From Wikipedia, the free encyclopedia
Мазы́рскі паве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Кіеўскага, пазьней Менскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. Знаходзіўся на ўсходзе Палесься. Сталіца — места Мазыр.
Мазырскі павет лац. Mazyrski paviet | |
Герб | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Вялікае Княства Літоўскае |
Статус | адміністрацыйная адзінка[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Мазыр |
Дата ўтварэньня | 1566 |
Дата скасаваньня | 1793 |
Старосты | Старосты мазырскія |
Насельніцтва | гл. Дэмаграфія |
Час існаваньня | 1565/66—1793 |
Месцазнаходжаньне Мазырскага павету | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Утварыўся згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў, уваходзіў у склад Кіеўскага ваяводзтва.
Напярэдадні падпісаньня акту Люблінскай уніі, згодна з указам караля і вялікага князя Жыгімонта Аўгуста ад 6 чэрвеня 1569 году, Кіеўскае ваяводзтва стала часткаю Кароны Польскай[1]. Мазырскі павет, пад уплывам віленскага ваяводы, канцлера ВКЛ і мазырскага старосты Мікалая Радзівіла Рудога ды падтрымаўшай яго павятовай шляхты, быў выведзены з Кіеўскага і далучаны да Менскага ваяводзтва ВКЛ.
У лістападзе 1793 году на Мазыршчыне зьявіўся пісьмовы ўнівэрсал Тадэвуша Касьцюшкі з заклікам, каб «зьбіраліся грамадзяне да аднаўленьня Айчыны»[2].
20 сьнежня 1793 году ў выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай тэрыторыя павету апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі.
Мескі герб атрымаў толькі Мазыр.
На поўначы межаваў з Слуцкім княствам і Наваградзкім паветам Наваградзкага ваяводзтва, на захадзе — зь Пінскім паветам Берасьцейскага ваяводзтва, на поўдні — з Кіеўскім ваяводзтвам, на ўсходзе — з Рэчыцкім паветам Менскага ваяводзтва.
У склад Мазырскага павету ўваходзіла тэрыторыя Мазырскага гродавага, Бчыцкага (Пціцкага) і Убарцкага[3] старостваў (дзяржаўных воласьцяў) і прылеглыя прыватнаўласьніцкія маёнткі.
Найбольш значныя мястэчкі: Капаткевічы, Каралін, Загальле, Лельчыцы, Ленін, Нароўля, Петрыкаў, Скрыгалаў[4] (паводле Геаграфічнага слоўніка Каралеўства Польскага і іншых краёў славянскіх — Азарычы і Кімбараўка). Таксама на тэрыторыі павету знаходзіліся мястэчкі Барбароў, Белая Сарока і Юравічы. Магдэбурскае права меў толькі Мазыр (28.01.1577).
У сярэдзіне XVII ст. Мазырскі павет налічваў 5276 дымоў. Паводле сучасных падлікаў, да вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) колькасьць насельніцтва складала каля 37 тыс. чал., па вайне яно скарацілася да 15 тыс. чал.[5]
Павятовы соймік праходзіў у Мазыры, тамака ж месьціліся падкаморскі, земскі і гродзкі суды. Мазырская шляхта абірала двух паслоў на Вальны сойм і двух дэпутатаў на Галоўны Трыбунал.
На Гарадзенскім сойме 12 студзеня 1793 году дзеля павелічэньня колькасьці сэнатараў ад Вялікага Княства Літоўскага намінавалі кашталяна мазырскага шляхам павышэньня да кашталянскай годнасьці мясцовага павятовага маршалка, якім на той момант быў Мацей Казімер Аскерка. Ён атрымаў прывілей 26 кастрычніка 1793 году, але ўжо ў сьнежні таго ж году новая адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформа Рэчы Паспалітай скасавала мазырскую кашталянію. У выніку, кашталян мазырскі захаваў свой тытул, але ўжо ня меў сэнатарскіх паўнамоцтваў.
На тэрыторыі Мазыршчыны склалася самабытная ўсходнепалеская архітэктурная школа.
У XVII ст. у мураваную архітэктуру Мазыршчыны прыйшла стылістыка барока.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.