Кейстут (імя)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кейстут, Кестут (Гестут, Кістут, Гештот) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Гаст або Гест, пазьней Кіст (Gast, Gestr[1], Gest[2][3], Keast[4]) — імя германскага паходжаньня[5]. Іменная аснова -гаст- (-каст-, -гест-) (імёны ліцьвінаў Гестар, Каштарт, Гаштольд; германскія імёны Gaster, Kastert, Gastald) паходзіць ад гоцкага і германскага gasts 'госьць, вандроўнік'. Антрапанімічны суфікс-пашыральнік -ут- (-ut-) адзначаецца як у германскіх, так і ў славянскіх мовах[6].
Яшчэ ў Раўданскім рукапісе, апублікаваным Тэадорам Нарбутам, імя Кейстут тлумачылася як «спрытнюга» (fortelnik), што засьведчыла традыцыйнасьць разуменьня германскага паходжаньня гэтага імя[7]. Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае ўсходнегерманскую этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Кейстут паходзіць ад прагерманскага і праславянскага keist-, ад якога славянскае кисть, дыялектавае расейскае кистать 'неахайна рабіць штосьці', данскае keite 'левая рука', keitet 'ляўшун', таксама 'няспрытны, неахайны'; у мове ліцьвінаў, відаць, наадварот азначала 'спрытны, увішны'[7].
З нагоды летувіска-балтыйскіх этымалёгіяў імя Кейстут лінгвіст і літаратуразнаўца-мэдыявіст Аляксандар Бразгуноў зьвяртае ўвагу на тое, што сучаснае летувіскае напісаньне «Kęstutis» ёсьць гістарычна непраўдзівым, бо ня ўлічвае, што ў асноўнай летапіснай форме імя Кейстут пасьля «е» стаіць «й», а летувіскі «ę» гістарычна быў насавым, што адлюстроўваецца ў форме чацьвертай асобы цяперашняга часу kęsti 'цярпець, зносіць', ад якога ў рэчышчы палітыкі летувізацыі выводзяць імя — kenčia 'трывае, зносіць'[8].
У 1389 годзе ў Праскім унівэрсытэце навучаўся Bartholomaeus Keynstot[9].
У Прусіі бытавала імя Gaystut / Geistut[10].
У Польшчы ў 1534 годзе адзначалася прозьвішча Gostot[11].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: От князя от Кестутя и от князя от Либорта у Торунь к местычемъ (па 1341 годзе)[12][13]; Оже я князь Еоунутии, и Кистютии, и Любартъ[14] (1352 год)[15]; Nos Kynstutus[a] dux. lythwanorum (14 жніўня 1358 году)[17]; Kenstutte (7 лістапада 1367 году[18], 29 верасьня 1379 году[19][20]); Се язъ князь великии Олгердъ со своимъ братомъ, со княземъ Кестутьемъ[14] (1372 год[21])[22]; Nobilibus viris Oligerdo Magno et Kenstuto ac Lubardo fratribus ducibus Lituanorum (23 кастрычніка 1373 году)[23]; filium Chestudi, ducis Lituanorum (29 верасьня 1377 году)[24]; rex Keynstuthe (27 лютага 1380 году)[25]; Kinstudti filius (14 чэрвеня 1384 году)[26]; Kinstudti filio (1 студзеня 1386 году)[27]; vnser vater herczog Kinstutt[28] (Мэмарыял Вітаўта, 1390 год); Kynstut[29], Kinstut[30], Kynstud[31], Kinstoud[32] (Хроніка Віганда); Keinstut (Хроніка Лівоніі Германа Вартбэрга)[33]; Kyestuti, Kyerstruch[b] або Кестоутіи, Кестутіи[c] (Летапісец вялікіх князёў літоўскіх); Waydoth, Kenstotten sone (Хроніка Дэтмара зь Любеку)[34]; Kinstod (Хроніка Ёгана фон Посільге)[35]; Kynstodus (па 1409 годзе)[36]; Kinstot… Kynstotte… Kynstot (да 1416 году)[37]; Кейстутей[38] або Кестутій[39] (Наўгародзкі чацьверты летапіс); Кестутей[40] або Кестютей[41] (Сафійскі першы летапіс); пры великомъ князи Кестути (31 жніўня 1449 году)[42]; пры великом князи Кгестути (5 лютага 1494 году)[43]; Кестутей Гедимановичь[14][44] (Ніканаўскі летапіс); Богданъ Кестуцевичъ (1528 год)[45]; Sawonko Kistiutowicz (1551 год)[46]; Петрукъ Кестутевичъ (24 красавіка 1580 году)[47]; Кестут (Хроніка літоўская і жамойцкая)[48]; Michał Walentynowicz Kieystut… nieboszczyk oyciec iego Walenty Kieystut (16 траўня 1661 году)[49]; Michał Giesztot (1816 год)[50].
Remove ads
Носьбіты
- Кейстут (1297—1382) — вялікі князь літоўскі
- Багдан Кестуцевіч — упіцкі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
Кейстуты Гедзіміны (Kiejstut Gedymin) — літоўскі шляхецкі род зь Вільні[51].
Гедзіміны (Giedymin) або Кейстут-Гедзіміны (Kiejstut-Giedymin) гербу Пагоня — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[52].
Заўвагі
- Напрыклад, старажытнае германскае імя Geisaricus запісвалася і як Gesericus, Gisiricus, і як Ginsiricus, Gensiricus[16]
- Паводле Віленскага сьпісу
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads