Бутаўт
(XIV ст.) сын Кейстута, князь дарагічынскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бутаўт (у каталіцтве Генрык; каля 1346 — па 1381) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, князь дарагічынскі.
Remove ads
Імя
Боталд або Буталд, пазьней Бутаўд або Бутаўт (Botuald, Butaldus[2], Butaud[3], Butaut[4]) — імя германскага паходжаньня[5]. Іменная аснова -бут- (-бот-) (імёны ліцьвінаў Бутвід, Бутрык, Вільбут; германскія імёны Botvid, Butariks, Willebut) паходзіць ад усходнегерманскага but- з значэньнем 'корань, камель' (гепідзкае butilo 'камель')[6] або ад асновы -буд- (-бод-)[7], а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[8].
Варыянты імя князя ў гістарычных крыніцах: Rex Butaut (Хроніка Віганда)[9]; Buthaw (Ян Длугаш)[10].
Remove ads
Біяграфія
Сын вялікага князя літоўскага Кейстута і яго жонкі Біруты. У 1365 годзе перайшоў на бок Тэўтонскага ордэну, ахрысьціўся ў каталіцтва ў Караляўцы, потым браў удзел у няўдалай выправе крыжакоў на Вільню. Дзесьці паміж жніўнем 1365 і 1368 годам прыбыў да двара імпэратара і чэскага караля Карла IV Люксэмбурскага ў Празе, ад якога атрымаў тытул герцага і зямельныя ўладаньні.
Апошні раз упамінаецца крыніцамі ў 1381 годзе, у паведамленьні пра ўцёкі зь Літвы яго сына Вайдуты, які таксама прыняў каталіцкі хрост і скіраваўся да двара чэскага караля. Спачыў ў аўгустынскім касьцёле Сьвятога Тамаша ў Празе[11].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads