Аляксандар Монтаўт
(XV ст.) староста салечніцкі і эйшыскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандар Монтаўт (? — па 1440) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, староста салечніцкі (1422—1435) і эйшыскі (1440)[1]. Пачынальнік роду Монтаўтаў.
Вотчынныя ўладаньні знаходзіліся каля Салечнікаў, таксама меў прынамсі адну вёску ў Ашмянскім павеце[2].
Remove ads
Імя
Мундалд або Монталд (Mundoald, Montaldus[3], Montald[4][5][6], Montault[7]) — імя германскага паходжаньня[8][9]. Іменная аснова аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) паходзіць ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[10] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[11], а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[12].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Alexander Monthowd, capitaneus in Soleczniki (27 верасьня 1422 году)[13]; under dem hoptmanne Montawd czu Salsenik (1422—1429 гады)[14]; Montholdi (1 верасьня 1431 году)[15]; Montolth [sigilla] (20 студзеня 1433 году)[16]; Montolt Solcznicensis [tenutarii] (27 лютага 1434 году)[17]; Allexander alias Muntholt (21 кастрычніка 1440 году)[18]; Монътовту (Монътовт[19], 1440—1449 гады)[20]; пану Монтовъту (22 кастрычніка 1503 году)[21]; Mantaw[19].
Remove ads
Біяграфія
Зь літоўскага баярскага роду. Імаверна, быў братам Конрада Кучука. Відаць, быў у сваяцтве з Бутрымамі, а таксама з Чупурнам і Гінтаўтам.
Упершыню ўпамінаецца ў акце Мельнскага міру (1422 год). 11 ліпеня 1439 году прасіў Папу дазволіць абраць сабе духоўніка. 21 кастрычніка 1440 году разам з жонкамі і сынамі зрабіў наданьне віленскім францішканам.
У шлюбе з Аленай (нявысьветленага паходжаньня) меў сыноў Міхайлу, Яна Таўцівіла, Барташа і Конрада[2].
Remove ads
Мова і культура
Да акту Чартарыйскага замірэньня (1431 год), а таксама да ўласнай граматы ад 21 кастрычніка 1440 году прывесіў пячаці з рускім надпісам[22][23][24]:
ПЕЧАТЬ МОНТОВТОВА
Да акту Гарадзенскай умовы (1434 год) прывесіў пячаць з рускім надпісам[25]:
ПЕЧАТ МОНТОВТОВА
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads