'[4][5] або ад асновы -даг- (-дак-, -таг-)[6][7] (у германскіх мовах адзначаецца магчымасьць пераходу Dagh > Daw[8][9]), а аснова -нар- (-нор-) (імёны ліцьвінаў Нарэла, Нарвід, Нарымунт; германскія імёны Narelo, Norvid, Normunt) — ад гоцкага nasjan 'захоўваць, ратаваць'[10], стараверхненямецкага -neri 'уратаваньне, утрыманьне'[11]. Такім парадкам, імя Доўнар азначае «захаваная здольнасьць»[12]. Апроч таго, адзначалася старажытнае германскае імя *Dannarius[13].
У Быдгашчы адзначалася германскае імя Douwner[14].
У Прусіі бытавала прозьвішча Degner[15], гэтае ж прозьвішча адзначалася ў Памор’і[16].
Варыянт імя ў гістарычных крыніцах: у Дорсунишках Довнару земля Яркгова (7 лістапада 1442 году)[17]; Радивилу пять чоловековъ, на имя: Индрих а Воинило, Пилип, Довнар, Кровъсикало (9 лістапада 1449 году)[18]; homines septem equorum pabulatores alias conyvchi… Downar (29 лютага 1476 году)[19]; в Керновскомъ повете землицы, што держал Довнар а Бутко (28 ліпеня 1494 году)[20]; homines… Daunor Stankonem Rynykowicz (3 чэрвеня 1511 году)[21]; homines nostros districtus Merecensis… Mikitam Downarowicza (16 жніўня 1511 году)[22]; чоловеков тяглых у волости Дорсунишскои… Довнаровичи (26 студзеня 1516 году)[23]; Юхна Довнарович… Брат его Андреи Довнарович… Ян Довнарович (29 жніўня 1524 году)[24]; Ян Довнаровичъ[25], Миколаи Довнаровичъ[26], Довняр Янъковичъ[27], Воитко Довнаровичъ[28], Довнар Визборовичъ[29], Павелъ Довнаровичъ[30], Бутримъ Довнаровичъ[31], Довнаръ Пиктевичъ, Юри Довнаровичъ[32], Миколаи Довнаровичъ[33] (1528 год); Субоч Довнарович (1 ліпеня 1542 году)[34]; з Дохънора… село Дохнаро (1552 год)[35]; Janucz Downarewycz… Janko, Woyczyuk Downarewyczey (1552—1555 гады)[36]; села Довнаровичовъ (1554 год)[37]; miasto Goniądz… Downary (1571 год)[38]; панъ Крыштофъ Довнаровичъ (18 студзеня 1635 году)[39]; ze wsi Dawnarowicz (2 кастрычніка 1636 году)[40]; Żdan Downar (30 чэрвеня 1652 году)[41]; Хриштоп Александров сын Долнар (1655 год)[42]; ur. Wojciecha Piotrowicza Downarowicza, Jana Ławrynowicza, Mikolaja Krzysztofowicza, Jakuba Misiewicza, Wojciecha Maciejewicza, Jana Stanisławowicza, Eliasza Janowicza, Daniela Mikołajewicza, Piotra Jurewicza Downarowiczów (30 жніўня 1656 году)[43]; Jm. pan Zacharyjasz Downarowicz (1667 год)[44]; frater Iosephus Dołnar, laicus professus, obiit Ivenecii (1732 год)[45]; Matheo Dołnarowicz (1756 год)[46]; Jerzy Lubicz Dołwnar (5 лютага 1742 году[47], 6 лютага 1764 году[48]); Dewnerowicz Cas. Viln., Dewnerowicz Jos. Viln. (1742 год)[49]; Downary… Dawnary… Dołnary (1744 год)[50]; Downarowicz Elias, Rutenus (1768 год)[51]; Marianna Dawnorowicz (1776 год)[52]; Anna Downerowa (1874 год)[53]; Downer Stanislaw (29 студзеня 1892 году)[54]; Dewnarowicz Antonina (XIX ст.)[55].
Remove ads
Носьбіты
- Доўнар — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1442 годзе; пачынальнік шляхецкага роду Доўнараў гербаў Навіна і Пабог
- Ян Доўнаравіч — рудамінскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Мікалай Доўнаравіч — тавянскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Войтка Доўнаравіч — шайвянскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Доўнар Візбаравіч — ковенскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Павал Доўнаравіч — жыжмарскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Бутрым Доўнаравіч — гарадзенскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Доўнар Пікцевіч і Юры Доўнаравіч — вялёнскія баяры, якія ўпамінаюцца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Мікалай Доўнаравіч — расенскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Балтрамей і Мікалай Янавічы Даўнаровічы — расенскія зямяне, якія ўпамінаюцца ў 1590 годзе[56]
- Самуэль Даўнаровіч — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, мечнік старадубскі ў 1744 годзе[57]
У канцы XVIII ст. на гістарычнай Рэчыччыне адзначаўся шляхецкі род Доўнараў[58].
Доўнары — парафіяне Катэдральнага касьцёла ў Менску на 1851—1857 гады[59] і царквы ў Гарадцы (Меншчына) на 1858 год[60].
Доўнары (Downar) — прыгонныя з ваколіцаў Езны, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[61].
Даўнаровічы (Downarowicz) — прыгонныя з ваколіцаў Новых Трокаў, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[62].
Доўнары — літоўскія шляхецкія роды з ваколіцаў Койданава[63] і Сьвіру[64].
Доўнэры (Downer) — літоўскі шляхецкі род зь Віленскага павету[65].
Доўнары (Downar) гербу Пабог — літоўскі шляхецкі род зь Вільні, Віленскага і Троцкага паветаў[66][67].
Даўнаровічы (Downarowicz) гербаў Аксак, Прыяцель і Рудніца — літоўскі шляхецкі род зь Вільні і Віленскага павету[68].
Даўнаровічы (Downorowicz, Downarowicz) — літоўскія шляхецкія роды зь Віленскага павету[65], ваколіцаў Сьвянцянаў[64] і Троцкага павету[67].
Запольскія-Доўнары і Лінеўскія-Даўнаровічы — літоўскія шляхецкія роды[69].
Даўнаровіч (Downarowicz) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[70].
У XVI ст. існавалі маёнтак Даўнаравічы (Давнаровичи), «поле» Доўнаравічы (Довнаровичи) і маёнтак Доўнарава (Довнарово) у Жамойцкім старостве[71].
На 1910 год існавала паселішча Даўнары ў Новатухінскай воласьці Аршанскага павету Магілёўскай губэрні[72].
Вёскі з назвай Даўнары існуюць на гістарычных Ашмяншчыне, Ваўкавышчыне, Меншчыне і Падляшшы. На гістарычнай Меншчыне існуе вёска Даўнаршчына, на гістарычнай Віленшчыне — хутар Даўнарышкі, на гістарычнай Полаччыне — вёска Дохнары.
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads