Даўнары (Падляскае ваяводзтва)

вёска ў гміне Гонядзь Монькаўскага павету Падляскага ваяводзтва Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia

Даўнары (Падляскае ваяводзтва)
Remove ads

Даўнары (польск. Downary) — вёска ў Польшчы, каля ракі Бобры. Уваходзяць у склад гміны Гонядзь Монькаўскага павету Падляскага ваяводзтва.

Хуткія факты
Remove ads

Назва

Дава (Davo) і Нора або Нера (Noro, Nero) — імёны германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова -даў(г)- (імёны ліцьвінаў Даўгерд, Даўгер, Даўят; германскія імёны Daugaard, Dauharjis, Dowyatt) паходзіць ад гоцкага daug 'годна', бургундзкага daugjis 'здольны, годны'[3][4], аснова -даг- (-дак-) (імёны ліцьвінаў Дагейка, Дакель, Ядаг; германскія імёны Dagiko, Dacilus, Adago) — ад германскага daga 'палымяны, зіхатлівы, яркі, бліскучы'[5] (у германскіх мовах адзначаецца магчымасьць пераходу Dagh > Daw[6]), а аснова -нар- (-нор-) (імёны ліцьвінаў Нарэла, Нарвід, Нарымунт; германскія імёны Narelo, Norvid, Normund) — ад гоцкага nasjan 'захоўваць, ратаваць'[7], стараверхненямецкага -neri 'уратаваньне, утрыманьне'[8]. Такім парадкам, імя Доўнар азначае «захаваная здольнасьць»[9]. Адзначаліся германскія імёны Danner[10] і Dæghnar[11].

У Быдгашчы адзначалася германскае імя Douwner[12].

Remove ads

Гісторыя

У XIX ст. Даўнары ўваходзілі ў склад Беластоцкага павету Гарадзенскай губэрні[13][14].

Насельніцтва

  • 1905 год — 398 чалавек[15]

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads