Касьцюковічы

горад у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Касьцюковічы
Remove ads

Касьцюко́вічы — места ў Беларусі, на рацэ Жадуньцы. Адміністрацыйны цэнтар Касьцюковіцкага раёну Магілёўскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 15 977 чалавек[1]. Знаходзяцца за 160 км на паўднёвы ўсход ад Магілёва. Чыгуначная станцыя Камунары на лініі Крычаў — Унеча (Расея), вузел аўтамабільных дарог на Клімавічы, Краснапольле, Хоцімск, Чэрыкаў, Сураж.

Хуткія факты

Касьцюковічы — даўняе мястэчка гістарычнай Амсьціслаўшчыны.

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўпамін пра сяло Касьцюкова ў Лучыцкай воласьці датуецца 28 жніўня 1508 году[2]. Паселішча ўваходзіла ў склад Амсьціслаўскага ваяводзтва.

У 1730-я гады ў Касьцюковічах было 35 дымоў[2]. Пад 1739 годам яны ўпамінаюцца як прыватнаўласьніцкае мястэчка менскага гараднічага Ю. Іваноўскага. У гэты час тут дзеялі 2 царквы.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Касьцюковічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Клімавіцкім павеце Магілёўскай губэрні. Маёнтак знаходзіўся ў валоданьні Цеханавецкіх. На 1784 год у Касьцюковічах было 89 дымоў, дзеяў касьцёл пры кляштары францішканаў. На 1800 год — 88 двароў. У 1826 годзе ў мястэчку адкрылася павятовая вучэльня. У гэты час Касьцюковічы набылі вядомасьць коннымі кірмашамі, тут працавала 14 крамаў. На 1858 год — 224 двары.

У 1861 годзе ў Касьцюковічах працавалі 9 гарбарняў, з 1865 году — пенькатрапальня, з 1875 году — сукнавальня, з 1880 году — 2 маслабойні, у 1876—1881 гадох — 3 крупадзёркі. На 1880 год у мястэчку было 327 двароў, дзеялі царква (мураваная) і сынагога (драўляная), працавалі 7 скураапрацоўчых майстэрняў, прыёмны пакой, паштовая станцыя, царкоўнапрыходзкая школа, 3 малітоўныя школы, аптэка, штогод праводзіліся 2 кірмашы (9 траўня і 6 сьнежня). На 1886 год працавалі броварны завод, 8 гарбарных майстэрняў, млын, 94 крамы, царкоўнапрыходзкая школа, лякарня і аптэка; дзеялі 2 цэрквы і сынагога; штогод праводзіліся 2 кірмашы. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у мястэчку было 411 двароў, 2 пенькатрапальныя, 6 скураапрацоўчых, 5 маслабойных, 2 абараначныя прадпрыемствы, вадзяны млын, сукнавальня, 3 крупадзёркі, 20 ганчарняў, 5 кузьняў, 104 крамы, 3 заезныя двары, 3 карчмы, хлебазапасны магазын. На 1909 год — 10 мураваных і 355 драўляных будынкаў.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Касьцюковічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Касьцюковічы вярнулі БССР, дзе яны сталі цэнтрам раёну Магілёўскай вобласьці. У 1926 годзе ў Касьцюковічах пачала працаваць гантарэзьня, у 1931 годзе — ільнапеньказавод і друкарня, у 1932 годзе — прамысловы камбінат і маслазавод. 27 верасьня 1938 году паселішча атрымала статус места. У Другую сусьветную вайну з 14 жніўня 1941 да 28 верасьня 1943 году места знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

3 студзеня 2005 году афіцыйна зацьвердзілі герб і сьцяг Касьцюковічаў.

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XVIII стагодзьдзе: 1784 год — 413 чал.; 1800 год — 412 чал.
  • XIX стагодзьдзе: 1827 год — 1845 чал.; 1858 год — 1036 чал.; 1861 год — 1661 чал.; да 1880 год — 1869 чал., зь іх 663 праваслаўных, 10 каталікоў, 1196 юдэяў[3]; 1880 год — 2148 чал.; 1897 год — 3240 чал.[4];
  • XX стагодзьдзе: 1933 год — 3,1 тыс. чал.; 1939 год — 6,1 тыс. чал.; 1959 год — 7495 чал.[5]; 1991 год — 14,7 тыс.; 1997 год — 17 тыс. чал.; 1998 год — 17,4 тыс. чал.[6]
  • XXI стагодзьдзе: 2006 год — 15,3 тыс. чал.; 2007 год — 15,6 тыс. чал.[7]; 2009 год — 15 993[8] чал. (перапіс); 2015 год — 15 887 чал.[9]; 2016 год — 15 850 чал.[10]; 2017 год — 15 855 чал.[11]; 2018 год — 15 977 чал.[1]

Адукацыя

У Касьцюковічах працуюць 4 сярэднія, базавая, спартовая школы, школа мастацтваў, цэнтар дзіцячай творчасьці, станцыя юных натуралістаў.

Культура

Дзеюць раённы цэнтар культуры. У 1973 годзе адкрыўся краязнаўчы музэй.

Мас-мэдыя

Выдаецца раённая газэта «Голас Касьцюкоўшчыны».

Remove ads

Забудова

Плян

У паваенных Касьцюковічах цэнтральная частка забудоўвалася капітальнымі 2—5-павярховымі дамамі, у паўночнай частцы зьявіўся жылы квартал з 2—4-павярховых дамоў. У сучасным месьце сфармаваліся новыя 5-павярховыя раёны ў заходняй і паўднёва-заходняй частках.

Вуліцы і пляцы

Афіцыйная назваГістарычная назва
Інтэрнацыянальная вуліцаПрусінская вуліца
Ленінская вуліцаМуравільская вуліца
Юнацкая вуліцаКрычаўская вуліца[12]
 ?Рынак пляц

З урбананімічнай спадчыны Касьцюковічаў да нашага часу гістарычную назву захавала толькі вуліца Палонская.

Эканоміка

Прадпрыемствы дрэваапрацоўчай, будаўнічых матэрыялаў, харчовай прамысловасьці. Ільнозавод.

Больш інфармацыі Пералік прамысловых прадпрыемстваў Касьцюковічаў ...
Remove ads

Турыстычная інфармацыя

Інфраструктура

Дзее Касьцюковіцкі краязнаўчы музэй. Спыніцца можна ў адной з 2 мескіх гасьцініцаў[13].

Славутасьці

  • Забудова гістарычная (XIX — пачатак XX ст.; фрагмэнты)
  • Могілкі юдэйскія

Страчаная спадчына

  • Касьцёл[14] пры кляштары францішканаў
  • Царква (XIX ст.)

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads