Эйсманты (вёска)
вёска ў Гарадзенскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Э́йсманты[1] — вёска ў Беларусі, у міжрэччы Нёману і Пыранкі. Уваходзяць у склад Верцялішкаўскага сельсавету Гарадзенскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Remove ads
Назва
Эйсэнмунд або Эйсмунд (Eisenmund, Eismund[2]) — імя германскага паходжаньня[3][2]. Іменная аснова ісан- (эйс-, іс-) (імёны ліцьвінаў Ізбут, Ісавін, Ізмунт; германскія імёны Isbodus, Isovin, Ismund) паходзіць ад гоцкага eisarn, германскага *isarna-, стараверхненямецкага îsarn, îsan 'жалеза'[4], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[5] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[6].
Адпаведнасьць імя Эйсмант германскаму імю Eismund сьцьвердзіў польскі спэцыяліст у галіне анамастыкі Казімер Рымут[2]. Германскае (паўночнагерманскае) паходжаньне літоўскага шляхецкага прозьвішча Эйсмант (Ejsmont) сьцьвярджалася яшчэ ў артыкуле «Жамойць» Усеагульнай энцыкляпэдыі Самуэля Аргельбранда (1868 год)[7].
Remove ads
Насельніцтва
- 1999 год — 65 чалавек
- 2010 год — 51 чалавек
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads