Ушацкі раён

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Віцебскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Ушацкі раён
Remove ads

Уша́цкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў цэнтры Віцебскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 1,5 тыс. км². Насельніцтва на 2018 год — 13 236 чалавек[1]. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Ўшачы.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Першыя вядомыя сьляды прысутнасьці чалавека на тэрыторыі Ўшаччыны датуюцца 9—5 тыс. да н. э. Напрацягу IV ст. да н. э. — III ст. н. э. каля вёскі Кублічы існавала гарадзішча днепра-дзьвінскай культуры. Тэрыторыя раёну ўваходзіла ў склад Полацкага княства. Увайшла ў склад Расейскай імпэрыі ў выніку Другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 годзе. У 1919 годзе праз тэрыторыю раёну праходзіла лінія фронту савецка-польскай вайны. 14 траўня 1920 году Ўшачы перайшлі пад уладу Саветаў. Тэрыторыя раёну (Ушацкая воласьць) уключаная ў склад БССР у сакавіку 1923 году[4]. 28 лютага 2011 году ўказам прэзыдэнта[5] зацьверджаны сьцяг раёну.

Remove ads

Адміністрацыйны падзел

На тэрыторыі раёну знаходзіцца 259 населеных пунктаў, у тым ліку гарадзкі пасёлак Ушачы — цэнтар раёну, 7 сельскіх саветаў: Велікадолецкі, Вяркудзкі, Глыбачанскі, Жарскі, Кубліцкі, Сарочынскі, Ушацкі.

Геаграфія

Плошча раёну складае 1,5 тыс. км²[6] (16-е месца ў вобласьці). Па колькасьці азёраў Ушацкі раён займае адно зь вядучых месцаў у краіне. Тут налічваецца больш за 200 азёраў, вялікіх і маленькіх. Яны займаюць каля 10 % плошчы раёну. Асабліва выдзяляюцца Ўшацкія азёры. Сярод іншых азёр — Доўжына, Вечальле, Ваўчо, Плесна, Астравіта, Глыбач, Бярозаўскае, Адворанскае, Акунь, Арэхаўна, Ашыцік, Гародна, Глыбачка, Дубраўскае, Лешва, Лешна, Лутава, Лінка, Пліна, Полазна, Рукшанскае, Салонец, Белае, Краснае.

Насельніцтва

  • XXI стагодзьдзе: 2009 год — 15 970 чалавек[7] (перапіс); 2016 год — 13 805 чалавек[8]; 2017 год — 13 463 чалавекі[9]; 2018 год — 13 236 чалавек[1]

СМІ

Ва Ушачах выдаецца раённая газэта «Патрыёт».

Асобы

  • Васіль Быкаў, Народны пісьменьнік Беларусі, грамадзкі дзяяч (нарадзіўся ў вёсцы Бычкі[10])
  • Генадзь Аўласенка, беларускі пісьменьнік (нарадзіўся ў вёсцы Ліпавец)
  • Пятрусь Броўка, Народны паэт Беларусі (нарадзіўся ў в. Пуцілкавічы)
  • Рыгор Барадулін, Народны паэт Беларусі (нарадзіўся ў в. Верасоўка)
  • Францішак Вярэнька, беларускі краязнавец і археоляг (нарадзіўся ў в. Пуцілкавічы)
  • Еўдакія Лось, беларуская паэтка (нар. у в. Старына)
  • Генадзь Гарбук, Народны артыст Беларусі (нар. у в. Глыбачка)
  • Уладзімер Халіп, беларускі журналіст (нар. у в. Двор Пліна)
  • Марыя Вератнёва, дэпутат Вярхоўнага Савету БССР, Герой Сацыялістычнай Працы (нарадзілася у в. Скачыхі)
  • Фёдар Дуброўскі, арганізатар падпольля ў вобласьці, Герой Савецкага Саюзу, (нар. у в. Замошша 1-е)
  • Фелікс Феліксавіч Тапчэўскі, беларускі паэт-дэмакрат (нар. у в. Глыбачка)
  • Сяргей Знаёмы (Сяргей Дзьмітрыевіч Клопаў), беларускі пісьменьнік (нар. у в. Звонь)
  • Уладзімер Якутаў, літаратуразнавец (нар. у в. Рацькава)
  • Валеры Ёсіфавіч Атрашкевіч, літаратуразнаўца, кандыдат філялягічных навук (нар. у в. Красная Горка)
  • Тамара Дзьмітрыеўна Барадзёнак, беларуская паэтка (нар. у в. Матырына)[11]
  • Галіна Аляксандраўна Варатынская, беларуская паэтка (нар. у г. п. Ушачы)
  • Арцём Ігнатавіч Вярыга-Дарэўскі, пісьменьнік-дэмакрат (нарадзіўся у в. Кублічы)[12]
  • Сяргей Жаваранак, беларускі лекар, доктар мэдычных навук (нар. у в. Селішча)
  • Міхась Мірановіч, паэт-гумарыст (нар. у в. Старына)
  • Аляксандар Раманавіч Пшчолка, пісьменьнік (нар. у в. Чарсьцьвяды)[13]
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads