Жывінбуд

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Жывінбуд (? — па 1219)  — літоўскі князь.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...

Імя

Сьвітбода або Зьвітбода (Switbodo[1], Suitbodo[a]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -сьвінд- (-сьвент-, -сьвіт-) (імёны ліцьвінаў Швендэр, Сьвентальд, Сьвентагал; германскія імёны Schwender, Switald, Galsuintha) паходзіць ад гоцкага swinþs 'моцны, магутны'[3], а аснова -буд- (-бод-) (імёны ліцьвінаў Будзівід, Будар, Будрых; германскія імёны Bodwidus, Buder, Boderich) — ад бургундзкага buda 'пасол, пасланьнік' або германскага bodo 'гаспадар'[4]. Такім парадкам, імя Жывінбуд азначае «магутны пасланьнік»[5].

Варыянты імя князя ў гістарычных крыніцах: Живинъбоудъ (умова 1219 году).

Remove ads

Біяграфія

Зь літоўскага княскага роду. Упамінаецца ў канцы 1219 або пачатку 1220 году[6] як першы («старэйшы»[7]) зь пяці літоўскіх князёў, якія разам зь іншымі 16 князямі — жамойцкімі, Рушкавічамі, Булевічамі, дзяволцкімі — склалі мір з галiцка-валынскiмi князямi Данілам і Васількам Раманавічамі:

« Въ лѣт 6723. Б(о)жиимъ повелениемъ прислаша кнѧзи Литовьскии к великои кнѧгини Романовѣ и Данилови и Василкови, миръ дающе. Бѧхоу же имена Литовьскихъ кнѧзеи: се старѣшеи Живинъбоудъ · Давъѧтъ · Довъспроункъ · братъ его Мидогъ · брат · Довьяловъ · Виликаилъ. А Жемотьскыи: кнѧз Ерьдивилъ · Выкынтъ. А Роушьковичев: Кинтибоуть · Вонибоут · Боутовить · Вижѣикъ и с(ы)н его Вишлии · Китении · Пликосова. А се Боулевичи: Вишимоут, егоже оуби Миндого тъ и женоу его поѧлъ и братью его побилъ · Едивила · Спроудѣика. А се кнѧзи из Дяволтвы: Юдьки · Поукѣикъ · Бикши · Ликиикъ. Си же вси миръ даша кн(я)зю Данилови и Василкоу, и бѣ землѧ покоина. »

Галіцка-Валынскі летапіс[8]

Некаторыя гісторыкі мяркуюць, што Жывінбуд быў продкам вялікага князя літоўскага Трайдзеня (1270—1282)[b].

Remove ads

Заўвагі

  1. Паводле назвы мясцовасьці Suitbodeshusen
  2. Напрыклад, радавод у  Urban, W. The Baltic Crusade. — 2nd ed. — Chicago, Illinois: Lithuanian Research and Studies Center, 1994. — P. 344. — ISBN 0-929700-10-4, дзе прыводзіцца пералік людзей, вядомых толькі ў XVI стагодзьдзі, у якасьці крыніцы падаецца Хроніка Быхаўца

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads