From Wikipedia, the free encyclopedia
Сацыялістычны інтэрнацыянал (Сацінтэрн) — міжнародная няўрадавая сацыял-дэмакратычная арганізацыя. Штаб-кватэра ў Лондане. Першапачаткова створаны ў 1864 годзе, аднавіў сваю дзейнасць у 1951 годзе ў Франкфурце-на-Майне (Германія) на арганізацыйным з’ездзе 34 сацыялістычных і сацыял-дэмакратычных партый, пераважна з Еўропы. Лічыць сябе правапераемнікам II Інтэрнацыянала, а таксама Сацыялістычнага рабочага інтэрнацыянала, які існаваў з 1923 года па Другую сусветную вайну і ў 1989 годзе афіцыйна адзначыў стагоддзе.
Сацыялістычны інтэрнацыянал (Сацінтэрн) | |
---|---|
Socialist International | |
Лідар | Георгіяс Папандрэу |
Дата заснавання | 3 чэрвеня 1951 |
Штаб-кватэра | Вялікабрытанія: Лондан |
Краіна | |
Ідэалогія | Сацыял-дэмакратыя |
Інтэрнацыянал | Партыя еўрапейскіх сацыялістаў |
Маладзёжная арганізацыя | Міжнародны саюз маладых сацыялістаў |
Колькасць членаў | 153 арганізацыя |
Сайт | www.socialistinternational.org |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У 2009 годзе членамі Сацінтэрна з’яўляліся 156 партый з 126 краін, у тым ліку 116 партый з’яўляюцца паўнапраўнымі членамі і маюць вырашальны голас, у 26 арганізацый статус кансультатыўных членаў з правам дарадчага голасу і 14 партый з’яўляюцца назіральнікамі.
Найстарэйшы член Сацінтэрна — Сацыял-дэмакратычная партыя Германіі (СДПГ).
Галоўны праграмны дакумент — «Стакгольмская дэкларацыя прынцыпаў» — абвяшчае найважнейшымі палітычнымі каштоўнасцямі свабоду, справядлівасць, салідарнасць. Да гэтага галоўным дакументам лічылася Франкфурцкая дэкларацыя.
Вышэйшы орган Сацінтэрна — з’езд (кангрэс), які праводзіцца адзін раз у тры гады. У прамежках паміж з’ездамі яго дзейнасцю кіруе Савет, які склікаецца два разы ў год.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.