Бутар
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бутар (Бутэр, Бутыр), Ботар — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Ботар, Бутар або Бутр, пазьней Бутэр (Botthar, Butaharjis[1], Butr[2], Butter, Boter[3], Boutier[4]) і Гербота (Herbothe) — імёны германскага паходжаньня[5]. Іменная аснова -бут- (-бот-) (імёны ліцьвінаў Бутвід, Бутрык, Вільбут; германскія імёны Botvid, Butariks, Willebut) паходзіць ад усходнегерманскага but- з значэньнем 'корань, камель' (гепідзкае butilo 'камель')[6], а аснова -гер- (-ер-) (імёны ліцьвінаў Герман, Гунтэр, Кіндэр; германскія імёны Herman, Gunter, Kinder) — ад гоцкага harjis[7], германскага heri 'войска, загон' або гоцкага hairus[8], германскага heru 'меч'[9].
У 1648 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Christophorus Botticher, Regiomontanus Borussus[10].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: люди наши Здитовскии… Ходоръ Бутыревичъ (26 траўня 1520 году)[11]; Михайло Бутеревичъ, въ него сыновъ два Ясько, Онцыпоръ (23 кастрычніка 1597 году)[12]; Iwan Butyra, pryhonnik (1722 год)[13]; Butarewicz (XVII—XIX ст.[14], 1909 год[15]); Kazimierz Buterewicz (1722 год)[16]; Marianna Butor (1817 год)[17]; Adam Butorowicz (1818 год)[18]; Karolina Buterowicz (1820 год)[19].
Remove ads
Носьбіты
- Антон і Лука Бутары — жыхары вёскі Ашнарова (Івянецкае графства), якія ўпамінаюцца ў 1776 годзе[20]
- Міхал з Паўла Бутэр (Buter) — уладальнік гаспадаркі ў Ліцьвінках каля Куранцу на 1939 год[21]
Бутэры — парафіяне царквы ў Чашніках на 1888—1905 гады[22].
У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналася дворышча Бутэраўшчызна (Бутеревщизна) у сяле Дубае[23].
На 1906 год існавала вёска Ботары (Баторы) у Дзьвінскім павеце Віцебскай губэрні[24].
На памежжы гістарычных Аршаншчыны і Віцебшчыны існуе вёска Бутары, на гістарычнай Віцебшчыне — вёска Бутрава.
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads