Фінал Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2020 году

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Фінальны матч Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2019—2020 гадоў праходзіў у Лісабоне на стадыёне «Эштадыю да Луш», дзе сустракаліся паміж сабой францускі «Пары Сэн-Жэрмэн» і нямецкая «Баварыя». Гэта быў 65-ы фінал у гісторыі турніру. Матч праходзіў без гледачоў праз сусьветную пандэмію каранавірусу[1]. Першапачаткова сустрэча павінна была адбыцца 30 траўня 2020 году на Алімпійскім стадыёне імя Ататурка ў Стамбуле, Турэччына[2]. 17 чэрвеня 2020 году выканаўчы камітэт УЭФА вырашыў перанесьці фінал у Лісабон у рамках фінальнага турніру васьмі клюбаў, які складаўся з аднаматчавых сустрэчаў, якія праводзіліся на двух стадыёнах партугальскае сталіцы[3]. Матч стаў першым у Эўропе фінальным турнірам, які праходзіў у нядзелю, і першым з 2009 году, які не праходзіў у суботу. Гэта таксама быў першы фінал спаборніцтваў, які праводзіўся ў жніўні.

Remove ads

Матч

Зь першых жа сэкундаў сустрэчы «Баварыя» пачала ціск на французаў, якія ўключыліся ў гульні толькі на 10-й хвіліне. На 18-й хвіліне «Пары Сэн-Жэрмэн» атрымаў першую магчымасьць улучыць мяч у браму, калі Кіліян Мбапэ рабіў перадачу на Нэймара зь левага боку штрафной плошчы, але ягоны стрэл быў заблякаваны Мануэлем Ноерам. На 22-й хвіліне нападнік «Баварыі» Робэрт Левандоўскі атрымаў мяч у штрафной і трапна вытнуў па мячы, які грымнуўся ў левую штангу і адскочыў назад у поле. Празь дзьве хвіліны Анхэль Дзі Марыя апынуўся зь мячом перад брамай суперніка і ўдарыў па мячы, аднак ладунак праляцеў над бэлькай брамы Ноера. Потым абаронца «Баварыі» Жэром Баатэнг атрымаў траўму, пасьля чаго быў памянёны на Нікляса Зюле. Да сканчэньня першай паловы Левандоўскі зноўку атрымаў магчымасьць улучыць мяч у браму, гэтак жа як цудоўны шанец меў Мбапэ, аднак абодве спробы ня мелі посьпеху.

У другім тайме «Баварыя» ўсё ж такі накіравала мяч у браму французаў. Адзіны гол у матчы на 59-й хвіліне забіў галавой Кінгсьлі Каман, выпускнік акадэміі «Пары Сэн-Жэрмэн». Галявую перадачу на француза зрабіў Ёзуа Кіміх. Пасьля рэалізацыі моманту «Баварыя» хутка стварыла дадатковыя магчымасьці, але ня здолела скарыстаць свае шанцы. У наступным нямецкі клюб паводзіў сябе больш асьцярожна, спрабуючы захаваць існую перавагу. Свае шанцы не скарысталі Маркіньюс, Мбапэ і Шупо-Матынг. «Баварыя» стрымала напады суперніка і здабыла свой чарговы тытул, дамогшыся ў сэзоне трэбла.

Больш інфармацыі Пары Сэн-Жэрмэн, 0:1 ...
1Кейляр Навас
4Тылё Керэр
2Т’ягу Сылва (капітан) Папярэджаны на 83 хвіліне 83'
3Прэснэль Кімпэмбэ
14Хуан Бэрнат Заменены 80'
21Андэр Эрэра Заменены 72'
5Маркіньюс
8Леандра Парэдэс Папярэджаны на 52 хвіліне 52' Заменены 65'
11Анхэль Дзі Марыя Заменены 80'
7Кіліян Мбапэ
10Нэймар Папярэджаны на 81 хвіліне 81'
Запасныя:
16Сэрхіё Рыка
30Марцін Булка
20Левэн Кюрзава Выйшаў на замену 80' Папярэджаны на 86 хвіліне 86'
22Абду Дыяльлё
25Мітчэль Бакер
31Кален Дагба
6Марка Вэрацьці Выйшаў на замену 65'
19Паблё Сарабія
23Юліян Драксьлер Выйшаў на замену 72'
27Ідрыса Гуе
17Эрык Шупо-Матынг Выйшаў на замену 80'
18Маўра Ікардзі
Галоўны трэнэр:
Томас Тухэль
1Мануэль Ноер (капітан)
32Ёзуа Кіміх
17Жэром Баатэнг Заменены 25'
27Давід Аляба
19Альфонса Дэйвіс Папярэджаны на 28 хвіліне 28'
6Тыяга Заменены 86'
18Леан Гарэцка
22Сэрж Гнабры Папярэджаны на 52 хвіліне 52' Заменены 68'
25Томас Мюлер Папярэджаны на 90+4 хвіліне 90+4'
29Кінгсьлі Каман Забіў на 59-й хвіліне 59' Заменены 68'
9Робэрт Левандоўскі
Запасныя:
26Свэн Ульрайх
39Рон-Торбэн Гофман
2Альвара Адрыясоля
4Нікляс Зюле Выйшаў на замену 25' Папярэджаны на 56 хвіліне 56'
5Бэнжамэн Павар
21Люкас Эрнандэс
8Хаві Мартынэс
10Філіпэ Каўтыньню Выйшаў на замену 68'
11Мікаэль Кюізанс
14Іван Пэрышыч Выйшаў на замену 68'
24Карэнтэн Талісо Выйшаў на замену 86'
35Джошуа Зыркзээ
Галоўны трэнэр:
Ганс-Дытэр Флік
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads