Адміністрацыйны падзел Рэчы Паспалітай

From Wikipedia, the free encyclopedia

Адміністрацыйны падзел Рэчы Паспалітай
Remove ads

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Рэчы Паспалітай склаўся пасля падпісання Люблінскай уніі 1569 года. Карона каралеўства Польскага і Вялікае Княства Літоўскае захоўвалі пэўную аўтаномію ўнутранай улады. Таксама ў склад Рэчы Паспалітай увайшла Лівонія, якая ў 1561 годзе ўвайшла ў склад ВКЛ пасля распаду Лівонскага Ордэна. Таксама ў 1561 годзе было створана Курляндскае і Земгальскае герцагства, якое прызнала сябе васалам выключна вялікага князя літоўскага. У працэсе Люблінскай уніі Інфлянты і курляндскія герцагі былі падначалены таксама і польскаму каралю. Пасля 1628 года ў Інфлянтах фармальна Існаваў кандамініўм Княства і Кароны, Княжацкая Прусія і Курляндыя былі простымі васальнымі ленамі (амажамі) польскага караля і вялікага князя літоўскага. Пасля вяртання Смаленска і Левабярэжнай Украіны з Чарнігавам у 1618 годзе, першы быў далучаны да ВКЛ, другі да Польскай Кароны.

Thumb
Ваяводствы Рэчы Паспалітай (1619)
Thumb
Адміністрацыйная карта Рэчы Паспалітай з паветамі (1619)
Thumb
Ваяводствы Рэчы Паспалітай (1764)
Thumb
Рэгіёны Рэчы Паспалітай
Remove ads

Падзел

Рэч Паспалітая складалася з ваяводстваў дзвюх правінцый Польшчы, ваяводстваў Княства, нядаўна далучанай Лівоніі і ленных уладанняў.

Карона Польская
Велікапольская правінцыя Велікапольскія ваяводствы
Мазавецкія ваяводствы
Прускія ваяводствы
Малапольская правінцыя
Малапольскія ваяводствы
Рускія ваяводствы
Вялікае Княства Літоўскае Літоўская правінцыя Літоўскія ваяводствы
Жамойцкае староства
Лівонія Інфлянцкае ваяводства
Ленныя ўладанні і залежныя дзяржавы і тэрыторыі
Remove ads

Ваяводствы і княствы

Больш інфармацыі Рэгіён, Ваяводства ...
Remove ads

Зноскі

  1. у 1620 годзе рэарганізавана ў Інфлянтскае ваяводства.
  2. у 1620 годзе перастала існаваць пасля захаплення Швецыяй.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads