Талівойша

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Талівойша (Талівош, Тальвэш) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Іменная аснова тал- (дал-) (імёны ліцьвінаў Дальман, Талімунт, Талмут; германскія імёны Dalman, Talamund, Talmut) паходзіць ад гоцкага tals 'дасьціпны, руплівы'[1] або ад германскага і стараангельскага deall 'славуты, ганарлівы'[2], а аснова -войш- (-вайш-) (імёны ліцьвінаў Вайшыла, Вайсар, Войшнар; германскія імёны Weisel, Weiser, Wießner) — ад гоцкага і бургундзкага waiþs 'паляваньне', гоцкага waiþja 'паляўнічы'[3] або ад асновы -віс- (-віз-, -веш-)[4][5] (пазьнейшай -вайс-[6]). Такім парадкам, імя Талівойша азначае «дасьціпны паляўнічы»[7].

Гісторык Павал Урбан зьвяртае ўвагу на бытаваньне ў Польшчы імя Талівуш[8].

У Польшчы адзначаецца прозьвішча Тольвэйш (Tolwejsz)[9].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Gastold cum filio Taliwusch (18 студзеня 1401 году)[10]; Thalywosch (13 студзеня 1407 году)[11]; Таливоишу три семици[12], у Холхле. Таливошу земля пустая[13], Таливоишу семъица[14] (1440—1492 гады); Thalywosch Jodkovicz… ego Thalwoschowa… Thalwoschowa (13 студзеня 1460 году)[15]; Jacobus, Stheczko germani Thalwoschewyczy (1486 год)[16]; nobilibus Jacobo Steczko Thalwoschewyc (1490 год)[17]; uxori nobilis Jacobi Thalwoszewicz (11 студзеня 1494 году)[18]; люди бояр еишишъских Петковы Таливоишевича и его братьи Гринковы а Станковы (24 ліпеня 1496 году)[19]; Лаврин Талвоишевичъ[20], Мацко Тальвоишевич[21], Семашко Талвоишовичъ[22] (1528 год); Талвоиш Юшкович (1537—1538 гады)[23]; у пана Талъвоиша (1565 год)[24]; панъ Миколай Тальвошъ[25], у пана Талвоша[26] (1567 год); Mikołay Talwoisz, Castellan szmoidzki (12 ліпеня 1577 году)[27]; Generosus et Magnificus Dominus Adamus Talvuosz, filius Generosi et Magnifici Domini Nicolai Talvuosz, Samogithiae Castellani (1577 год)[28]; Samuel Thaliwoiss, Ludouicus Thaliwoiss, Lithuani (1592 год)[29]; Mikołaj Talwosz (2 жніўня 1593 году)[30]; Adam Tałwoisz (18 лістапада 1613 году)[31]; Andrzey Talwoysz Steckiewicz — mieczny Oszmianski (23 красавіка 1672 году)[32]; Józeph Talwoysz Steckiwicz (18 ліпеня 1695 году)[33]; Talwaszyszki… Talwoszowka (1744 год)[34]; Dominika Tolweszowicz (1826 год)[35].

Remove ads

Носьбіты

  • Талівойша Гаштольд ( па 1411) — літоўскі баярын, імаверны пачынальнік роду Тальвашаў (Тальвашэвічаў)
  • Талівойша Ёдкавіч — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1460 годзе
  • Талівойша — літоўскі баярын, які атрымаў наданьні ад вялікага князя Казімера
  • Лаўрын Талювойшавіч — харунжы жыжмарскі, які ўпамінаецца ў 1516 годзе[36]
  • Тальвойн Юшкавіч — жыхар Жамойцкага староства, які ўпамінаецца ў 1537—1538 гадох
  • Якуб Філіпавіч Тальвайшовіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1598 годзе[37]
  • Андрэй Рыгоравіч Тальвойш — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1598 годзе[38]

З XVI ст. прыдомкам Тальвойш або Тальваш карыстаўся літоўскі шляхецкі род Стэцкевічаў (Стацкевічаў[39]) гербу Лебедзь[40].

У XVI ст. існаваў маёнтак Тальвойшышкі або Тальвойшавічы (Тальвойшишки, Тальвойшовичи) у Жамойцкім старостве[41].

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads