Вазгайла

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вазгайла (Вазкайла, Вязгайла, Вяжгайла), Вазгал (Вазгала, Вазгел, Вайзгел, Вайжгел) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча Вазгела.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Ваза або Воза (Waso, Woso) і Гайла або Гала (Gailo, Galo) — імёны германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова вас- (вос-, вес-) (імёны ліцьвінаў Васбут, Вазгір, Важгін; германскія імёны Wospot, Wasger, Wesikin) паходзіць ад стараверхненямецкага hwas 'востры, завостраны'[2] або wasjan 'квітнець'[3], а аснова -гайл- (-гал-, -гел-) (імёны ліцьвінаў Відзігайла, Інгела, Монтгайла; германскія імёны Widigail, Ingeila, Montigel) — ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты'[4].

У Польшчы адзначалася імя Восгал: In Cramkovo… Andreas Vosgal mansum liber (1494 год)[5].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Wasgalo conucho Vilnensi (31 ліпеня 1433 году)[6]; Vasgalo procuratoree, Gyniwilo konucho Wilnensibus (9 чэрвеня 1434 году)[7]; Пану Вазкгаилу в Судеревех землица татиная Некрашова[8], у Ковеньскои волости под Вешомъ земля Вазкгаилова[9], у Вилкомирскои волости. Вазкгаилу озеро Преподы на Немецкои граници[10], земля Вазкгаилова[11] (1440—1492 гады); Вежкгайло… Радуньцы (1444 год)[12]; намесник, воеводы полоцкого, Вежкгаило (25 чэрвеня 1447 — 17 лютага 1459 году)[13]; domino Wasgal (14 студзеня 1459 году)[14]; praesentibus testibus strenuis Towthwyl et Wesgal[15], dominis Tholthvil et Vasgal[16] (1461 год); земля пустовщина дати Миновъщина у Новъгородскомъ повете Везкгаилу (12 красавіка 1456 году)[17]; Juracha Wazgielowicz (10 ліпеня 1490 году)[18]; с Вежкгаиломъ Ивашковичомъ (каля 1492 году)[19]; Анъдреи Вазкаило, сынъ его Семенъ (каля 1492 году)[20]; въ бояр… в Кинътовта Вожъкгаиловича (2 ліпеня 1493 году)[21]; наместъникъ нашъ виленскии Мишъко Вежъкгаиловичъ (9 лістапада 1506 году)[22]; dominis… Nicolao Wyeszgal (11 сакавіка 1523 году)[23]; Viesgal, decanus Vilnensis (1524 год)[24]; князя Миколая Вежкгаиловича, бискупа киевъского (8 красавіка 1527 году)[25]; Вежкгаило Вишневичъ[26], Якубъ Возкгаловичъ[27] (1528 год); у Муснекелях пустовщины: Вежкгайловщина (сьнежань 1534 году)[28]; зятя Балтромея Вежкгеловича (1567 год)[29]; Wazgiełło (Wozgiełło, 1756 год)[30]; Maciej Wozgało (1772 год)[31]; Adam Ignacy Wazgielewicz (1801 год)[32]; Krystyna Waszgieło (1824 год)[33].

Remove ads

Носьбіты

Вазгеловічы (Wozgiełowicz) гербу Лебедзь[38] — літоўскі шляхецкі род[39][40].

Вэжгайлы (Weżgajło) — літоўскі шляхецкі род[41].

Вазгелы (Wazgiełło) гербу Вадвіч — шляхецкі род Рэчы Паспалітай[42].

Вяжгайлы (Wieżgajło) — шляхецкі род Рэчы Паспалітай з Кіеўскага ваяводзтва[43].

На гістарычнай Меншчыне існуе вёска Вазгелы.

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads