Бутрыманцы (Аліцкі павет)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Бутрыманцы (Аліцкі павет)
Remove ads

Бутрыманцы (лет. Butrimonys) — мястэчка ў Летуве, на рацэ Пінсаўцы. Цэнтар староства Аліцкага раёну Аліцкага павету.

Хуткія факты
Remove ads

Назва

Бодэрым (Bauderrim[1][2][3]) і Рэмбод, Рымбот або Рымбота (Rembod, Rimbotus[4], Rimboto[5]) — імёны германскага паходжаньня[6][7]. Іменная аснова -бут- (-бот-) (імёны ліцьвінаў Бутвід, Бутрык, Вільбут; германскія імёны Botvid, Butariks, Willebut) паходзіць ад усходнегерманскага but- з значэньнем 'корань, камель' (гепідзкае butilo 'камель')[8] або ад асновы -буд- (-бод-)[9] (у старажытных тэкстах bod праз доўгае о пісалася як baud[10]), а аснова -рым- (імёны ліцьвінаў Рымель, Рыман, Рымунд; германскія імёны Riemel, Rimann, Rimund) — ад гоцкага rimis 'спакой, стрыманасьць, непарухлівасьць'[11]. Такім парадкам, імя Бутрым азначае «непарушны корань»[12] (тое ж, што і Рымбут).

Паходжаньне імя Бутрым ад складаньня германскіх імёнаў Bodo і Rimo сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[13].

Remove ads

Гісторыя

У XIX ст. мястэчка Бутрыманцы ўваходзіла ў склад Троцкага павету Віленскай губэрні[14].

Насельніцтва

  • 1905 год — 1836 чалавек у мястэчку Бутрыманцах і 16 чалавек у маёнтку Бутрыманцах[15]

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads