Боўтрыкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бо́ўтрыкі[1] (польск. Bołtryki) — былая вёска ў Польшчы, на рацэ Нараве. Уваходзілі ў склад гміны Міхалова Беластоцкага павету Падляскага ваяводзтва.
Вёску расьсялілі дзеля будаваньня Семяноўскага вадасховішча ў 1982 годзе. На сёньняшні дзень на палях былых Болтрыкаў, на узьбярэжжы вадасховішча, збудавалі лецішчы.
Remove ads
Назва
Балдарых, Балдрык або Болдэрык (Baldarich, Baldric, Boldericus[2]) і Рыкболт або Рыбальд (Ricbolt[3], Ribald) — імёны германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова -балд- (-болд-, -болт-) (імёны ліцьвінаў Бірыбольд, Румбольд, Рыбалт; германскія імёны Beribald, Rumbold, Ribald) паходзіць ад гоцкага *balth, стараверхненямецкага bald 'сьмелы, адважны'[5][6], а аснова -рых- (-рык-) (імёны ліцьвінаў Дзітрык, Індрых, Эрык; германскія імёны Ditricus, Hindrich, Erik) — ад гоцкага reiks 'магутны'[7], германскага rikja 'магутны, каралеўскі'[8].
Remove ads
Гісторыя

Вёску заснавалі на правым беразе Нарава ў сярэдзіне XVIII ст., а яе першымі жыхарамі былі Васіль і Паўлюк Боўтрыкі. Галоўным заняткам першых жыхароў Боўтрыкаў было пчалярства, а мёд дастаўлялі ў Ялаўскае староства.
Калі ў 1847 годзе ўлады Расейскай імпэрыі ліквідавалі фальварак у Рудні, частку ягонай зямлі раздалі боўтрыцкім мужыкам. У 1857 годзе тут ужо жыло 160 чалавек, але ў выніку эпідэміяў тыфу і халеры ў 1867 годзе засталося толькі 60. Па скасаваньні прыгону і раздачы земляў, колькасьць жыхароў Боўтрыкаў узрасла да 265 у 1910 годзе. Амаль усе жыхары Боўтрыкаў выехалі ў бежанства 1915 годзе, адкуль вярталіся да 1923 году[9].
У міжваенны пэрыяд Боўтрыкі належалі да гміны Ялаўка Ваўкавыскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 году, тут было 185 жыхароў (42 католікі і 143 праваслаўныя, усе былі пагалоўна запісаныя палякамі)[10]. Па Другой сусьветнай вайне Боўтрыкі далучылі да гміны Міхалова. У адрозьненьне ад суседніх вёскаў, колькасьсь насельніцтва ў Боўтрыках амаль ня зьнізілася ў паваенныя гады — у 1950 годзе тут жыло 254 чалавекі, а ў 1970 годзе — 252 чалавекі. Жыхары пачалі пакідаць вёску толькі ў час будаваньня Семяноўскага вадасховішча ў 70-я гады XX ст., а канчаткова вёска спыніла існаваньне як населены пункт у 1982 годзе. Пад вадой апынулася канчаткова ў 1988 годзе[9].
Remove ads
Насельніцтва
- 1905 год — 250 чалавек[11]
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads