Доманты
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Доманты, Доманты Машэнскія — літоўскі княскі род гербу ўласнага.
Прозьвішча
Дамунд або Дамонд (Damundus[1], Damondus) — імя германскага паходжаньня[2][3]. Іменная аснова -даў(г)- (імёны ліцьвінаў Даўгерд, Даўгер, Даўят; германскія імёны Daugaard, Dauharjis, Dowyatt) паходзіць ад гоцкага daug 'годна', бургундзкага daugjis 'здольны, годны'[4][5], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[6] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[7]. Такім парадкам, імя Даўмонт азначае «здольны да гарлівасьці»[3].
Другая частка прозьвішча ўтварылася ад маёнтку Мошнаў у Чаркаскім павеце.
Remove ads
Гісторыя
Паводле родавай легенды, разам з Гедройцамі паходзілі ад літоўскага князя Даўмонта і зь Літвы перасяліліся на Кіеўшчыну. Некаторыя дасьледнікі мяркуюць, што Доманты паходзілі ад князёў Глінскіх.
Першы вядомы з роду — князь Васіль, які жыў на мяжы XV—XVI стагодзьдзяў і валодаў Мошнамі. Ад першай жонкі меў сына Васіля, ад 2-й, Алены Глінскай, — дзьвюх дачок, якія выйшлі замуж за Яна Келбоўскага і Міхаіла Грыбуновіча-Байбузу.
Васіль Васілевіч (? — па 1555) меў сына Рыгора і дачку Аўдоцьцю.
Рыгор Васілевіч (? — па 1591) валодаў маёнткамі Мошнамі, Павуковічамі, Домантавам Палескім (апошні прадаў у 1591 годзе), дварамі ў Кіеве і Чаркасах. Прадаў Мошны князям Вішнявецкім. Астатнія маёнткі перайшлі да ўдавы Апалёніі з Тышаў-Быкоўскіх, якая ў 1640 годзе прадала іх князю Ярэмію Вішнявецкаму.
Па-за радаводам упамінаецца князь Гарайн Домант, служэбнік падляскага ваяводы Васіля Тышкевіча, які ў 1567 годзе пакінуў князю баярскі двор Медухаву каля Лагойску[8].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads