Пабеда (Берасьцейская вобласьць)
вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пабе́да[2] — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, уваходзіць у Вярховіцкі сельсавет. У вёсцы 90 жыхароў (2010)[1].
Пабеда месьціцца за 30 км на паўночны захад ад Камянцу, за 58 км на поўнач ад Берасьця, за 11 км на паўночны ўсход ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск (лінія Берасьце — Беласток).
Remove ads
Гісторыя
У вёсцы засталіся парэшткі маёнтку Капылы, які згадваецца зь сярэдзіны XVI ст. і ўваходзіў у Берасьцейскім павеце і ваяводзтве ВКЛ на той час. У 1567 г. ваявода Менскі, дзяржаўца Камянецкі з маёнтку выстаўляў пошту, 7 коней. З 1795 году ў выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай маёнтак у складзе Расейскай імпэрыі. Паводле інвэнтару 1845 году ў склад маёнтку ўваходзілі 5 фальваркаў (Капылы, Каралін, Сіроцін, Дварэц, Апака), вёскі: Капылы, Кунахавічы, Бушмічы, Бярозаўка, Ясінаўка, Міневічы, Сушкі, Каленкавічы, Падбур’е, Сіпурка, Апака, усяго 388 двароў, 2910 рэвіскіх душ, 9838 дзесяцінаў зямлі. У 2-й палове XIX ст. маёнтак уваходзіў у склад Вярховіцкай воласьці Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні. У 1890 годзе маёнтак належаў Фэліксу Пуслоўскаму, а ў пачатку XX ст. — Ротам.
Remove ads
Насельніцтва
- 2010 год — 90 чалавек
- 1999 год — 145 чалавек
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads