вёска ў Койданаўскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Ста́нькаў[1] (афіцыйная назва — Станькава[1]) — вёска ў Беларусі, на рацэ Рапусе. Цэнтар сельсавету Койданаўскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 1692 чалавекі. Знаходзіцца за 10 км на паўднёвы ўсход ад Койданава, за 8 км ад чыгуначнай станцыі Койданава (лінія Менск — Баранавічы). Аўтамабільныя дарогі на Менск, Койданаў, Узду.
Станькаў лац. Stańkaŭ | |
Альтанка Чапскіх | |
Першыя згадкі: | XV стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Койданаўскі |
Сельсавет: | Станькаўскі |
Вышыня: | 186 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 1692 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1716 |
Паштовы індэкс: | 222731 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°37′51″ пн. ш. 27°13′27″ у. д. |
± Станькаў | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Станькаў — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны. Да нашага часу тут захаваўся сядзібна-паркавы комплекс Чапскіх.
На думку географа Вадзіма Жучкевіча, тапонім Станькаў утварыўся ад памяншальнай формы імя Станіслаў[2].
Традыцыйная гістарычная назва паселішча — Станькаў[3][4]. Форма Станькава (рас. Станьково) пачала шырока ўжывацца ў выніку перайначваньня тапоніму на расейскі манер[5].
Першы пісьмовы ўпамін пра Станькаў як сяло ў валоданьні Дарагастайскіх датуецца 1407 годам. Пазьней паселішчам валодалі Радзівілы, з 1772 году — Чапскія.
Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Станькаў увайшоў у склад Менскага павету Менскага ваяводзтва. На 1588 год у мястэчку было 30 двароў, касьцёл, царква, рынак.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Станькаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам воласьці Менскага павету Менскай губэрні[6]. У пачатку XIX ст. мястэчка стала цэнтрам ключу. З 1815 году тут працаваў сьпіртзавод, у 1858 годзе збудавалі царкву Сьвятога Мікалая Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы), у 1863 годзе адкрылася сельская прыходзкая школа (51 вучань — 39 хлопчыкаў, 12 дзяўчынак), у 1868 годзе — нядзельная школа, шпіталь. Уладальнік маёнтку Эмэрык Чапскі стварыў музэй з уласных збораў. У 1876 годзе мастак Напалеон Орда зрабіў замалёўкі Станькава. На 1886 год у мястэчку было 42 двары, валасная ўправа, царкоўна-прыходзкая школа, лякарня.
У Першую сусьветную вайну тут некаторы час разьмяшчаўся штаб расейскай 4-й арміі Заходняга фронту. У лютым 1918 году мястэчка занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Станькаў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, дзе 20 жніўня 1924 году стаў цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі.
На 1970 год у Станькаве было 196 двароў, на 1998 год — 213, на 2001 год — 684, на 1 студзеня 2004 году — 700. У 2000-я гады Станькаў атрымаў афіцыйны статус «аграгарадку».
У Станькаве працуюць сярэдняя школа, школа-інтэрнат, 2 дашкольныя ўстановы, фэльчарска-акушэрскі пункт, кінатэатар, бібліятэка, пошта.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.