Гартман
прозьвішча (Hartmann) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гартман (Артман), Гертман (Эртман, Гіртман), Гердман (Эрдман) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Гардман, Гартман, Гертман, Эрдман або Эртман (Hardman, Hartman, Hertman, Erdmann, Ertman) і Мангарт (Manhardt[1]) — імёны германскага паходжаньня[2][3][4][5]. Іменная аснова -гард- (-гарт-, -арт-) (імёны ліцьвінаў Бэйнарт, Ленарт, Мэйнарт; германскія імёны Beynart, Lenhardt, Meinhart) паходзіць ад гоцкага hardus 'моцны, цьвёрды'[6][7], а аснова -ман- (імёны ліцьвінаў Мангерд, Дзерман, Есьман; германскія імёны Mangerðr, Derman, Esmann) — ад гоцкага manna[8], германскага man 'чалавек'[9].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Hartman[10].
У Памор’і бытавалі прозьвішчы Hartmann[11] і Artmann[12].
У Прусіі бытавала імя Artman[13]. У 1625 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Johannes Hartman, Regiomontanus Borussus, у 1642 годзе — David Erdman, Mariaeburgensis Prussus, у 1647 годзе — Adamus Samuel Harttmannus, Thorunio Borussus… Paulus Hartmannus, Thorunensis Prussus[14].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: людеи въ Еишискомъ повете… а Лаврина Артмановича (16 верасьня 1510 году)[15]; людеи у Еишиском повете… а Лаврина Ертмановича (1522—1529 гады)[16]; Christophorus Hartmon, Lithuanus (1619 год)[17]; mała kamienica jej m. p. Hertmanowej[18], kamienica p. Hartmanowej[19] (1690 год); Jan Hertman, bojarzyn zachoży (1738 год)[20]; Joannes Hertman (1740 год)[21]; Simon Hertman (1742 год)[21]; Jakub Erdman (24 кастрычніка 1765 году)[22]; Apolinary Erdman (1791, 1793—1794 і 1796 гады)[23]; Piotr Hertman — radca miasta jego królewskiey mości Grodna (4 студзеня 1792 году)[24]; Anna Hirtman (1792 год)[25]; Judyta Artman (1800 год)[26].
Remove ads
Носьбіты
- Гартман фон Аўэ (каля 1170—1210) — эпічны і лірычны паэт нямецкага Сярэднявечча
- Гартман (каля 1160 — каля 1240) — граф Вюртэмбэргу
- Гартман Шэдэль (1440—1514) — нямецкі лекар, гуманіст і гісторык
- Юры Эрдман — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, стольнік крычаўскі ў 1713 годзе[27]
- Тадэвуш Эрдман — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, чашнік полацкі ў 1724 годзе[28]
- Гартман Вітвэр (1774—1825) — львоўскі скульптар аўстрыйскага паходжаньня эпохі клясыцызму
У канцы XVIII ст. на гістарычнай Віцебшчыне адзначаўся шляхецкі род Эрдманаў[29].
Эрдманы — парафіяне касьцёла ў Асьвеі на 1812[30] і 1861[31] гады і касьцёла ў Себежы на 1861 год[32].
Эртманы (Ertman) і Эртмановічы (Ertmanowicz) — літоўскія шляхецкія роды зь Вільні[33].
Эрдманы гербу ўласнага — літоўскі шляхецкі род[34] з ваколіцаў Сьвянцянаў[35].
Эрдманы — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[36].
Гартманы (Hartman) гербу ўласнага — літоўскі шляхецкі род[37].
Гердманы (Herdman) гербу Любіч — літоўскі шляхецкі род з Наваградзкага ваяводзтва[38].
Эртман (Ertman), Гартман (Hartman) і Гертман (Hertman) — прозьвішчы, зафіксаваныя ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[39].
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads