род расьлінаў From Wikipedia, the free encyclopedia
Вяз[1] (лём[2], ільм, бераст[3]) — род лістападных дрэваў з сямейства вязовых.[4][5]
Вяз | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Надцарства | Эўкарыёты |
Царства | Расьліны |
Група | Судзінкавыя расьліны |
Аддзел | Насенныя расьліны |
Пададдзел | Кветкавыя расьліны |
Кляса | Двухдольныя |
Падкляса | Першаснапакрыўныя |
Атрад | Ружакветныя |
Падатрад | Крапіўныя |
Сямейства | Вязовыя |
Род | Вяз |
Бінамінальная намэнклятура | |
Ulmus L. | |
Ulmus – назва вяза ў старажытных рымскіх аўтараў ад кельцкай мовы.[6]
Каля 40 відаў ва ўмераных краінах паўночнага паўшар'я. Упершыню род зьявіўся ў міяцэнавым геалягічным пэрыядзе каля 20 мільёнаў гадоў таму, узьнікшы ў цяперашняй Цэнтральнай Азіі. Гэтыя дрэвы квітнелі й распаўсюджваліся на большай частцы паўночнага паўшар'я, засяляючы ўмераныя і горныя рэгіёны Паўночнай Амэрыкі й Эўразіі, якія ў цяперашні час ідуць на поўдзень на Блізкім Ўсходзе й праз экватар на Далёкім Ўсходзе да Інданэзіі. Ільмы – непераборлівыя расьліны, што пераносяць нястачу вільгаці й наадварот надмернае вільготнасьці, мірыцца з нястачай цяпла на поўначы і лішкам яго ў гарачых пустэльнях, яны здольныя расьці на засоленых глебах, камяністых россыпах і скалах, на прырэчных пясках.
Дрэвы зь лісьцем, што ападае ці застаецца на зіму, звычайна двойчы пілаватымі. Кветкі двухполыя, зьяўляюцца ўвесну да распусканьня лісьця ці восеньню, пазушныя, у пучках, часам гронкападобных. Калякветнік 4–9-лопасьцевы, тычачак столькі ж, як і доляй калякветніка. Лычыкі зрослыя з крыла падобнымі вырастамі завязі, што пры пладах застаюцца. Плод – крылатка, пляскаты арэшак, абточаны шырокім, перапончатым крылом.
Натуральныя насаджэньня адносяцца да рэдкіх лясных супольнасьцяў, захаваньня каштоўнага генафонду. У іх засяроджана вялікая колькасьць драўняных рэліктавых расьлін, што існуюць разам з ільмой на нашай плянэце ўжо шмат якія мільёны гадоў. Шэраг гэтых расьлін, а таксама рэдкіх жывёл, якія насяляюць ільмовыя лясы, асабліва вусякоў, занесены ў Чырвоную кнігу. Дрэвы служаць месцам размнажэньня рэліктавага дрывасека-гіганта (Titanus giganteus).
Вялікую гаспадарчую каштоўнасьць мае драўніна ільмовых. Ужо ў старажытных селішчах чалавека ў Эўропе былі знойдзены хаты, пабудаваныя зь ільмаў. У мінулым стагодзьдзі драўніну лемаў шырока скарысталі як будаўнічы матэрыял, асабліва для пабудоў у вадзе: вырабляюць палі, у караблебудаваньні, таксама Ідзе яна на вытворчасьць мэблі й фанэры.
Бераст і шурпаты вяз маюць моцную, трывалую, мулкую й пруткую драўніну, якая шануецца для рознага роду вырабаў; драўніна вяза гладкага (Ulmus laevis) трохі горшай якасьці. Віды: гладкі вяз, бераст і шурпаты вяз – часта разводзяцца як прыгожыя паркавыя дрэвы; у культуры існуюць даволі шматлікія садовыя формы іх, што адрозьніваюцца па характары ўзросту, форме кроны, фарбаваньні лісьця (формы зь бела-плямістым лісьцем і іншыя) і г. д. На поўдні ў стэпавай зоне, асабліва бераст і гладкі вяз, маюць вялікае значэньне для штучных лясных насаджэньняў і ахоўных палос, бо яны досыць засухаўстойлівыя й добра растуць на чарназёме.
Чыстыя насаджэньні вяза ў Беларусі складаюць больш за 160 га. Асабліва распаўсюджаны гэтыя насаджэньні ў Лёзьненскім раёне — 49 га, а таксама ў Аршанскім раёне — 15 га, у Верхнядзьвінскім і Пастаўскім — па 13 га, у Віцебскім – 8 га, у Глыбоцкім, Лепельскім і Вушацкім раёнах — па 6 га чыстых сярэдне векавых дрэвастояў.[7]
Ва ўмовы Беларусі пасьпяхова інтрадукаваныя й пададзеныя ў калекцыі Цэнтральным батанічным садзе НАНБ 9 відаў вязаў: амэрыканскі (ці белы); іржавы; драбналісты; пёрыстагалінкавы; ільмоўнік (прысадзісты вяз); бераст; вяз Сукачова; гладкі; голы вяз (горная ільма)[8][9].
Гладкі вяз (звычайны вяз)[10]. Дрэва да 30 м выш., з бурай, спачатку гладкай, потым глыбока патрэсканай карой. Парасткі тонкія, сьветла-бурыя, бліскучыя, апушаныя, потым голыя. Пупышкі падоўжана-канічныя, вострыя; луска іх бурая, з цямнейшай аблямоўкай, голыя ці па краі расьнічныя. Хвосьцікі 3–6 см даўжыні. Лісьце зваротна-яйцападобнае ці эліптычнае ў аснове моцна не раўнабокае, так што адзін бок ліста спускаецца значна ніжэй па хвосьціку й мае круглую аснову іншая канчаецца вышэй і мае аснову звужанае, верхавіна лісьця больш-менш завостраная, краі востра-двойчы-зубчатыя з наперад загнутымі зубцамі. Верхняя паверхня лісьця цёмна-зялёная, спачатку шурпатая, потым голая і гладкая ніжняя – больш бледыя, шэра-зялёная, апушаная ці амаль голая з валасінкамі толькі па жылкам і ў кутах паміж імі. Бакавых жылак 8–19 з кожнага боку, што не галінуюцца, і толькі на некаторым лісьці не больш за 1–2 жылак у кожнай палове ліста вільчаста-разгалінаваных. Суквецьці шматкветкавыя. Кветаножкі доўгія тонкія, у некалькі разоў даўжэй за сьпелую крылатку. Калякветнік званочкавы, з 5-8 лопасьцямі. Крылатка 12–16 мм даўжынёй, па краі густа расьнічная, на паверхні голая, з якія заходзяць адзін на другі краямі выманьня; арэшак у цэнтры крылаткі. Квітнее ў красавіку плоданосіць у чэрвені. У шыракалістых і зьмяшаных лясах, асабліва частае ў абалонах рэк.
Пашырэньне па Беларусі. Па ўсёй краіне звычайна.
Бераст (ліставаты ці палявы вяз)[11]. Дрэва, да 30 м вышынёй, часам хмызьняковага ўзросту з цёмна-шэрай карой, якая глыбока патрэсканая. Парасткі тонкія, жоўта-бурыя голыя ці расьсеяна-пухнатыя з чырвонымі кропкавымі зьнізу па жылках залозкамі. Пупышкі яйцападобныя, тупыя, голыя ці апушаныя, у 4—5 раз карацейшы за хвосьцікі. Хвосьцікі лісьця 0,7—1,5 см даўжынёй. Лісьце больш-менш эліптычныя ці яйцападобныя, на вяршыні паступова ці адцягнута завостраныя, у падставе больш-менш не раўнабокія і сэрцападобныя, па краі востра-двойчы-пілаватыя, са скіраванымі наперад зубцамі, зьверху голыя й гладкія, зьнізу ў кутах паміж жылкамі з бародкамі зь бялёсых валасінак і па жылках з кропкавымі чырвонымі жалезінамі, 3—12 см даўжынёй. і 2—6 см шырынёй; бакавых жылак з кожнага боку 10—16, з іх 1–2 вільчаста-разгалінаваных. Кветкі ў густых пучках на кароткіх кветаножках. Калякветнік 4—6-лопасьцевы, з расьнічнымі часткамі. Крылатка 1,5—2 см даўжыні, зваротна-яйкаватая, са зьбежнымі краямі выманьня і з арэшкам, разьмешчаным у ніжняга краю выманьня. Квітнее ў красавіку. У зьмяшаных і шыракалістых лясах.
Распаўсюджваньне ў Беларусі — у лясах паўднёвых і заходніх частках краіны,
Шурпаты вяз (горны вяз)[12]. Дрэва да 40 м, з гладкай карой. Парасткі тоўстыя, цёмна-бурыя, шурпатыя, цьвёрда валасістыя. Пупышкі шырока канічныя тупыя, густа апушаныя, трохі карацей прылеглага ліставога хвосьціка. Хвосьцік тоўсты, вельмі кароткі, 1—4 мм даўжынёй, апушаны. Лісьце эліптычнае ці яйцападобнае, у аснове не раўнабокія скругленыя ці клінаватыя, на верхавіне больш-менш завостраныя й часам на моцных парастках, амаль 3-лопасцевыя па краі зубцы буйныя, двойчы зубчастыя, зьверху цёмна-зялёныя, шурпатыя, зьнізу больш бледныя, па жылках апушаныя часам амаль голыя, да 18—20 см даўжынёй і 10—12 см шырынёй; бакавых жылак з кожнага боку 14—19, зь іх прынамсі па тры вільчаста разгалінаваных. Кветкі ў густых пучках, кветаножкі карацей за крылаткі. Калякветнік 5- 6-лопасцевай. Крылаткі яйцападобныя, да 3 см даўжынёй і 1,8 см шырынёй, голыя. Арэшак у цэнтры крылаткі. Квітнее ў красавіку.
Распаўсюджваньне ў Беларусі. Ува ўсіх абласьцях краіны часта, асабліва ў паўднёвай часткі. У зьмяшаных і шыракалістых лясах.
Ільмоўнік (прысадзісты вяз)[13]. Хмызьняк ці дрэва да 15 м вышынёй, з голымі, тонкімі, жоўтымі парасткамі. Пупышкі дробныя, каля 1,5 мм даўжынёй, яйцападобныя. Хвосьцікі да 1 см даўжынёй, лісьце эліптычнае ці шырока лянцэтнае, раўнабокае, да асновы звужанае, на верхавіне больш-менш доўга завостранае, па краі часьцей аднойчы, радзей двойчы пілаватыя, са скіраванымі наперад зубцамі, зьверху цёмна-зялёны, голыя і гладкія, зьнізу больш бледныя, усеяныя дробнымі, белымі кропкамі, голыя ці з бародкамі валасінак паміж жылкамі, 3—6 см даўжынёй і 1,5—3 см шыр.; бакавых жылак з кожнага боку 8—15, вільчаста разгалінаваных па 1—3. Кветкі на вельмі кароткіх кветаножках. Калякветнік. 4—5-лопасьцевы, па краі расьнічнымі. Крылаткі эліптычныя, 1,5—2 см даўжынёй, скошаныя ці ясна не раўнабокія; арэшак пасярод крылаткі. Квітнее раней за іншыя віды гэтага роду.
Сустракаецца ў лесапасадках. Распаўсюджваньне ў Беларусі — Менская вобласьць, ваколіцы Менску; Віцебская вобласьць, ваколіцы Воршы; Магілёўская вобласьць, Жорнаўская лясная дзялянка.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.