Мангуд
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мангу́д (Мангут) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча Монгуд[a].
Паходжаньне
Мангод, Манегот, Мангот або Мангут (Mangodus[1], Mangod[2], Manegot[2], Mangodt[3][4], Mangut[5]) і Гутман або Годман (Guotman, Godman) — імёны германскага паходжаньня[6][7]. Іменная аснова -ман- (імёны ліцьвінаў Мангерд, Дзерман, Есьман; германскія імёны Mangerðr, Derman, Esmann) паходзіць ад гоцкага manna[8], германскага man 'чалавек'[9], а аснова -гуд- (-год-, -гут-) (імёны ліцьвінаў Готалт, Готарт, Саўгут; германскія імёны Gotald, Gotard, Savegot) — ад гоцкага guþs 'Бог'[10], gôþs 'добры, старанны, пабожны' або *guts 'гот'[11].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: по Виленьскому повету, по Ошъменьскои стороне посланъ дворанинъ Павелъ Монъкгутовичъ (каля 18 жніўня 1530 году)[12]; панъ Якубъ Юрьевичъ Монкгудъ Поуслейский… Jakub Mongud Pousloyski (4 сакавіка 1586 году)[13].
Remove ads
Носьбіты
- Якуб Юр'евіч Монгуд (Мангудовіч) Пуслоўскі (Пуслейскі) — зямянін Упіцкага павету, які ўпамінаецца ў 1586—1588 гадох[14][15]
- Казімер Міхал Монгуд Пуслоўскі († 1696) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, падстолі рэчыцкі і харужы пінскі[16]
- Войцех Монгуд Пуслоўскі (1762—1833) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, харужы пінскі[17]
З XVII ст. прыдомкам Монгуд карыстаўся літоўскі шляхецкі род Пуслоўскіх гербу Шаліга[18].
Remove ads
Глядзіце таксама
Заўвагі
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads