Гер’ят
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гер’ят (Гір’ят, Кір’ят), Герат (Герэт, Гірэт) — мужчынскае імя.
Паходжаньне
Герад, Герат або Гер’ет (Gerad, Gerhat[1], Gerath, Gerat[2], Gerjet[3][4]) і Гатгер (Hatger) — імёны германскага паходжаньня[5]. Іменная аснова -гер- (-гар-, -гір-) (імёны ліцьвінаў Гералт, Гермонт, Бутгер; германскія імёны Gerolt, Geromont, Butger) паходзіць ад стараісьляндзкага geirr, стараверхненямецкага gēr 'дзіда'[6], а аснова -гад- (-ад-, -ат-) (імёны ліцьвінаў Ядвіга, Гатман, Гатаўт; германскія імёны Hadwig, Hadoman, Hathald) — ад гоцкага *haþus[7], германскага hathu 'бой'[8].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Gerad[9]. Апроч таго, у Польшчы гістарычна бытавала імя Герат (відаць, германскага паходжаньня[10]): Stanislaus Alexy Gyerath de Brzoszova (1495 год)[11].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: homines… Gyriath (1461 год)[12]; именеицо в Менскомъ повете Кгирятовича а Кготевича (27 ліпеня 1495 году)[13]; бояринъ еишишъскии на имя Станько Кгиретовичъ и з братомъ своим роднымъ Талкомъ (10 ліпеня 1496 году)[14]; именье в Менском повете на имя Гармановское а Кгирятово (2 кастрычніка 1497 году)[15]; actum et datum in Solak (presentibus) Venerabili Georgio Gerhato in Solak auditore causarum, publico notario episcopi Vilnensis necnon honorabilibus et discretis Joanne Gerhato in Oszyeroszy (28 верасьня 1516 году)[16]; Giriatowszczyzna (1744 год)[17]; Garedt Fabjan (1768 год)[18]; Katarzyna Gierotowicz (1776 год)[19]; Gierietówna (1819 год)[20]; Julia Gierot (1840 год)[21]; Krzysztof Gieriat (1841 год)[22].
Remove ads
Носьбіты
Гер’ятовічы або Гір’ятовічы (Gieriatowicz, Giriatowicz) — літоўскі шляхецкі род з ваколіцаў Гадуцішкаў, Кабыльніку, Камаяў і Лынтупаў[24].
Гератовічы (Gieratowicz) гербу Орля — літоўскі шляхецкі род[25] з ваколіцаў Дзісны[26].
Кір’яты — літоўскі шляхецкі род[27].
У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналіся маёнткі Гірыяты, Гір’ятавічы і Гіратышкі ў Лідзкім павеце[28].
На гістарычнай Браслаўшчыне існуе вёска Гір’яты, на гістарычнай Вількаміршчыне — Герацішкі.
Remove ads
Глядзіце таксама
Заўвагі
- Магчыма, Гералты
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads