Сурканты

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сурканты
Remove ads

Сурканты́[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Дзітвы. Уваходзяць у склад Больціскага сельсавету Вярэнаўскім раёне Гарадзенскай вобласьці.

Хуткія факты
Remove ads

Назва

Сысыгунда або Сергунда (Sisigunda, *Sergunda[2]) і Сургант (Surgant[3]) — імёны германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова -сір- (-сер-, -сіс-) (імёны ліцьвінаў Сіргоўд, Сіргут, Сірмонт; германскія імёны Siriaud, Sergudo, Sirmont) паходзіць ад гоцкага sisu 'чароўны сьпеў, заклён'[5], а аснова -гунд- (-гунт-, -кунт-) (імёны ліцьвінаў Гунтар, Вігунт, Вірконт; германскія імёны Guntar, Wigunt, Werecundus) — ад гоцкага gunþs 'бойка, бітва'[6]. Такім парадкам, імя Сурконт азначае «заклён бітвы»[7].

Remove ads

Гісторыя

21 жніўня 1944 году ў вёсцы адбылася рэгулярная бітва паміж аддзелам савецкай арміі і аддзелам польскай Арміі Краёвай пад кіраўніцтвам Мацея Каленковіча «Котвіча», які ў ёй загінуў. Пахаваньні загінуўшых польскіх вайскоўцаў з-за страху мясцовых перад саветамі адбыліся не на мясцовых могілках, а на полі, ля могілкаў паўстанцаў 1863 году, з удзелам мясцовага ксяндза (летувіскай нацыянальнасьці)[8]. Мясцовыя жыхары не дапусьцілі заараць магілу для калгасу[9]. 8 верасьня 1991 году адкрытыя былі вайсковыя магілкі польскіх жаўнераў. Надпіс на крыжы зроблены па-польску, але ўлады не згадзілася напісаць, супраць каго ваявалі забітыя[10].

Remove ads

Насельніцтва

  • 1999 год — 48 чалавек
  • 2010 год — 23 чалавекі

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads