Юры Бутрым

(XV ст.) маршалак гаспадарскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Юры Бутрым (? — па 1435) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, маршалак гаспадарскі (1428—1429), ваявода смаленскі (1435).

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Памёр ...

Вотчынныя ўладаньні знаходзіліся ў Жырмунах Лідзкага павету.

Remove ads

Імя

Бодэрым (Bauderrim[1][2][3]) і Рэмбод, Рымбот або Рымбота (Rembod, Rimbotus[4], Rimboto[5]) — імёны германскага паходжаньня[6][7]. Іменная аснова -бут- (-бот-) (імёны ліцьвінаў Бутвід, Бутрык, Вільбут; германскія імёны Botvid, Butariks, Willebut) паходзіць ад усходнегерманскага but- з значэньнем 'корань, камель' (гепідзкае butilo 'камель')[8] або ад асновы -буд- (-бод-)[9] (у старажытных тэкстах bod праз доўгае о пісалася як baud[10]), а аснова -рым- (імёны ліцьвінаў Рымель, Рыман, Рымунд; германскія імёны Riemel, Rimann, Rimund) — ад гоцкага rimis 'спакой, стрыманасьць, непарухлівасьць'[11]. Такім парадкам, імя Бутрым азначае «непарушны корань»[12] (тое ж, што і Рымбут).

Паходжаньне імя Бутрым ад складаньня германскіх імёнаў Bodo і Rimo сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[13].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Iurga de Zermoni (2 красавіка 1428 году)[14]; Jorge Butrym (1432 год)[15]; Georgius Butrym (22 сакавіка 1433 году)[16]; her Jorge Putriimme von herczog Swiidergalle (17 кастрычніка 1435 году)[17].

Remove ads

Біяграфія

Зь літоўскага баярскага роду, сын Яна Бутрыма гербу «Тапор», намесьніка смаленскага. Магчыма, быў у сваяцтве з Валімонтавічамі.

Паводле Яна Длугаша, у маладосьці доўгі час жыў за мяжой і вылучаўся сваёй адукаванасьцю. Упершыню ўпамінаецца ў дакумэнце вялікага князя Вітаўта 1428 году. У 1428—1429 гадох быў маршалкам гаспадарскім, у 1435 годзе — ваяводам смаленскім (у лягеры Сьвідрыгайлы). Магчыма, тоесны старосьце слонімскаму і зьдзітаўскаму ў 1440—1447 гадох Бутрыму.

У 1431 годзе езьдзіў з пасольствам да вялікага магістра (паўторна ў 1432 годзе). У 1432 годзе прэзэнтаваў Літву на перамовах Польшчы і Тэўтонскага ордэну. Таго ж году неўзабаве па ашмянскім перавароце Жыгімонт Кейстутавіч даслаў яго на перамовы зь вялікім магістрам. У канцы 1433 году перайшоў на боку Сьвідрыгайлы (16 чэрвеня 1433 году быў сярод яго паплечнікаў, якія даслалі ліст на Базэльскі сабор). У канцы 1435 году зноў быў у лягеры Жыгімонта[18].

Няма зьвестак пра імя і паходжаньне жонкі. Магчыма, меў сына Трэця.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads