Сьпіс памерлых у 2020 годзе
старонка праекту Вікімэдыі зь пералікам элемэнтаў From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Студзень
- 3 студзеня: Касэм Сулеймані (62) — іранскі вайсковы дзяяч[1].
- 4 студзеня: Віктар Рабушка (57) — сакратар управы КХП БНФ[2].
- 4 студзеня: Уладзімер Станкевіч (69) — беларускі палітык, адзін з чальцоў Апазыцыі БНФ у складзе Вярхоўнага Савету БССР 12-га скліканьня (1990—1995)[3].
- 11 студзеня: Кабус бэн Саід (79), султан і прэм’ер-міністар Аману[4]
- 26 студзеня: Кобі Браянт (41) — амэрыканскі прафэсійны баскетбаліст[5].
- 27 студзеня: Эдвардас Гудавічус (90) — летувіскі гісторык[6].
Remove ads
Люты
- 5 лютага: Барыс Луцэнка (82) — беларускі тэатральны рэжысэр, заслужаны дзяяч мастацтваў (1975), народны артыст Беларусі (1995)[7].
- 10 лютага: Павэл Вілікаўскі, славацкі празаік, перакладчык і публіцыст
Сакавік
- 17 сакавіка — Эдуард Лімонаў, расейскі пісьменьнік і палітычны дзяяч
- 26 сакавіка: Марыя Тэрэза Бурбон-Пармская (86) — гішпанская прынцэса[8].
- 31 сакавіка: Віктар Дашкевіч (75) — беларускі актор, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь[9].
Красавік
- 9 красавіка: Анджэй Струміла (92) — польскі маляр беларускага паходжаньня, графік, скульптар, фатограф, паэт, пісьменьнік, сцэнограф[10].
Травень
- пачатак траўня: Флёрыян Шнайдэр (73) — нямецкі музы́ка, сузаснавальнік гурту Kraftwerk, адзін зь піянэраў электроннай музыкі[11]
- 8 траўня: Рой Горн (75) — амэрыканскі ілюзыяніст нямецкага паходжаньня, удзельнік цыркавога дуэту Зыгфрыд і Рой[12]
- 9 траўня: Літл Рычард (87) — амэрыканскі сьпявак, піяніст і кампазытар[13]
- 27 траўня: Міхась Міцкевіч (94) — беларускі навуковец у галіне апрацоўкі мэталаў, сын Якуба Коласа[14]
Remove ads
Чэрвень
- 5 чэрвеня: Міхаіл Какшэнаў (83) — расейскі актор і рэжысэр[15].
- 6 чэрвеня: Пётар (Карпусюк) (61) — беларускі праваслаўны дзяяч, япіскап[16].
- 7 чэрвеня: Уладзімер Басалыга (80) — беларускі мастак[17].
- 8 чэрвеня: П’ер Нкурунзіза (80) — прэзыдэнт Бурундзі (2005—2020)[18].
Ліпень
- 6 ліпеня: Эньё Марыконэ (91) — італьянскі кампазытар[19].
Жнівень
- 10 жніўня: Аляксандар Тарайкоўскі (34) — прадпрымальнік, удзельнік пратэстаў супраць фальсыфікацыяў на прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі.
- 12 жніўня: Аляксандар Віхор (25) — удзельнік пратэстаў супраць фальсыфікацыяў на прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі.
- 12 жніўня (?) Мікіта Крыўцоў: (28) — футбольны фанат, удзельнік пратэстаў супраць фальсыфікацыяў на прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі.
- 19 жніўня: Генадзь Шутаў (44) — кіроўца, удзельнік пратэстаў супраць фальсыфікацыяў на прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі.
Remove ads
Верасень
Кастрычнік
- 31 кастрычніка: Шон Конэры (90) — брытанскі актор[20].
Лістапад
- 12 лістапада: Раман Бандарэнка (31) — мастак, удзельнік пратэстаў супраць фальсыфікацыяў на прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі.
- 14 лістапада: Армэн Джыгарханян (85) — армянскі і савецкі актор тэатра і кіно, народны артыст СССР (1985).
- 18 лістапада: Любоў Румянцава (77) — беларуская акторка, заслужаная артыстка БССР.
- 25 лістапада: Дыега Марадона (60) — аргентынскі футбаліст[21].
- 29 лістапада: Дэвід Проўз (85) — брытанскі актор, найбольш вядомы па ролі Дарта Вэйдэра ў Зорных войнах.
Remove ads
Сьнежань
- 2 сьнежня: Барыс Плотнікаў (71) — савецкі і расейскі актор тэатру і кіно. Народны артыст Расейскай Фэдэрацыі (1998)[22].
- 9 сьнежня: Вячаслаў Кебіч (84) — беларускі палітык, прэм’ер-міністар Беларусі (1990—1994)[23].
- 11 сьнежня: Кім Кі Дук (59) — паўднёвакарэйскі кінарэжысэр.
- 12 сьнежня: Валянцін Гафт (85) — савецкі і расейскі актор, Народны артыст СССР (1984)[24].
- 21 сьнежня: Аляксандар Курляндзкі (82) — савецкі і расейскі пісьменьнік і драматург, адзін з стваральнікаў мультсэрыялаў «Ну, пачакай!» і «Вяртаньне блуднага папугі»[25].
- 29 сьнежня: П’ер Кардэн (98) — францускі мадэльер італьянскага паходжаньня[26].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads