Кестарт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Кестарт (Кестэрт, Кештарт), Гестарт, Гештарт (Гейштарт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Гастард, Гастарт, Гестэрд, Гістард або Кастэрт (Gastard, Gastart, Gesterd[1], Gesthard[1], Gisteard[2], Kastert[3]) і Гартыгаст (Hartigast) — імёны германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова -гаст- (-каст-, -гест-) (імёны ліцьвінаў Гасьціла, Гестар, Гаштольд; германскія імёны Gastila, Gaster, Gastald) паходзіць ад гоцкага і германскага gasts 'госьць, вандроўнік'[5], а аснова -гард- (-гарт-, -арт-) (імёны ліцьвінаў Бэйнарт, Ленарт, Мэйнарт; германскія імёны Beynart, Lenhardt, Meinhart) — ад гоцкага hardus 'моцны, цьвёрды'[6][7].

Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае усходнегерманскую этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, іменная аснова -гез- (-гіз-, -кез-) (імёны ліцьвінаў Геска, Гізель, Гесмонт; германскія імёны Geske, Giesel, Gismondus) паходзіць ад гоцкага gais 'суліца, кап’ё'[8], а аснова -друд- (-трут-, -трот-) (імёны ліцьвінаў Гаўдрут, Гендрута, Кондрут; германскія імёны Gautrude, Genedrudis, Cundrud) — ад гоцкага і германскага þruþs 'мажнасьць, веліч'[9]. Адзначаліся старажытныя германскія імёны Гіструда (Gistrudis[10]) і Трудгіс (Thrudgis[11].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: сумежниковъ своихъ людей господарьскихъ… Пашка Кестортовичъ (14 верасьня 1540 году)[12]; Kiesztort Maiewicz… Kiesztort Januszkowicz (4 сьнежня 1554 году)[13]; передъ нами Себестыяномъ Себестыяновичомъ Кестортомъ — тивуномъ его королевской милости Ойракгольскимъ, судьею (4 кастрычніка 1604 году)[14]; пани Галшка Кгестортовна мела справу зъ еи милости пани Совестыяновою Кестортовою, судиною земскою жомоитскою (6 жніўня 1614 году)[15]; Mikołaj Gieysztort[16], Eliasz Giesztort[17], P. Jan i p. Samuel Piotrowiczowie Kęstortowie[18], Jan Kestort[19], Mikołaj Kęstort[20] (1621 год); Kiesztort (1670 год)[21]; od JM p. Jana Kiesztorta, starosty taurogińskiego (1675—1677 гады)[22]; Paweł Giestartt (1753 год)[23]; Barbara Giesztartt (1795 год)[24].

Remove ads

Носьбіты

  • Раман Кестартавіч — жыхар Жамойцкага староства, які ўпамінаецца ў 1538 годзе[25]
  • Барбара Сэбастыянаўна Кестэртовіч — расенская зямянка, якая ўпамінаецца ў 1585 годзе[26]
  • Сэбастыян, Міхайла, Мікалай і Пётар Сэбастыянавічы Кестарты — расенскія зямяне, якія ўпамінаюцца ў 1592 годзе[27]
  • Мікалай Гейштарт — троцкі баярын, які ўпамінаецца ў 1621 годзе
  • Эльяш Гештарт — жамойцкі баярын, які ўпамінаецца ў 1621 годзе
  • Ян і Самуэль Кенстарты — відуклеўскія баяры, якія ўпамінаюцца ў 1621 годзе
  • Ян Кестарт — курклянскі баярын, які ўпамінаецца ў 1621 годзе
  • Мікалай Кенстарт — цельшаўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1621 годзе
Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads