Спіс краін з некалькімі сталіцамі
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Некаторыя краіны свету маюць або мелі раней некалькі сталіц. У пэўных выпадках краіна можа мець ад дзвюх і больш сталіц для розных мэт. Пры гэтым усе сталіцы або маюць адпаведны афіцыйны статус дэ-юрэ, або па розных прычынах некаторыя гарады могуць разам з афіцыйнай сталіцай выконваць сталічныя функцыі дэ-факта. Сёння большая частка краін свету мае толькі адзін сталічны горад.

Remove ads
Сучасныя краіны з некалькімі сталіцамі
Маюць некалькі сталіц дэ-юрэ
Тры гарады: Прэторыя, Кейптаўн і Блумфантэйн (злева направа) — адначасова з’яўляюцца сталіцамі Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі.
Некалькі гарадоў могуць мець афіцыйны статус сталіцы па адной з наступных прычын:
- дэцэнтралізацыя ўрадавага апарата;
- барацьба з перанапружаннем сталіцы і развіццё эканомікі іншых рэгіёнаў;
- перыядычны пераезд урада ў іншую рэзідэнцыю ў сувязі з кліматам;
- некаторыя гарады ўваходзяць у агламерацыю з афіцыйнай сталіцай;
- сімвалічны статус (напрыклад, гістарычнай сталіцы).
Наступныя краіны маюць некалькі сталіц афіцыйна, што зафіксавана ў канстытуцыі або іншых заканадаўчых актах, або на афіцыйным узроўні горад называецца сталіцай дзяржавы.
Маюць некалькі сталіц дэ-факта
Некаторыя краіны афіцыйна маюць адну сталіцу, але па розных прычынах некаторыя з галін улады ў значнай ступені або цалкам знаходзяцца ў іншых гарадах, з-за чаго яны могуць прэтэндаваць на званне другой сталіцы. Часта, з-за ваенных канфліктаў ці катаклізмаў, у краіны можа быць адна афіцыйная сталіца, але адміністрацыйныя функцыі выконвае іншы горад, што робіць яго часовай сталіцай .
Аб некалькіх сталіцах можна казаць таксама ў выпадках, калі міжнародная супольнасць не мае кансэнсусу, які горад называць сталіцай дзяржавы.
У той жа час, на лакальным неафіцыйным узроўні часта можна сустрэць найменне нейкага горада другой сталіцай краіны (напрыклад, Рыа-дэ-Жанэйра ў Бразіліі або Кракаў у Польшчы, Нью-Ёрк у ЗША). Але без задавальнення крытэрыяў, апісаных вышэй, такія выпадкі звычайна не разглядаюцца як падстава лічыць такія гарады другімі сталіцамі фактычна.
Remove ads
Некалькі сталіц у мінулым
У старажытных манархічных дзяржавах часта можна назіраць пераезд урадавага апарату разам з манархам, але сталіцамі ў такім выпадку лічыліся толькі пастаянныя рэзідэнцыі галоўнага манарха. Часамі, часцей за ўсё з-за клімату, такіх сталіц магло быць некалькі.
У гісторыі можна сустрэць шмат выпадкаў, калі краіны мелі некалькі гарадоў, якія адначасова служылі адміністрацыйнымі сталіцамі па розных прычынах, такіх як:
- вайна, акупацыя і іншыя палітычныя крызісы,
- надвор’е,
- пераезд урада да новай сталіцы,
- падзел урадавага апарату,
- палітычны падзел дзяржавы.
Мелі некалькі сталіц дэ-юрэ


Мелі некалькі сталіц дэ-факта
Remove ads
Складаныя выпадкі

Асобным надзвычайным выпадкам з’яўляецца сталіца Кірыбаці, атол Тарава (дэ-факта — паўднёвая яго частка[86]), якая складаецца з шэрагу паселішчаў, сярод якіх размеркаваны ўрадавы апарат (Баірыкі фактычна з’яўляецца галоўным адміністрацыйным цэнтрам, але некаторыя дзяржаўныя ўстановы знаходзяцца і ў іншых паселішчах)[87][88]. Такім чынам, у Кірыбаці юрыдычна адна сталіца, якая складаецца з некалькіх населеных пунктаў.
Заўвагі
- Абодва гарады ствараюць Метрапольную зону Тэгусігальпы і Камаягуэлы
- Працэс пераезду ўрада да новай сталіцы яшчэ не скончаны і сутыкаецца з крытыкай — Julian Ryall. New South Korean president wants to relocate capital city (англ.). dw.com (18 сакавіка 2022). Праверана 29.01.2023.
- Пераезд урада плануецца на 2027 год, але ў 2023 годзе плануецца пабудова другога офіса Прэзідэнта ў горадзе — Son Ji-hyoung. Plan for 2nd presidential office in Sejong to roll out next year (англ.). koreaherald.com (6 снежня 2022). Праверана 29.01.2023.
- Гэта дзяржаўнае ўтварэнне не прызнана міжнароднай супольнасцю незалежнай дзяржавай.
- Краіна з’яўляецца залежнай тэрыторыяй са сваім урадавым апаратам. Афіцыйна, гэта заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі
- На дадзены момант будуецца новая сталіца і порт у Літл Бэй — An achievable vision for Little Bay (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 ліпеня 2016. Праверана 1 лютага 2023.
- Акрамя пералічаных гарадоў, у манархаў бывалі іншыя часовыя паселішчы і імперскія лагеры падчас пераездаў, паходаў і экспедыцый. Падчас гэтых паездак манархаў звычайна суправаджаў весь адміністрацыйны апарат, таму такія месцы з’яўляліся фактычнымі сталіцамі дзяржавы.
- Chris Wang. Schools to teach Nanjing is ROC capital: ministry (англ.). taipeitimes.com (4 снежня 2013). Праверана 29.01.2023. — пасля 1991 года задакументаваны спробы ўрада прасоўваць ідэі Нанкіна як сапраўднай сталіцы Кітайскай Рэспублікі і Тайбэя — як сталіцы ў выгнанні ў тайваньскіх школах, што супярэчыць канстытуцыі краіны, аднак не з’яўляецца афіцыйнай пазіцыяй дзяржавы на міжнароднай арэне.
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads