Бутаўт Мантыгайлавіч

(XV ст.) літоўскі баярын From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Бутаўт Мантыгайлавіч (? — па 1413) — літоўскі баярын. На Гарадзельскай уніі атрымаў герб Грыф.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Памёр ...
Remove ads

Імя

Боталд або Буталд, пазьней Бутаўд або Бутаўт (Botuald, Butaldus[2], Butaud[3], Butaut[4]) — імя германскага паходжаньня[5]. Іменная аснова -бут- (-бот-) (імёны ліцьвінаў Бутвід, Бутрык, Вільбут; германскія імёны Botvid, Butariks, Willebut) паходзіць ад усходнегерманскага but- з значэньнем 'корань, камель' (гепідзкае butilo 'камель')[6] або ад асновы -буд- (-бод-)[7], а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[8].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Bwtold (Butold[9], 18 студзеня 1401 году)[10]; cum Butowdo[11], Butowdus[12], Butowdum[13] (Butowd Montigalowicz[9]; 2 кастрычніка 1413 году).

Remove ads

Біяграфія

Зь літоўскага баярскага роду. Магчыма, можа атаясамлівацца з баярынам Bernardus dictus Buthouth[14], які выступаў як сьведка на працэсе супраць Тэўтонскага ордэну.

Упершыню ўпамінаецца ў акце Віленска-Радамскай уніі (1401 год)[9].

Мова і культура

Да акту Гарадзельскай уніі (1413 год) прывесіў пячаць з лацінамоўным гатычным надпісам: s • butowt montigalowycz[15].

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads