Вальбут

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вальбут (Вольбат), Вяльбут (Вяльбот), Валібут — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Вальдбот, Вальбод, Вальбот або Вэльпот (Waldboth, Walbod[1], Walbot[2], Wellpot[3]) і Ботальд (Botald[4][5][6]) — імёны германскага паходжаньня[7]. Іменная аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) паходзіць ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[8], аснова -вал- (імёны ліцьвінаў Валін, Валант, Гервала; германскія імёны Walin, Waland, Gerwala) — ад гоцкага *wala 'тыя, хто выдужаў на полі бітвы', walisa 'праўдзівы, лю́бы', waljan 'выбраць' або германскага wala < *wal(a)ha- 'чужы, валійскі'[9], а аснова -бут- (-бот-) (імёны ліцьвінаў Бутвід, Бутрык, Вільбут; германскія імёны Botvid, Butariks, Willebut) — ад усходнегерманскага but- з значэньнем 'корань, камель' (гепідзкае butilo 'камель')[10]. Такім парадкам, імя Вальбут азначае «корань улады»[11].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: у Клецкомъ повете село, што Волибутъ держалъ (1440—1492 гады)[12]; nobilibus domini… Michaele Wyelbuthowycz (15 красавіка 1475 году)[13]; Мартинъ Волбутович (1528 год)[14]; на Михайла Велбутовича… от Лукаша Велбутовича (1541 год)[15]; бояръ повету Велонского на имя Волбатовичовъ (1554 год)[16]; з Валбутовщины (1567 год)[17]; ur. Krzysztofowi Wielbotowiczowi Paplońskiemu (20 жніўня 1658 году)[18]; Jan Benedykt Wialbut — podstoli y kommissarz powiatu Oszmiańskiego (3 сакавіка 1712 году)[19].

Remove ads

Носьбіты

Вяльбуты гербаў Адравонж, Вяж, Даліва і Радван — літоўскі шляхецкі род з Ашмянскага павету і Вільні[21].

Вальбуты і Вельбуты — літоўскія шляхецкія роды[22].

У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпамінаўся маёнтак Вяльбуты (Вяльбуты) у Ашмянскім павеце[23].

На гістарычнай Ашмяншчыне існуе вёска Вельбутова.

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads