Зборная Бразіліі па футболе

From Wikipedia, the free encyclopedia

Зборная Бразіліі па футболе
Remove ads

Зборная Бразіліі па футболе прадстаўляе Бразілію на міжнародных спаборніцтвах па футболе з 1914 года. Каманда кантралюецца Бразільскай канфедэрацыяй футбола, якая з’яўляецца адным з 10 членаў КАНМЕБОЛ (Паўднёваамерыканская футбольная канфедэрацыя) і ўваходзіць у ФІФА.

Хуткія факты Бразілія, Мянушкі ...
Хуткія факты Спартыўныя ўзнагароды ...
Хуткія факты Алімпійскія ўзнагароды ...

Чэмпіён свету 1958, 1962, 1970, 1994, 2002 гадоў.

Remove ads

Гісторыя

Бразілія — адзіная краіна, якая не прапусціла ніводнага фінальнага этапу чэмпіянату свету. Яна ж адзіная, якая дамагалася тытула чэмпіёнаў 5 разоў. Акрамя гэтага ў іх скарбонцы два другія месцы, два трэція і два чацвёртыя.

Упершыню зборная Бразіліі па футболе была сфарміравана ў 1914 годзе і правяла матч супраць англійскага клуба «Эксетэр Сіці» і выйграла 2:0 (па іншых звестках матч завяршыўся ўнічыю 3:3). Аднак да больш сур’ёзных перамог на сусветнай арэне было яшчэ далёка. Шмат у чым гэтаму перашкаджала блытаніна сярод кіраўнікоў мясцовых футбольных федэрацый унутры краіны.

Як бы там ні было, у чэмпіянатах свету 1930 і 1934 Бразілія выбывала пасля першага этапу. У 1938 годзе каманда паказала значны прагрэс і ўпэўнена заваявала бронзу чэмпіянату. А Леанідас патрапіў у гісторыю, як першы ігрок, які забіў 4 мячы ў матчы чэмпіянату свету.

Першы пасляваенны чэмпіянат 1950 стаў першым, які праходзіў у Бразіліі. Да таго ж ён быў унікальны тым, што на ім не праводзіўся фінальны матч. Быў групавы этап для чатырох каманд. Прынята лічыць сустрэчу Бразілія — Уругвай «фіналам». Матч, які праходзіў на стадыёне «Маракана» у Рыа-дэ-Жанэйра наведалі 199854 балельшчыкі. Бразільцам дастаткова было згуляць унічыю, каб стаць чэмпіёнамі, але, ведучы ў ліку 1:0, яны прайгралі 1:2. У Паўднёвай Амерыцы гэты матч вядомы як «мараканаса».

У 1954 годзе на чэмпіянат, які праходзіў у Швейцарыі, прыехала абноўленая каманда з групай добрых моцных ігракоў. Аднак у чвэрцьфінале бразільцы саступілі фаварыту першынства, венграм, з лікам 2:4, правёўшы адзін з самых жудасных матчаў у сваёй гісторыі. Гэты матч атрымаў назву «бітва ў Берне».

У 1958 годзе на чэмпіянаце свету ў Швецыі Бразілія нечакана для ўсіх у бліскучым стылі стала чэмпіёнам свету. У складзе каманды бліскалі такія ігракі, як Пеле, Гарынча, Вава і многія іншыя, якія ўвайшлі ў сусветную гісторыю футбола. Адкрыццём гэтага першынства быў сямнаццацігадовы Пеле, які да гэтага часу лічыцца каралём футбола ўсіх часоў і народаў.

У 1962 годзе ў Чылі бразільцы змаглі паўтарыць свой поспех. Найлепшым бамбардзірам першынства стаў Гарынча, які забіў 4 мяча. Яго напарнік Пеле выбыў з чэмпіянату пасля цяжкай траўмы ў адным з першых матчаў турніру.

На чэмпіянаце свету ў Англіі ў 1966 годзе каманду чакаў грандыёзны правал. «Селесаа» апынуліся не па зубах венгры і партугальцы, у шэрагах якіх гуляў Эўзеб’ю. Зборная Бразіліі выбыла з першынства ўжо ў падгрупе, што расцэньвалася не інакш як нацыянальная катастрофа. Шэраг ігракоў быў вымушаны некаторы час заставацца ў Еўропе, чакаючы неспакойную сітуацыю на радзіме.

Аднак ужо на наступным чэмпіянаце свету ў Мексіцы бразільцы, у складзе якіх зноў бліскаў Пеле, паказалі футбол найвышэйшага класа і выйгралі ўсе матчы першынства. У фінале Бразілія разграміла зборную Італіі 4:1.

Пасля таго, як «Селесаа» за кароткі час змаглі тры разы стаць уладальнікамі тытула чэмпіёна свету, пачалася доўгая паласа няўдач:

  • 1974 — Бразілія выставіла адзін з самых слабых складаў за ўсю сваю гісторыю і ў выніку заняла толькі 4 месца.
  • 1978 — «Селесаа» саступілі па розніцы мячоў гаспадарам поля аргенцінцам у матчы за выхад у фінал. Расчараваныя бразільцы абвінавацілі брамніка зборнай Перу, аргенцінца па нараджэнні, у адмысловы дрэннай гульні (матч Аргенціна — Перу скончыўся 6:0).
  • 1982 — склад Бразіліі лічыўся непераможным, аднак адбылося нечаканае паражэнне ад зборнай Італіі 2:3 і выбыванне з турніру на ранняй стадыі. Італьянцы ў выніку сталі лепшымі на гэтым турніры.
  • 1986 — на гэты раз паражэнне па серыі пасляматчавых пенальці супраць зборнай Францыі. За Бразілію не забіў 11-метровы «Белы Пеле» Зіку.
  • 1990 — жудаснае паражэнне ў 1/8 фіналу супраць аргенцнцаў. Бразільцы на працягу ўсёй гульні паказвалі добры атакуючы футбол, раз за разам штурмавалі браму суперніка, але так і не змаглі забіць. На апошніх хвілінах матча Клаўдзіа Каніджа пасля контратакі забіў вырашальны гол. 1:0 на карысць Аргенціны.

На чэмпіянаце свету 1994 года ў ЗША Бразілія праз 24 гады зноў атрымала перамогу: пасля цяжкага фіналу супраць зборнай Італіі бразільцы змаглі выйграць у серыі пасляматчавых пенальці 3:2. У складзе Бразіліі асабліва вылучаліся нападаючыя Рамарыу, Бебету, галкіпер Тафарэл, паўабаронца і капітан каманды Дунга, абаронцы Кафу, Бранку.

На чэмпіянаце свету 1998 года ў Францыі у складзе «Селесаа» бліскаў знакаміты «зубасцік» Раналду. Бразілія зноў дайшла да фіналу, аднак пацярпела паражэнне ад гаспадароў поля 0:3. Два галы, якія паклалі пачатак разгрому, пасля падач з вуглавых забіў лідар зборнай Францыі Зінедзін Зідан.

На чэмпіянаце свету 2002 года ў Японіі і Паўднёвай Карэі Бразілія працягвала паказваць добрую гульню і ў трэці раз запар выйшла ў фінал сусветнага першынства. У фінале яны ўпершыню сустрэліся са сваім галоўным завочным канкурэнтам зборнай Германіі і нанеслі немцам паражэнне 2:0. Браму Германіі абараняў знакаміты брамнік Олівер Кан, які на працягу чэмпіянату паказваў выдатную гульню, аднак у фінале здзейсніў фатальную памылку і прапусціў просты мяч. Найлепшым бамбардзірам першынства стаў Раналду (8 мячоў). У складзе «пентакампеонаў» гуляў шэраг майстроў экстра-класа, такіх як Раналдынью, Раберту Карлус, Кака, Рывалду, Кафу, Лусіу і іншыя.

Чэмпіянат свету 2006 года ў Германіі завяршыў серыю моцных выступленняў зборнай Бразіліі. Нягледзячы на зорны склад, каманда падышла да першынства не згулянай і ў слабой кандыцыйнай форме (напрыклад, па меркаванні шматлікіх журналістаў, Раналду меў лішак вагі). Пасля шэрагу перамог Бразілія ў 1/4 фіналу пацярпела паражэнне ад вопытнай французскай зборнай 0:1 (Анры).

На чэмпіянаце свету 2010 года ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы ў 1/4 фіналу зборная Бразілія прайграла зборнай Нідэрландаў з лікам 2:1. Трэнер «пентакампеонаў» Дунга цалкам змяніў манеру гульні зборнай у бок прагматычнасці і стаўкі на фінальны вынік. У складзе Бразіліі бліскалі такія ігракі як Жуліу Сезар, Майкон, Лусіу, Кака, Рабінью.

Чэмпіянат свету 2016 года другі раз у гісторыі праходзіў у Бразіліі. У параўнанні з першынствам 2010 года амаль поўнасцю абнавіўся склад, месца ветэранаў занялі маладыя ігракі, лідарам зборнай стаў Неймар. Пасля ўпэўненай перамогі ў Кубку канфедэрацый Бразілія лічылася адным з фаварытаў, аднак у паўфінальным матчы супраць зборнай Германіі прапусціла пяць мячоў за першыя 30 хвілін матча, які скончыўся з лікам 1:7 і стаў найбуйнейшым паражэннем Бразіліі ў гісторыі. У мачты за трэцяе месца Бразілія саступіла зборнай Нідэрландаў з лікам 0:3.

Няўдачы чакалі Бразілію і ў наступных Кубках Амерыкі. У 2015 годзе, пераадолеўшы групавы этап, Бразілія саступіла ў чвэрцьфінале Парагваю па пенальці. З-за гэтага паражэння Бразілія ўпершыню за доўгі час не трапіла на Кубак канфедэрацый (які праходзіў у 2017 годзе). На юбілейным Кубку Амерыкі 2016 года Бразілія саступіла ў рашаючым матчы групавога этапу Перу (0:1, першае паражэнне ад Перу з 1985 года) і ўпершыню з 1987 года не выйшла з групы.

У чэрвені 2016 года новым галоўным трэнерам зборнай Бразіліі быў прызначаны Тыты. Адбор да чэмпіянату свету 2018 пачаўся для бразільцаў удала, яны хутка захапілі лідарства ў паўднёваамерыканскай групе і ў выніку сталі сталі першай зборнай (пасля гаспадароў — зборнай Расіі), якая гарантавала сабе месца на сусветным першынстве.

Remove ads

Форма

Форма
1914
Форма
1916
Форма
1917
Форма
1918
Форма
1919
Форма
1919—1945
Форма
1945—1950
Форма
1950—1953
Форма
з 1954

Выступы на турнірах

Чэмпіянат свету

Больш інфармацыі Чэмпіянат свету, Найлепшы бамбардзір (галы) ...

Чэмпіянат Паўднёвай Амерыкі і Кубак Амерыкі

Больш інфармацыі Год, Стадыя ...

Алімпійскія гульні

  • Чэмпіён — 2016
  • Сярэбраны прызёр — 1984, 1988, 2012
  • Трэцяе месца — 1996, 2008

Кубак канфедэрацый

  • Пераможца — 1997, 2005, 2009, 2013
  • Сярэбраны прызёр — 1999

Залаты кубак КАНКАКАФ

  • Сярэбраны прызёр — 1996, 2003
  • Трэцяе месца — 1998

Залаты Кубак чэмпіёнаў свету

  • Сярэбраны прызёр — 1980
Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads