Міхайла Монтаўтавіч

(пам. 1486) намесьнік наваградзкі, кашталян троцкі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Міхайла Монтаўтавіч (? — па 1484) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Староста луцкі (1463—1477) і наваградзкі (1482—1484), маршалак гаспадарскі (1482), кашталян троцкі (1483—1484).

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Памёр ...

Вотчынныя ўладаньні знаходзіліся ў Салечніках. Меў уладаньні ў Жырмунах.

Remove ads

Імя

Мундалд або Монталд (Mundoald, Montaldus[1]) — імя германскага паходжаньня[2][3]. Іменная аснова аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) паходзіць ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[4] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[5], а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[6].

Формы імя ў гістарычных крыніцах: Пану Михаилу Монътовтовичу чоловекъ у во Друцку Ходис (1440—1492 гады)[7]; я пан Михайло Монтовтович (10 ліпеня 1463 году)[8]; пан Михайло Монтовтович (1474 год, 4 ліпеня 1475 году, 1 верасьня 1475 году[9], 25 жніўня 1484 году[10]); Michaele Mvntolthowycz (Michael Muntholtowicz[11]; 17 ліпеня 1484 году)[12].

Remove ads

Біяграфія

Зь літоўскага баярскага роду, сын Аляксандра Монтаўта. Меў братоў Яна Таўцівіла, Барташа і Конрада.

Упершыню ўпамінаецца ў 1440 годзе ў наданьні яго бацькі віленскім францішканам. У 1446 годзе езьдзіў у складзе літоўскай дэлегацыі на агульны з палякамі сойм у Пётркаў, паўторна езьдзіў у Польшчу ў 1452 годзе. У 1463—1477 гадох быў старостам луцкім, у 1482 годзе — маршалкам гаспадарскіх, у 1482—1484 гадох — старостам наваградзкім, у 1483—1484 гадох — кашталянам троцкім.

Няма зьвестак пра імя і паходжаньне жонкі. У шлюбе меў сыноў Юрыя, Якуба, Мацея і Станіслава[13].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads