Экімань
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Экіма́нь (сучасная назва — Экіма́нь 1[1]) — вёска ў Беларусі, на левым беразе Дзьвіны. Цэнтар сельсавету Полацкага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 296 чалавек. Знаходзіцца за 3 км на захад ад места і чыгуначнай станцыі Полацку; на аўтамабільнай дарозе Полацак — Наваполацак.
Экімань — даўняе мястэчка гістарычнай Полаччыны, насупраць прадмесьця Запалоцьця.
Remove ads
Назва
Экіман або Экман (Eckeman, Eckmann) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова ег- (аг-, ек-) (імёны ліцьвінаў Ягвін, Ягінт, Ягоўд; германскія імёны Egwinus, Egind, Egold) паходзіць ад гоцкага agis 'страх' або agja 'вастрыё, меч'[3], а аснова -ман- (імёны ліцьвінаў Мангерд, Дзерман, Есьман; германскія імёны Mangerðr, Derman, Esmann) — ад гоцкага manna[4], германскага man 'чалавек'[5]. Германскае прозьвішча Экаман адзначалася ў Беластоку: Honestis Joanne Ekaman (1736 год)[6].
Паводле народнага паданьня, сваю пазву паселішча атрымала ад старажытнай царквы Сьвятых Яўхіма і Ганны. Тым часам на 1906 год у Лепельскім павеце Віцебскай губэрні існавала вёска Ікімань[7], дзе ніякай царквы не было.
Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: до Екиманы (12 лістапада 1535 году)[8]; земли Екиманской… на передместьи Полоцком, у Якиманны (1552 год)[9]; Jakimanę[10], Iakimanie[11] (1699 год).
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню Экімань упамінаецца ў XVI ст. у Полацкай рэвізіі:
![]() |
На земли Екиманской мещан сто сорок девят, с которых на тую церков позма прыходит четыры копы петдесят един грошей… | ![]() |
Паводле зьвестак з «Рэвізіі» 1552 году, у Экіманскім пасадзе Полацку было 269 мяшчанскіх двароў. Зь пяці мескіх пасадаў ён быў другім колькасьцю двароў пасьля Вялікага (уласна Полацку). Гэтыя землі знаходзіліся ў валоданьні манастыра Яна Прадцечы, разьмешчанага на тэрыторыі пасаду Востраў.

У 1582 годзе на загад караля і вялікага князя Стэфана Баторыя Экімань перайшла да Полацкага езуіцкага калегіюму. У 1600 годзе езуіты заснавалі тут парафіяльную школу.
Экімань неаднаразова цярпела ад маскоўскіх захопнікаў. У выніку вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) насельніцтва мястэчка зьменшылася на 90%.
У 2-й палове XVIII ст. Экімань знаходзілася ў валоданьні езуітаў, тут існаваў драўляны касьцёл без плябаніі, царква і заезны дом з памяшканьнямі і цагляным сутарэньнем і сьвірнамі. У 1728 годзе езуіты збудавалі цагельню. Па ліквідацыі ордэну (1773 год) мястэчка перайшло да Баляслава Бісьпінга, маршалка старадубскага.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Экімань апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Полацкім павеце[12] Віцебскай губэрні. У 1848 годзе мястэчка знаходзілася ў валоданьні Беліковічаў, пазьней Мальчэўскіх, і лічылася адным з цэнтраў ганчарства. У гэты час тут дзеяла паромная пераправа, існавалі млын, бровар, школа пры царкве.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Экімань занялі войскі Нямецкай імпэрыі[13].
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Экімань абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Экімань вярнулі БССР, дзе яна стала цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі.
На 2003 год у Экімані было 245 двароў.
- Мястэчка на старых здымках
- Дзьвіна ў боку Экімані, 1916 г.
- Экімань (налева) з боку Полацку, да 1918 г.
- Царква ў Экімані з боку Ніжняга Замка, 1918 г.
- Дзьвіна з боку Экімані, 1941—1943 гг.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
- XIX стагодзьдзе: 1838 год — 290 чал. (148 муж. і 142 жан.), зь іх шляхты 3 муж. і 3 жан., духоўнага стану каталіцкага 1 муж., духоўнага стану праваслаўнага 3 муж. і 1 жан., мяшчанаў-хрысьціянаў 9 муж. і 10 жан., мяшчанаў-юдэяў 28 муж. і 25 жан., сялянаў зямянскіх 93 муж. і 95 жан., аднадворцаў 9 муж. і 8 жан., адстаўных салдатаў 2 муж.[14]
- XX стагодзьдзе: 1906 год — 192 чал. (100 муж. і 92 жан.) у мястэчку Экімані і 39 чал. (22 муж. і 17 жан.) у маёнтку Экімані[15]; 1999 год — 361 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2003 год — 490 чал.[16]; 2010 год — 296 чал.
Інфраструктура
У Экімані працуюць базавая школа, бібліятэка, пошта.
Турыстычная інфармацыя
Славутасьці
- Могілкі старыя хрысьціянскія
Каля Экімані захаваўся курганны могільнік крывічоў, помнік археалёгіі 2-й паловы X — пачатку XI стагодзьдзяў.
Страчаная спадчына
- Капліца рымска-каталіцкая (1819)
- Сядзіба Беліковічаў (XIX ст.)
- Царква Сьвятога Юрыя (1737)
У літаратуры
Маёнтак Экімань упамінаецца ў кнізе Яна Баршчэўскага «Шляхціц Завальня»
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads