Белгіпс
беларуская кампанія From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
ААТ «Белгіпс» — беларуская кампанія па вытворчасці будаўнічых матэрыялаў[1], заснаваная ў красавіку 1948 года як Мінскі гіпсавы завод.
З мая 2019 года размяшчаецца ў аграгарадку Гатава Мінскага раёна. Па стане на 2021 год было адзіным у Беларусі вытворцам будаўнічых матэрыялаў з гіпсу і мела 115 кропак продажу праз 19 дылераў у Беларусі, у тым ліку 33 — у Мінску, 11 — у Брэсце, 10 — у Гродне, па 9 — у Гомелі і Магілёве, 5 — у Віцебску, а таксама 12 — у Мінскім раёне, 4 — у Бабруйску, 3 — у Баранавічах, па 2 — у Оршы, Лідзе і Полацку. Па адной краме працавала ў яшчэ 23 гарадах — Асіповічах, Барысаве, Бярозе, Ганцавічах, Дружным (Пухавіцкі раён), Жлобіне, Жодзіне, Іванаве, Івацэвічах, Мазыры, Маладзечне, Маларыце, Мар’інай Горцы, Наваполацку, Пінску, Пружанах, Рагачове, Светлагорску, Слоніме, Століне, Слуцку, Фаніпалі (Дзяржынскі раён), Чэрвені[2].
Remove ads
Вырабы
На 2021 год «Белгіпс» выпускаў наступныя вырабы:
- гіпсакардонныя лісты — вільгацестойкія, вільгацевогнестойкія, вогнестойкія, гукапаглынальныя, падлогавыя і рэнтгенаахоўныя;
- цэментныя пліты — вонкавыя, падлогавыя, столевыя, унутраныя;
- штукатурка — гіпсавая і цэментная;
- шпаклёўка — гіпсавая, палімерная і цэментная;
- клей — гіпсавы і цэментны;
- сумесі і сцяжкі — гідраізаляцыйныя і гіпсавыя;
- грунтоўка — аздабляльная, знітавальная, парапранікальная і ўмацавальная;
- гіпсапліты, у тым ліку вільгацестойкія;
- металічны профіль — арачны, вуглаахоўны, кантавы, маячковы, накіравальны, стойкавы, столевы і ўмацаваны;
- камплектавальныя дэталі — армавальная сетка і стужка, шрубы з вострым і свідравальным канцамі, падвесы, злучальнікі, падаўжальнікі, мацавальныя кліны, скобы і цвікі, саманаразальныя шрубы, будаўнічую стужку (абзавую, вуглаахоўную, гідраізаляцыйную, дэфармацыйную, падзяляльную і ўшчыльняльную), пробкавае пакрыццё, рэвізійныя люкі і алюмініевыя рэйкі;
- будаўнічыя інструменты — ігольчаты валік і шырокі разак, абзавы і абдзірачны гэбель, прасякальнікі і мантажнае снадзіва, шпатэлі і шпаклявальныя тубы, шліфавальныя сеткі і цёркі;
- фарба — акрылавая і латэксная для памяшканняў, акрылавая і матавая акрылсілаксанавая для цокаляў і фасадаў[4].
Remove ads
Гісторыя
4 верасня 1944 года Савет народных камісараў Беларускай ССР ухваліў Пастанову № 44 аб будаўніцтве Мінскага гіпсавага завода. 14 красавіка 1948 года Мінскі гіпсавы завод запусцілі за 2 км ад горада, дзе цяпер вуліца Казлова, д. 24. Гадавая магутнасць цэха гіпсу склала 48.000 тон. 1 студзеня 1949 года стварылі вытворчасць перагародкавых пазаграбневых плітаў магутнасцю 150.000 кв. м за год. 13 мая 1952 года ўвялі ў дзеянне цэх гіпсакардону. У 1973 годзе магутнасць цэха гіпсу павялічылі з 53.000 тон да 176.500 тон за год. У 1997 годзе прадпрыемства перайменавалі ў Мінскі завод гіпсу і гіпсавых буддэталяў. У 2001 годзе ўнітарнае прадпрыемства пераўтварылі ў адкрытае акцыянернае таварыства «Белгіпс»[5].
25 кастрычніка 2013 года Дзяржаўны камітэт па маёмасці Беларусі абвясціў конкурс на адбор укладальніка для прыватызавання 99,5 % паёў «Белгіпсу». Інвестар меў цягам 5 гадоў павялічыць статутны фонд на 43 млн еўра. З іх да 1 ліпеня 2016 года 24,7 млн еўра мелі накіраваць на павелічэнне вытворчасці гіпсакардонных лістоў да 10 млн кв. м за год. У пасёлку Гатава на поўдні Мінскага раёна прадугледжвалася ўзвядзенне завода будаўнічых матэрыялаў з гіпсу. Яго гадавая магутнасць мела скласці 30 млн кв.м гіпсакардонных лістоў і 500 000 кв.м плітаў, а таксама 100 000 тон сухіх будаўнічых сумесяў[6]. 16 студзеня 2014 года А. Лукашэнка падпісаў Указ № 34 "Аб некаторых пытаннях ААТ «Белгіпс», паводле якога пастанавіў прадаць каля 2 млн паёў расійскаму ТАА «Волма» (Валгаград) за 5,27 млн долараў ЗША. Паводле інвестыцыйнага дагавора, да ліпеня 2018 года «Белгіпс» вызвалілі ад мытаў і падатку на дададзеную вартасць пры ўвозе абсталявання і сыравіны[7]. Таксама ў 2017—2021 гадах прадпрыемства вызвалілі ад падатку на прыбытак[8]. 28 студзеня 2014 года Дзяржаўны камітэт па маёмасці Беларусі паведаміў пра заключэнне дагаворы продажу паёў расійскаму прадпрыемству «Волма»[7]. 19 лютага 2014 года старшыня Дзяржкаммаёмасці Беларусі Георгій Кузняцоў паведаміў: «У (матчынай) кампаніі ёсць кар’еры ва Украіне, таму гіпс для вытворчасці прывозяць адтуль»[9].
7 кастрычніка 2015 года пачата будоўля новага завода ў пасёлку Гатава[10]. У 2016 годзе асучаснілі вытворчасць у Мінску[5]. 22 лістапада 2017 года нямецкае прадпрыемства «Кнаўф» (Іпгофен, зямля Баварыя) набыло 50 % паёў «Белгіпсу»[5]. Да 15 чэрвеня 2018 года ў будоўлю завода ў Гатаве ўклалі 60 млн еўра з разлікам акупнасці цягам 15 гадоў[11]. 30 мая 2019 года ў пасёлку Гатава на поўдні Мінскага раёна адчынілі новы завод будаўнічых матэрыялаў[12]. Па выніках 2019 года сярэднемесячны заробак работнікаў «Белгіпсу» склаў 1682 рублі (805 $)[13].
23 сакавіка 2020 года пайшчыкам стала ТАА «Нямецкае таварыства ўкладанняў і развіцця» (Кёльн, зямля Паўночны Рэйн — Вестфалія)[5]. На сакавік 2020 года «Белгіпс» быў адзіным у Беларусі вытворцам будаўнічых матэрыялаў з гіпсу. На заводзе ў Гатаве выраблялі гіпсакардонныя лісты, сухія будаўнічыя сумесі, пазаграбнявыя пліты і хімічныя дадаткі-прэміксы[14]. Сярод іншага, «Белгіпс» арандаваў кардонную фабрыку ў Пухавічах для перапрацоўкі тэтрапака[13]. У Пухавіцкі завод уклалі каля 900 000 еўра з запланаваных 2 млн. Магутнасці прадпрыемства мела хапіць на палову адкідаў з тэтрапаку ў Беларусі, якія складала ад 9000 да 13 000 тон за год. Таксама прадугледжвалася перапрацоўка талерак, шпалераў і этыкетак[15]. На заводзе «Белгіпсу» ў Гатаве працавала 200 чалавек[16]. У 2020 годзе завод у Гатаве забяспечыў унутраны рынак Беларусі гіпсакардоннымі лістамі і паставіў звыш 60 % вырабаў за мяжу. Пры гэтым увоз гіпсакардону ў Беларусь скараціўся на 18 % амаль на 1 млн кв.метраў. На чэрвень 2021 года вытворчая магутнасць завода ў Гатаве складала 30 млн кв. м гіпсакардонных лістоў, 500.000 кв. м пазаграбеневых плітаў, 100.000 тон сухіх будаўнічых сумесяў, 8000 тон прэміксаў і 15.000 кубаметраў успучанага перліту за год[12].
Сацыяльны праект
У лютым 2015 года даччынае ААТ «Белгіпс-Эка» ўсталявала ў Мінску зялёныя кантэйнеры «Макулатура» для збору і перадачы кніг у бібліятэкі і школы. У сартаванні кніг супрацоўнікам прадпрыемства дапамагалі слухачы Мінскага ўніверсітэта трэцяга ўзросту[17]. Да жніўня 2015 года сабралі каля 5.000 кніг для перадачы ва ўстановы аховы здароўя, прытулкі і турмы[18]. 1 лютага 2016 года Савет Міністраў Беларусі ўхваліў Пастанову № 82, паводле якой вызначыў «Белгіпс» у якасць аднаго з заказчыкаў пастаўкі адкідаў з кардону і паперы для дзяржаўных патрэбаў[19]. 8 красавіка 2016 года кіраўнік дабрачыннага кнігаабмену «Кнізе — другое жыццё» Фёдар Грышкавец паведаміў, што ў грамадскія ўстановы перадалі звыш 15 000 кніг[20]. На 14 верасня 2016 года пры сартаванні макулатуры з зялёных кантэйнераў «Белгіпс-Эка» былі знойдзены і пазней перададзены ў Нацыянальную бібліятэку Беларусі 4 рэдкія кнігі: 1) лацінамоўны «Падручнік маральнага багаслоўя» бернардзінскага манаха Францішка Прылуцкага, выдадзены ў 1765 годзе ў Віленскай друкарні каталіцкага ордэна піяраў; 2) кіеўскі «Псалтыр» 1888 года; 3) 1-ы том «Твораў Памялоўскага» 1909 года; 4) «Творы Мікалая Гогаля» 1921 года[21]. Да студзеня 2017 года за 2 гады дабрачыннага кнігаабмену перадалі 25.000 кніг. Атрыманыя выданні на сядзібе «Белгіпс-Эка» адсартавалі студэнты[22]. На сакавік 2020 года з 700 кантэйнераў сабралі каля 80 000 кніг, з якіх 60 000 раздалі грамадскім установам[13].
Remove ads
Зноскі
- Елена Авринская (29 мая 2018). Директор ОАО «Белгипс»: степень готовности нового завода в Гатово — более 90 %(руск.). Агентство «Минск-Новости». Праверана 2018-10-20.(недаступная спасылка)
- Дзе набыць (руск.). ААТ «Белгіпс» (18 кастрычніка 2021). Праверана 12 жніўня 2021.
- Список членов Республиканского Союза Строителей Республики Беларусь . belss.by. Праверана 30 жніўня 2025.
- Каталог вырабаў (руск.). ААТ «Белгіпс» (18 кастрычніка 2021). Праверана 12 жніўня 2021.
- Пра нас (гісторыя развіцця) (руск.). ААТ «Белгіпс» (18 кастрычніка 2021). Праверана 12 жніўня 2021.
- Сяргей Куркач. «Белгіпсу» патрэбны перспектыўны інвестар . Газета «Звязда» (25 кастрычніка 2013). Праверана 12 жніўня 2021.
- А. Лукашэнка. Указ прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 студзеня 2014 г. № 34 «Аб некаторых пытаннях ААТ «Белгіпс» (руск.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (18 студзеня 2014). Праверана 12 жніўня 2021.
- Сяргей Куркач. Спачатку «Інтэграл» і «Пеленг» // Звязда. — 20 лютага 2014. — № 32 (27642). — С. 2.
- Тэлеканал «Беларусь 1». Гіпсавы завод сусветнага ўзроўню пабудуюць пад Мінскам . Белтэлерадыёкампанія (7 кастрычніка 2015). Праверана 12 жніўня 2021.
- Тэлеканал «Беларусь 1». Новы завод «Белгіпс» у Гатаве адкрыюць восенню . Белтэлерадыёкампанія (15 чэрвеня 2018). Праверана 12 жніўня 2021.
- Руслан Пархамовіч: Мадэрнізацыя прадпрыемстваў будкомплексу накіраваная на забеспячэнне ўнутранага попыту . Беларускае тэлеграфнае агенцтва (30 чэрвеня 2021). Праверана 12 жніўня 2021.
- Марыя Дадалка, Вольга Мядзведзева. «Нашыя магчымасці ў тым, што мы не спыняем вытворчасць» // Звязда. — 28 сакавіка 2020. — № 61 (29175). — С. 1, 2.
- Аб эканоміцы, будаўніцтве, каронавірусе і падтрымцы людзей - Лукашэнка наведаў ААТ «Белгіпс» . БелТА (27 сакавіка 2020). Праверана 12 жніўня 2021.
- Аліна Грышкевіч. «Белгіпс» арандуе кардонную фабрыку ў Пухавічах для перапрацоўкі тэтрапака . БелТА (27 сакавіка 2020). Праверана 12 жніўня 2021.
- Наталля Брэвус, тэлеканал «Беларусь 1». Прэзідэнт наведаў прадпрыемства «Белгіпс» . Белтэлерадыёкампанія (27 сакавіка 2020). Праверана 12 жніўня 2021.
- Валяр’ян Шкленнік. «Залатыя» адкіды // Звязда. — 22 жніўня 2015. — № 160 (28018). — С. 5.
- Амаль 260 тыс. т адкідаў паперы і кардону плануецца нарыхтаваць у Беларусі ў 2016 годзе . Беларускае тэлеграфнае агенцтва (4 лютага 2016). Праверана 12 жніўня 2021.
- Святлана Бусько. «Я шмат чаго ўмею і гатова дзяліцца» // Звязда. — 9 красавіка 2016. — № 66 (28176). — С. 16.
- «Гэтая кніга XVIII стагоддзя знікла ў вайну з Будслаўскага манастыра» . Газета «Новы час» (14 верасня 2016). Праверана 12 жніўня 2021.
- Яраслаў Лыскавец Любіш чытаць — умей і ратаваць // Чырвоная змена. — 5 студзеня 2017. — № 1 (15808). — С. 3.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads