Бэртальд

мужчынскае асабістае імя From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Бэртальд, Бэртаўт, Біртаўт — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Берталд, Бэрталт, Бірталд, Бэртаўд або Бэртаўт, пазьней Бэртальд (Bertold, Bertolt, Birtoldus[1][2], Bertaudus[3], Bertaut[3], Bertoudus[4], Bertout[5]) і Волтберт (Woltbert) — імёны германскага паходжаньня[6]. Іменная аснова -берт- (-бэрт-, -барт-) (імёны ліцьвінаў Зыбарт, Кібарт, Любарт; германскія імёны Siebart, Kibart, Lubert) паходзіць ад германскага berhta 'яркі'[7], а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[8]. Апроч таго, адзначалася старажытнае германскае імя Teutbert (Teut-bert)[9].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Biertołt (Bertułt)[10].

У Чэхіі гістарычна бытавала германскае імя Bertold (Pertold)[11].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: князю Глебу Довкголдовичу три чоловеки: Глебец, Буршилцо, Биртовтъ (1440—1492 гады)[12]; Григорей з ыменья отчизного з Биртовтовичъ (1567 год)[13]; Helena Bertowt (1752 год)[14]; frater Iosephus Bertold, laicus professus, ex proffessione sartor, manens in conventu Udziałensi (31 жніўня 1789 году)[15].

Remove ads

Носьбіты

  • Міклаш Бертулт — «немец залатар», які ўпамінаецца ў 1589 годзе[16]

У XIX ст. існавалі вёска і ваколіца Бэртаўты (Bertowty) каля Эйшышак[17].

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads